• Пожаловаться

Алесь Яфімаў: Прададзеная споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Яфімаў: Прададзеная споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Прададзеная споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прададзеная споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Яфімаў: другие книги автора


Кто написал Прададзеная споведзь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Прададзеная споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прададзеная споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маявер:«А пазначаная сума — з улікам ПДВ ці не?»

Даявед:«Пазначаная сума выдаецца Вам на рукі. Вам толькі трэба падпісаць паперу, што грошы Вы атрымалі (для справаздачы), ніякіх падаткаў з яе выплачваць не трэба.»

Сур'ёзны адказ зацікавіў Маявера, і ён вырашыў працягнуць перапіску ў такім жа сур'ёзным рэчышчы:

Маявер:«Калі ў вас ёсць усе дакументы, калі ўсё па законе, адкуль грошы? Як даўно дзяржава плаціць за ўдзел у такіх эксперыментах? І чаму Вы пішаце з асабовага акаўнта, а не ад імя кампаніі? І ўвогуле, з якой пары добраахвотнікаў шукаюць праз сацсеткі?»

Даявед:«Мы не дзяржаўная кампанія. У нас ёсць спонсар, які зацікаўлены ў распаўсюджванні прэпарата, грошы — ад яго. Але ніякіх супярэчнасцей няма: даследаванні такога фармату праходзяць строга па законе, гэта цалкам дазваляецца. Яшчэ раз падкрэслю: прэпарат ужо прайшоў даклінічныя і клінічныя выпрабаванні. Ён ужо зарэгістраваны, таму мы можам дакладна сказаць: ніякіх кепскіх наступстваў ад яго не будзе. Аднак для аптымізацыі ўжывання вытворца і спонсар зацікаўленыя ў далейшых выпрабаваннях. Пераканаўшыся ў тым, што прэпарат не шкодзіць здаровым людзям, мы можам праводзіць эксперыменты з вялікім колам добраахвотнікаў. Эксперыменты ўжо праходзяць адначасова ў некалькіх гарадах, таму супрацоўнікі накшталт мяне і выкарыстоўваюць розныя спосабы пошуку добраахвотнікаў, у тым ліку і сацыяльныя сеткі. Кантраляваць усё праз нейкі адзіны цэнтр немэтазгодна і нерэальна. Я адказаў на Вашыя пытанні?»

Маявер:«Можна на «ты». Раз эксперымент ужо праходзіць у розных гарадах з вялікай колькасцю добраахвотнікаў, і кожны атрымлівае пазначаную суму — адкуль столькі грошай?»

Даявед:«Прэпарат каштуе даволі дорага, яго рэалізацыя прыносіць неблагі даход. Увогуле, гэта ўнутраныя справы кампаніі, прабач. Дарэчы, да мяне можна таксама на «ты».

Маявер:«Яшчэ раз: вы бясплатна раздаяце добраахвотнікам «даволі дарагі», як ты кажаш, прэ­парат, а яшчэ даяце грошы «зверху»?

Даявед:«Я займаюся пошукам добраахвотнікаў, а не фінансавымі пытаннямі.»

Маявер:«Карацей, у чым падвох?»

Даявед:«Карацей, няма ніякага падвоху.

Добраахвотнікам можа стаць асоба, старэйшая за 18 гадоў, у якой няма сур'ёзных праблем з сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэмай. Але ў любым выпадку мы заключаем дагавор і даем добраахвотніку пакет дакументаў з гарантыяй. Калі раптам што — ён можа прайсці медыцынскае абследаванне за наш кошт. Але яшчэ раз нагадаю: прэпарат прайшоў даклінічныя і клінічныя выпрабаванні, шкодных наступстваў не выяўлена.»

Маявер:«Дык а што хоць за прэпарат? Дарэчы, ты сам яго ўжываў?»

Даявед:«Для чысціні эксперымента мы не можам раскрыць добраахвотніку прынцып дзеяння прэпарата. Па гэтай жа прычыне я сам, як і іншыя супрацоўнікі, яго не ўжываў. Падрабязная інфармацыя будзе пасля эксперымента. Але павер, там няма нічога шакіруючага і прынцыпова новага».

Маявер:«Добра. А што, калі я дашлю скрыншот гэтай перапіскі ў кампетэнтныя органы?»

Даявед:«Ды калі ласка. Я ж кажу: у нас усё па законе. Ёсць усе дакументы. Я нават адразу магу адрас напісаць, каб тваім кампетэнтым органам было прасцей нас знайсці. Прыедуць, паперкі паглядзяць і паедуць».

Маявер усур'ёз задумаўся. Ён адчуваў, што нейкі падвох адназначна ёсць. Калі кампанія гато­ва ахвяраваць вялікія грошы — значыць, яна ўзамен атрымлівае нешта большае. Ды і чаму такая сакрэтнасць? Як увогуле можна прапаноўваць добраахвотнікам невядома што? Як людзі на гэта пагаджаюцца?

Маявер пашукаў у інтэрнэце звесткі пра кампанію Даяведа. Знайшоў. Сапраўды, існуе такая кампанія, мае ліцэнзію. Пра эксперымент ані на сайце, ані ў сеціве ўвогуле — нічога. Сайт абсалютна тыповы, нічога незвычайнага. Пашукаў агульныя звесткі пра постклінічныя выпрабаванні медыцынскіх прэпаратаў. Так, насамрэч такое ёсць. Насамрэч, усё сур'ёзна і патрабуе цэлую кіпу паперак, хоць у гэтай краіне пануючай бюракратыі кіпу паперак патрабуе любая дробязь. Маявер думаў. Перачытаў перапіску, яшчэ раз прагледзеў суму выплаты. Не тое, каб багацце, але больш за траціну яго зарплаты. Хоць зарплата ў яго была так сабе. Аднак Маявер думаў: усё ж лішнімі грошы ніколі не бываюць. Вырашыў удакладніць у Даяведа некаторыя рэчы:

Маявер:«Няўжо прэпарат зусім няшкодны?»

Даявед:«Перад эксперыментам мы даём добраахвотнікам падрабязную інфармацыю на гэты конт, даём статыстыку. І добраахвотнік вырашае — удзельнічаць яму ў эксперыменце ці не. Ён мае права адмовіцца нават у самы апошні момант. А так магу сказаць, што першыя гадзіны пасля экспе­рымента могуць адчувацца слабасць, галавакружэнне, санлівасць, млоснасць. Але могуць і не адчувацца. У любым выпадку, прэпарат цалкам выходзіць з арганізма праз дзесяць гадзін пасля прыёму. Пакуль яшчэ ніхто з добраахвотнікаў не звяртаўся да нас пасля эксперымента са скаргамі.»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прададзеная споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прададзеная споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прададзеная споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Прададзеная споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.