Глядзі ж, каб сораму не выйшла мне якога".
Тут Зося ўскочыла і пляснула ў далоні,
I, ўпаўшы радасна на цётчынае ўлонне,
Смяялася, аж пераходзячы да плачу.
"Ах, цёця! Я ўжо так даўно гасцей не бачу!
З тых пор, як сябрам стаў мне птушнік наш вялікі,
Адзіны госць ка мне заглянуў-голуб дзікі.
Было мне трохі сумна, міленькая цёця,
Аж пан Суддзя ўжо спачуваў маёй самоце".
"Суддзя даўно,- сказала цётка,- ў людзі хоча
Цябе увесці і здаўна тым коле ў вочы,
Што ты ўжо вырасла. Не знаецца на гэтым
Дзядуля наш, з вялікім не абжьггы светам.
Мне легпп вядома, колькі трэба рыхтавацца
Паненцы, каб нарэшце свету паказацца.
Хто між людзьмі расце, няхай сабе прыгожы,
Няхай разумны, ўражання зрабіць не можа,
Таму што ўсе к яму прывыклі ад дзіцяці.
А досыць толькі новай выплысці пастаці,
Што выхаваннем і красою блісне хоць нямнога,
Тады к ёй ціснуцца адзін цераз другога,
Каб толькі як найлепш разгледзець тварык новы,
Рух кожны ацаніць, паслухаць свежай мовы.
Як стане моднаю асоба маладая,
То на'т яе той хваліць, хто й не ўпадабае.
А як вясці сябе, ты, спадзяюся, знаеш,
Расла ў людзях. Хоць тут другі год пражываеш,
Ды, пэўне, не забылася аб Пецярбурку.
Дык туалет распачынай. Вазьмі у бюрку
Усё патрэбнае табе для прыбірання,
Ды хутка, бо прыедуць зараз з палявання".
Тут пакаёўку клікнула. Загад дзяўчыне
Дала вады ў сярэбранае ўліць начынне.
І Зося, быццам птушачка ў пясочку, мые
З падмогаю дзяўчыны рукі, твар і шыю.
А цётка пецярбургскія бярэ прылады,
Духоў вымае пляшкі, слоікі памады
І лепшымі духамі пырскае на Зосю
(Аж пах ідзе вакол), памадзіць злёгку косы.
І Зося ўсцягвае ажурныя панчошкі
І туфлікі варшаўскія кладзе на ножкі.
Тым часам пакаёўка шнуравала станік,
Пасля, накінуўшы на плечы пударманік,
Да месца пачала загортваць папільоты
І волас недаўгі звівала ў два заплёты,
А грыўку гладка па-над тварам разабрала
I жменьку васількоў, што толькі вось сабрала,
Падносіць Талімэне. Тая іх счапіла
І к Зосінай галоўцы ўмела прышпіліла
Па правай старане. І васількі прыгожа
У светлых валасах цвілі, як паміж збожжа.
Вось знялі пударманік, толькі засталося
Сукенку ўскінуць, вось зусім гатова Зося:
Стаіць у белі, хустачка ў руцэ бялее,
І выглядае ўся, як водная лілея.
Паправіўшы сукенку, валасы рукою,
Прайсціся цётка Зосю шле уздоўж пакоя
І пільна сочыць збоку свецкай дамы вокам
За кожньш рухам выхаванкі, кожным крокам,
Муштруе гнеўна, кожную драбніцу бачыць:
"О я няшчасная! Глядзі, што гэта значыць
Жыць між гусей і пастухоў! Так расстаўляеш
Калені, як хлапец, вачыма так страляеш,
Як маладзіца! Ну зрабі паклон! Няўдала!"
"Ах, цёця! Ці ж я вінна, што такою стала?-
Сказала Зося.- Чым жа мне было заняцца?
Любіла з дзецьмі быць, за птушкай паганяцца,
Але як між людзьмі я трохі абжывуся,
Убачыш, цётачка, якой тады зраблюся!"
"Ужо,- сказала цётка,- лепей, пэўне, з птаствам
Гуляць, як з тым, што гасцявала ў нас, плюгаўствам.
Прыпомні толькі, хто збіраўся ў нас ля пляшкі:
Вось ксёндз, што ўсё маліўся ды іграў у шашкі,
Ды з люлькамі юрысты. Вось дык кавалеры!
Ад іх пераняла б ты слаўныя манеры.
Цяпер гасцюе таварыства ў нас, прызнацца,
Зусім адменнае, дык ёсць каму хоць паказацца.
Зважай жа, Зося, ёсць тут граф адзін прыгожы,
Ён родзіч ваяводы, быў у падарожжы,
З ім ветліваю будзь..."
Чуваць і коней ржанне,
І гоман шматгалосы: едуць з палявання!
Узяўшы Зосю за руку, пабегла ў залю.
Адразу з ходу месц мужчьшы не займалі -
Перапрануцца ўся кампанія жадала,
Бо ў куртках каля дам сядзець не вьшадала.
Найперш прыйшлі у залю юнакі, вядома.
А Талімэна сёння ў ролі пані дому
Гасцей вітае, садзіць, мовай забаўляе
І ўсім пляменніцу парадкам прадстаўляе.
Тадэвуша знаёміць, як з сваячкай блізкай.
Прысела злёгку Зося, ён схіліўся нізка,
Хацеў прамовіць, вусны расчыніў нямнога
І ў вочы глянуў ёй. Ды тут прыйшла трывога,
Аж занямеў, і твар яго пачаў мяняцца,
Бо ў тым, што бачыў, быў не ў сілах разабрацца.
Пазнаў яе і ўміг адчуў сябе няшчасным,
Пазнаў па ўзросце і па воласе тым ясным:
Галоўку, постаць гэту бачыў на паркане,
І голас той будзіў яго на паляванне.
Аж Войскага ўзялі за юнака трывогі:
Убачыўшы, што той збялеў, аслаб на ногі,
Параіў адысці ў пакой для адпачынку.
Тадэвуш стаў у кут, апёрся на камінку
Читать дальше