Макс Шчур - Завяршыць гештальт
Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Завяршыць гештальт
- Автор:
- Издательство:Крок
- Жанр:
- Год:2016
- ISBN:9786176923060
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
А вось я, у адрозьненьне ад марксістаў, не сьпяшаўся б называць сваіх калегаў-уцекачоў з Поўдня пралетарыямі — у мяне падазрэньне (ці мо спадзяваньне), што яны ад сваіх айчынных пралетарыяў наадварот уцякаюць, прычым акурат у шырокія абдымкі спажывецкага грамадзтва. Усё залежыць ад таго, як разумець «пралетарыя». Паводле немарксісцкай старажытнарымскай тэрміналёгіі, пралетарый — гэта той, хто мае адзіны капітал: біялягічны, то бок уласных дзяцей (гэтых самых «пролаў» — такі сабе «дзетароб»), над якімі і ўладарыць, як іншыя над рабамі. Дзеці рымскага пралетарыя, натуральна, жывуць у голадзе й нястачы, горш за тых жа рабоў або скаціну — але бацьку гэта ў прынцыпе глыбока да вагіны іхнай маткі-пралетаркі. Яму ўсё да вагіны. Сэкс — забава беднаты! Дзяцей ён можа і прадаць, і проста на вуліцу выгнаць, а памруць — ён новых сабе наробіць. Кожны сам за сябе! Выбарчага права ён ня мае, а калі й мае, то не карыстаецца — бо што гэта яму дасьць? У рэспубліканскае войска рымляне яго не бяруць, бо яшчэ да Маркса добра ведаюць, што ў пралетарыя няма айчыны, таму й абаронца зь яго ніякі — яму папросту няма чаго бараніць, не дзяцей жа, дый мець зброю ён сабе дазволіць ня можа, хіба што чужую ўкрасьці. Маўляў, толькі дайце яму арудзьдзе працы, і ён зямлю пераверне! — ну, прынамсі, пакалупае, ён жа ж вам не вясковы ідыёт які-небудзь...
Насамрэч, рукі ў пралетарыя адвеку сьвярбяць не па арудзьдзі, якое ён ня ведае куды прыкласьці, і пагатоў не па працы аратая, а па аружжы, тады як срака сьвярбіць па прыгодах і далейшым дзетаробстве — на ражна працаваць, калі можна экспрапрыяваць іншых? Як вясковых ідыётаў, так чужых (ну, да часу) багацеяў? Праз гэта першай пралетарскай рэвалюцыяй у гісторыі ёсьць так званыя вайсковыя рэформы Гая Марыя (107 г. да н. э.; другой быў, напэўна, «Народны крыжовы паход», які дзеля маркскіроўкі абзываюць «сялянскім»! — яўна недаацэньваючы сялянства й яго сапраўдныя каштоўнасьці). Рэформы фактычна ствараюць першую эўрапейскую рэгулярную армію: рымскія пралетарыі валам валяць у новыя легіёны, упершыню сфармаваныя і ўзброеныя да зубоў не за прыватныя, а за дзяржаўныя грошы, а ўжо неўзабаве гэтыя легіёны (шкадуючы, што Карфаген разбурылі ўжо да іх) заваёўваюць Галію! Юдэю! Брытанію! Германію! Распаўсюджваюць культуру! І нішчаць іншыя! Перамагаюць рабоў! — пралетарыі ў Рыме заўжды былі вольнымі — якія мелі нахабства паўстаць на чале з Марксавым улюбёнцам Спартаком! А пад гэтую музыку яшчэ й абвяшчаюць Цэзара Цэзарам! Бывай, гробаная рэспубліканская дэмакратыя! Жыве дыктатура! Вось ён, правобраз «ударнай трудавой арміі» Троцкага! — так і нястворанай, бо акурат «трудавой». Пралетарый і праца — рэчы несумяшчальныя, а вось пралетарый і гвалт — блізьнюкі-брація! менавіта таму адзіны магчымы камунізм — ваенны. І так штораз: як толькі на арэну гісторыі выходзіць рэгулярнае войска — ці то Карла Пятага, ці то Напалеона Першага — разам зь ім туды ж вылазіць пралетарыят, што нязьменна абагаўляе свайго генэрал-правадыра! — які досыць часта бывае здраднікам папярэдняй рэвалюцыі, пераважна сялянска-буржуазнай. Пралетарыю побаку, яму сапраўды няма чаго траціць, толькі не апроч кайданоў (гэта так, пафасная мэтафара), а апроч уласнай скуры — вось яе ўжо ён з задавальненьнем прадасьць кожнаму! Хоць бы за пяць лыжак заціркі! Зірніце бліжэй на ўсіх гэтых канкістадораў, ляндскнэхтаў, апрычнікаў, янычараў, прыватыраў, штурмавікоў, эсэсаўцаў, энкавэдыстаў, парамілітарыяў! Адвечная мара ў пралетарыя адна — зрабіцца шляхціцам! Пэнсіянэрам саюзнага значэньня! Таму ён і прэцца ў вайсковае саслоўе, мянтуру, гэбуху! Стварае цьвет любой дыктатуры! Гвалт — павітуха гісторыі? То бок гэта і ёсьць прагрэс? Ну і што будзе, калі аб’яднаецца свалата ўсіх краін? Можна падумаць, яна дагэтуль не аб’ядноўвалася! Пад рознымі лёзунгамі і з аднолькавымі мэтамі! Маўляў, давайце створым прафсаюз забойцаў з мэтай скасаваньня ўсіх забойстваў! Сапраўды, адкрыцьцё: калі арганізаваць навалач, з навалачы атрымаецца добра арганізаваная навалач! З дэклясаваных — кляса! Дай толькі бог, каб ніхто ня даў ім вызваленьня!
