Макс Шчур - Завяршыць гештальт

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне спатрэбілася пражыць у Празе амаль дваццаць гадоў, каб урэшце перад ёю капітуляваць і прызнацца сабе, што я так і ня здолеў яе асыміляваць. Адзіным вынікам маіх высілкаў спазнаць яе як мага больш дасканала стала нядаўняя выснова: Прага, зь якою я сяк-так пазнаёміўся за гэты час — зусім ня тая Прага, якую я хацеў спазнаць дваццаць гадоў таму і якой, мажліва, не існуе зусім. А пазнаёміўся я тут, за рэдкімі выключэньнямі, збольшага з такімі самымі, як я: безыменнымі пісьменьнікамі-шарлятанамі, расчараванымі паэтамі, самаўлюбёнымі снобамі, гора-выдаўцамі, музыкамі бяз таленту, маладзёнамі й дзяўчатамі без паняцьця пра рэальнае жыцьцё, як духоўнае, так практычнае, беспрацоўнымі філёзафамі бяз кніг, кіношнікамі-аматарамі, беспрытульнымі ў роспачы, наркаманамі й выпівохамі ў апошняй стадыі... Мае самыя цэнныя праскія прыяцелі — гэта звычайныя эмігранты, збольшага з Лацінскай Амэрыкі, Віетнаму й былой Югаславіі: Чарнагорыі, Македоніі, Славеніі... Значную частку зь іх складаюць букіністы, афіцыянткі, прадавачкі, бармэны й дактары. То бок людзі, зь якімі я сутыкаюся меней-болей мусова, а яны са мною — што называецца, «прафэсійна».

Тое, што я на працягу ўсяго гэтага часу лічыў самаразьвіцьцём і прагрэсам, прывяло ў маім выпадку да стагнацыі, а неўзабаве й дэградацыі — ну проста як з тым фінансавым капіталізмам! Дэградацыя, між іншым, пачынаецца акурат з таго, што пад выглядам інтэграцыі ўлазіш у даўгі перад грамадзтвам, пераяжджаеш з пакойчыку два на два мэтры недзе ў прыгарадзе ўва ўдвая-ўтрая большую кватэру ў цэнтры гораду, увешваеш яе сьцены замест ранейшых плякатаў з рок-героямі арыгінальнымі творамі знаёмых мастакоў, пачынаеш набываць дарагое ўіскі, езьдзіць на таксі, зьбіраць аўтографы ўлюбёных памерлых аўтараў, замест звычайнага нататніку пісаць свае зацемкі адразу ў нэтбук, заводзіш уласнага зубнога і ўласнага псыхіятра (можна некалькіх, не зашкодзіць, па адным на кожную школу псыхалягічнай думкі й дзень тыдня), пачынаеш затарвацца ўсякім гломаздам па інтэрнэце, ходзіш гуляць у тэніс (калі не адразу ў гольф), наведваеш пафасныя вэрнісажы абыякавых табе выстаў і, урэшце, як кульмінацыя свайго неўтаймаванага кансьюмэрызму — мяняеш старыя, зламаныя акуляры 10-гадовай даўніны на новыя, нятанныя й модна-гіпстэрскія (а іншых у асартымэнце ўжо і няма). Зьмена акуляраў у маім веку значыць болей за зьмену пашпарту: гэта зьмена ня толькі й ня столькі ўласнага выгляду, колькі перадусім у літаральным сэнсе — бачаньня. Можа, вы думаеце, што новыя акуляры лепш прыстасаваныя да вашага пагоршанага працай, чытаньнем і юцюбам зроку? — не, насамрэч, гэта вы вымушаныя прыстасавацца, падладзіцца пад іх. Наагул, такія рэзкія жыцьцёвыя перамены лепш зьдзяйсьняць задоўга да крызісу сярэдняга веку, бо ў самы яго разгар нечаканая вастрыня фокусу ў поглядзе на сябе й астатніх можа каштаваць вам вашай крохкай і потна набытай псыхічнай раўнавагі, ажно да поўнай страты арыентацыі ў навакольнай прасторы. Спрабаваць зноўку нарадзіць самога сябе ў сорак — і пазнавата, і вельмі рызыкоўна: могуць памерці і дзіця, і сама парадзіха, пакінуўшы малое сіратой — у найгоршым выпадку абое. Але ж вядома, мацярынскі інстынкт — такая штука...

Калі казаць пра інстынкты, дык той, які валодае мною зараз — кшталту інстынкту слана або кіта, што з надыходам вызначанага часу кіруе паміраць на бясьпечнае ціхае месца, нярэдка нават у месца свайго нараджэньня (ну, ня будзем перабольшваць) — магчыма, патаемна спадзеючыся стаць у наступным жыцьці баабабам, бабуінам ці на крайняк проста бабай. Зрэшты, калі падумаць, Галяндыя і ёсьць месцам майго нараджэньня! — дакладней кажучы, месцам нараджэньня эўрапейца ўва мне. Так ужо сталася, што гэтая краіна (між іншым, краіна Вэрмэера! Рэмбрандта! Сьпінозы! Дэкарта! Комэнскага! Стэлінга! Вармэрдама! ня кажучы пра Ван Гогаў і Мандрыянаў! канец канцоў, сталае месца пражываньня Грынэўэя! — гэтага мала?) была маёй першай любоўю, першай наведанай мною сапраўды замежнай, несавецкай краінай, найстарэйшай «дачкой царквы», як сказаў адзін з папярэдніх Папаў пра Францыю... Цяпер той самы эўрапеец-ува-мне едзе туды аддаваць богу душу. Якому богу? Няважна. Любому. Едзе, так бы мовіць, завяршыць гештальт, як любяць казаць інтэлектуалы з народа, асабліва з нашага. Ну і яшчэ ён туды едзе дзякуючы таму, што ў іншае месца, напрыклад у тую ж улюбёную Францыю або Італію, трапіць у яго ня выйшла.

15 У восемдзесят трэцім было так сямя з Ўэспэды паехала ў Гохдорф - фото 1

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завяршыць гештальт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Завяршыць гештальт»

Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x