Макс Шчур - Завяршыць гештальт

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нічога лепшага, як працягнуць гутарку з папярэдняй машыны, я не прыдумляю: маўляў, ці шмат ягоных суайчыньнікаў уцякае цяпер у Эўропу ў ліку астатніх? Гэта ж чысты жах, кажу, што робіцца ў той жа Італіі, той жа Грэцыі, людзі гінуць дзясяткамі й сотнямі, Эўропа да іх ставіцца, як тая Швэцыя да гэбраяў у часе другой усясьветнай, і наагул, няма нічога горшага, чым жыць у няпэўнасьці, па сабе ведаю... Паводле раптоўна сур’ёзнага, амаль трагічнага выразу Ахмэдавага твару я разумею, што ў выбары тэмы не памыліўся, чакаю ягонай рэакцыі, але ён неяк вагаецца з адказам, — я ўжо зьбіраюся далей весьці свой гуманітарны рэй, як тут ён выдае нешта ў тым сэнсе, што найлепей, вядома, было б усіх гэтых так званых уцекачоў, асабліва чорных, пастраляць, але паколькі сярод іх ёсьць і тунісійцы, то ладна ўжо, вярнуць на радзіму, у Эўропе, маўляў, і бязь іх цяпер праблем хапае, а яны тут толькі бардак разьвядуць, мы самі ўжо падаткі на сацдзяржаву плаціць закалупаліся, у маладзейшых і так працы няма, а зь імі зусім ня будзе, нават у нас, пазаймаюць нашыя месцы, яны ж зайздросьцяць ня столькі вам, белым шайтанам, колькі ў першую чаргу нам, тутэйшым тунісійцам, — а калі не пазаймаюць, то ўсякія казлы барадатыя пачнуць іх масава вэрбаваць у гэтую сваю калічную ІДЫЛію, як нядаўна самога Ахмэда праз фсб — ну, ён іх вядома паслаў нахуй на чыстай арабскай, але асадачак застаўся, — хачу, карацей, каб мае дзеці жылі ў лібэральнай дэмакратычнай дзяржаве, у якую мае адукаваныя бацькі нездарма ўцяклі ад сваіх неадукаваных суайчыньнікаў, а не ў апгрэйдаванай вэрсіі сярэднявечча, іначай зноў куды-небудзь на старасьць гадоў эміграваць давядзецца, усё такое.

Вось табе й атрымай гашыст гранату! — нямецкі тунісіец Ахмэд нічым не адрозьніваецца ў сваіх поглядах на ўцякацкую праблему ад чэскага кіроўцы й патрыёта Вашка! — у абодвух яны аднолькава радыкальныя, прычым іронія ў тым, што Вашак у ліку астатніх перасяленцаў завочна ненавідзіць і Ахмэда, перадусім за колер ягонай скуры, хаця кажа, што нібыта за рэлігію — а ў сапраўднасьці, сустрэўшыся над куфлем піва ў цемрадзі кавярні для невідушчых (ёсьць такія), яны цудоўна б адзін аднаго зразумелі й выйшлі б на божае сьвятло ўвабдымку, пасьля чаго можаце ўявіць сабе сцэну з кіно, дзе герой з бадуна прачынаецца й бачыць побач у ложку свайго найлепшага сябра. Да таго ж яшчэ калегу па бізнэсе. Называецца, замачылі кантракт.

І што мне на гэта адказаць? Пераконваць тунісійца ў тым, што ягоныя суайчыньнікі ні ў чым ня горшыя за яго, мне неяк няёмка, я ў Тунісе ня быў нават па пуцёўцы, пагатоў яшчэ добра памятаю чырвона-зялёную масу — толькі зь сярпом замест ветаха — сваіх уласных суайчыньнікаў, сустрэць якую ў Эўропе з аркестрам яўна маральна не гатовы. Дый калі ў Тунісе ўсе такія гуманістыя, як Ахмэд — то, можа, ён сапраўды мае рацыю? (Выходзіць нешта падобнае да парадоксу хлуса, не?) На халеру мне асабіста ў Эўропе столькі людзей, якія будуць думаць толькі пра сябе? — іх тут і так хапае, зь мяне пачынаючы... Дзякуй богу, што Ахмэду ёсьць чым заняцца, таму ён у ІДЫЛію не паедзе — а калі б не было?

Але ж згода, ня трэба рабіць з Ахмэда нейкага монстра. Ахмэд — звычайны. Па-свойму нават сапраўды гуманіст у стылі фраера Барталямэ дэ Ляс Касаса, які быў, па сумяшчэньні, першым тэарэтыкам расізму. Наагул, ня варта задаваць звычайным людзям правакацыйных пытаньняў, кшталту пра адмену сьмяротнага пакараньня ці пра ратаваньне жыцьцяў іншых, што ў прынцыпе тое самае — заўжды ёсьць рызыка, што зь іх ад доўгага роздуму ўрэшце вылупяцца надзвычайныя скаты. Паспрабуйма ўсё-ткі глядзець на тое, што яны маюць прынамсі нейкае, нібыта нават уласнае меркаваньне, як на нечуваны гістарычны прагрэс, дасягненьне інфармацыйнага веку й перадусім як на здабытак дэмакратыі — абы толькі гэты здабытак ня стаў апошнім цьвіком у яе труне.

14.

Ня думайце, шаноўныя галяндзкія падданыя, я кіруюся да вас у Галяндыю не таму, што ўчыніў нейкае цяжкое злачынства (маё злачынства палягае акурат у тым, што я не ўчыніў ні халеры), і, па шчырасьці, нават не з-за клімату. Пагатоў не з-за мітычных мігрантаў з Поўдня, якіх у нас у Чэхіі ніхто як сьлед у вочы ня бачыў, бо тут яны бясьпекі чамусьці не шукаюць. Насамрэч мяне, мякка кажучы, задраў смак тутэйшага піва, задралі натоўпы англа-рускамоўных турыстаў, што з горда ўзьнятымі галовамі мінаюць адны адных, нібы ў акупаваным і яшчэ не канчаткова падзеленым пасьляваенным Бэрліне, задрала вечнае й паўсюднае вулічнае брыньканьне нішчымнага джазіку мясцовага разьліву, задралі бухія віртуозы ў начных забягалаўках, задралі тутэйшыя тынэйджэры з айфонамі й без, задралі бягуны на кароткія дыстанцыі й велясыпэдысты на доўгія, задралі танкісты-адзіночкі ў нацысцкіх касках на так званых сэгўэях, задралі экспэты-псэўдаінтэлектуалы з усяго сьвету, задралі студэнты-эразьмісты й асабліва задралі гіпстэры... Але самай першай мяне задрала тутэйшая тэлевізія, якую я ўрэшце адключыў яшчэ год таму, чым практычна адрэзаў сябе шлях да паразуменьня з простым людам, так званай «гайпалой-барбарой». Калі ж я ў дадатак яшчэ перастаў бухаць і хадзіць у бары, то мая ізаляцыя ад грамадзтва й ягоных настрояў стала зусім гермэтычнай. Па-мойму, у навуцы гэта называецца «нутраной эміграцыяй».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завяршыць гештальт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Завяршыць гештальт»

Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x