То бок з гістарычнага гледзішча «пралетарый» — не «прыгнечаны», а прыганяты, і пагатоў не «змагар», а — найміт! салдат ад слова «сольдзі»! кшатрый! гопнік!
Так, эксплюатаваны! толькі не як раб ці прыгонны селянін, а мусова-дабраахвотна! праз адсутнасьць усякіх ідэй і фантазіі! У лепшым выпадку, то бок у «мірны» час — на збольшага няпыльнай працы, дзе ён выяўляе сябе гэткім статыстам, шкоднікам, злодзеем і гультаём стаханаўскіх маштабаў, у горшым — на гэтай самай «гераічнай» вайне, дзе ператвараецца ў рабаўніка, гвалтаўніка, садыста й галаварэза, а пасьля вайны, амаль аўтаматычна — у Героя, новага шляхціца, пажыцьцёвага карыстальніка прывілеямі й кар’ернага бюракрата, аднаго з шасьцісот тысяч памагатых тырана, якія насамрэч кіруюць тыранам, кажучы словамі Ля Боэсі. Лёгка ж зрабіцца зь Бювара прафэсарам Марыярці! (А падобныя замашкі ў Маркса былі, калі верыць Бакуніну. Вось толькі створаную ім на паперы непераможную Ўсясьветную Армію ўспадкавалі ўжо іншыя.) Каб крышку абяліць гэтых сваіх «перадавых» і «да канца рэвалюцыйных» (да канца скарбонкі хіба, ну няхай да канца прыватнай маёмасьці — калі рабаваць ужо ня будзе чаго), Марксу давялося нават выдумаць «люмпэн-пралетарыят», то бок пакрыўдзіць ні за што цэлы слой асацыялаў, гэтых пост-арыстакратаў (сапраўдных парыяў), галоўнае адрозьненьне якіх ад пралетарыяў — тое, што яны не баяцца ісьці на індывідуальны гвалт, тым часам як пралетарый, сцыкло ад прыроды, здольны да гвалту толькі ў вялікім натоўпе й толькі з дазволу «вышэйшай улады». (Таму, каб не расейская салдатня й матрасьня, чакаць пралетарскай рэвалюцыі давялося б яшчэ доўга.) І яшчэ асацыяла, у адрозьненьне ад пралетарыя, нашмат складаней купіць, бо ён звыклы жыць «сваёй галавой», а не чужой, хоць бы й Марксавай. Што да «клясавай сьвядомасьці», то яе здольная абудзіць і ўмацаваць у пралетарыях не эксплюатацыя й не змаганьне зь ёю, а толькі вайна й супольны ўдзел у «рэвалюцыі», то бок у тэроры супраць астатніх «клясаў», у тым ліку рабочага й сялянскага, якія ня толькі працуюць больш за іх, а апроч сьвядомасьці маюць яшчэ й сумленьне. Зрэшты, клясык і сам, аддамо яму на разьвітаньне належнае, на ўсякі выпадак заклікаў гэтых таварышаў падалей ад граху скасаваць усякія клясы — ну, тыя і касавалі, як умелі, то бок касілі.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Завяршыць гештальт»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.