Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

11 ліпеня 1987 году. Прымалі мы ў гасцях на дачы сімпатычную нам маладую пару К-аў – Ніну і Валодзю (Кухарэнкаў – рэд.).

Па дарозе на аўтавакзал на мяне ледзь не наляцеў Вячаслаў Дашкевіч. Ён хацеў з’ездзіць у Рыгу, але ўжо не было на гэты дзень білетаў. Замест Рыгі, кажа, паеду ў Заслаўль. Там у піку стыхійна праведзенаму нядаўна ў Строчыцах Купаллю будзе цяпер Купалле афіцыйнае, з цэнзураваным, вядома, сцэнарыем. Пагаварылі і пра заўтрашняе свята ў Вязынцы і наогул пра нашыя беларускія справы. Вячаслаў сказаў, што ім шкодзяць некаторыя “нашыя” экстрэмісты, як, напрыклад, той самы Сыс. “Часам ствараецца ўражанне, што гэта ён падасланы да нас. Так ці інакш яго дзейнасць карысна перш за ўсё дзяржымордам”.

Я не буду такім катэгарычным, але часам, аналізуючы Сысавы ўчынкі, я застаюся зусім не ў захапленні імі. Ён сапраўды правакуе тых самых дзяржымордаў на пагромныя дзеянні.

Вярнуўшыся з дачы дамоў, застаў на журнальным століку запіску ад Яна Скрыгана. Кліча заўтра да сябе на абед. Піша, што, паколькі паміж намі сапсавалася тэлефонная сувязь, дык ён прыехаў да мяне сам і запіску напісаў на гэтым жа журнальным століку.

Вядома, трэба ехаць. Я перадаў ужо сваю згоду і падзяку. Паважаю гэтага Чалавека – шматгадовага вязня самых бесчалавечных у свеце савецкіх турмаў, катаржаніна на самых жорсткіх у свеце савецкіх катаргах, ссыльнага надакучлівых, звышпадкантрольных, самых суровых на свеце савецкіх сібірскіх ссылак.

12 ліпеня 1987 году. Вярнуліся ад Скрыганоў позна вечарам. Было ў іх і ўтульна, і весела, і слёзна. Слаўная энергічная Ганна Міхайлаўна – верная і самаадданая спадарожніца пакутніка Яна Аляксеевіча. Хутка ўжо 40 гадоў, як яна з ім. Пасля другога яго арышту і высылкі ў Сібір яна паехала туды і адбыла гэтае пакаранне разам з ім.

Нельга было без слёз слухаць іх успаміны пра шматлікія значныя ў іх тамашнім “жыцці” эпізоды, гісторыі.

Вось вырашылі яны пачаць абжывацца. Мелі ўсяго 400 рублёў і купілі за іх малюпасенькага парсючка. Пакуль Г. М. несла яго за пазухай, ён здох. Але ж яна не з тых, хто лёгка здаецца горкаму лёсу. Пабегла 12 кіламетраў назад у тую гаспадарку, якая яе так жорстка падманула…

А вось Яну Ал-чу даручаюць адвезці на станцыю, што за 100 кіламетраў, “свайго” начальніка. Застаецца адна трэць дарогі праехаць. Ехаць было страшэнна цяжка: бездараж. Начальнік, пагражаючы пісталетам, патрабаваў вяртацца назад. Ян Ал-ч настаяў на сваім, не падчыніўся.

А яшчэ пра коней-таптуноў. Гэта ў сувязі з папярэднім расказам…

4 жніўня 1987 году.

Мінск Пуліхава 29 кв 32 Янку Брылю

Любы Іван Антонавіч!

Мне заўсёды прыемна ўсведамляць, што вы ёсць у нашага народу, у нашай літаратуры, у мяне. Таму з вялікай радасцю віншую Вас цяпер з гэтым прыкметным Днём у Вашым жыцці, з высокай stokroж! заслужанай дзяржаўнай узнагародаю.

Здароўя Вам і далейшага творчага плёну! Вельмі шчыра

Міхал Дубянецкі.

P.S. Гэта тэкст непрынятай на пошце тэлеграмы (“Специалист будет только вечером”).

Сардэчнае прывітанне ад Войцеха Жукроўскага (у мяне нядаўна быў ад яго ліст).

Перапісаў гэта тэкст на “самую вялікую Мінскую паштоўку” (“Мінск. Троіцкае прадмесце. Фота Г.Л. Ліхтаровіча”), якую Галя даставіла Адрасату.

Атрымаў дзве пуцёўкі (№№ 764 і 765) у ДТП “Іслач” з 26.08 па 14.09. (Ат 21552. з. 6776. Т. 1000 экз.; ф. 160 мм х 285 мм)

Смех на дроце, як кажа С. Ю. Бусловіч: спярша выдалі на 24 дні – па 18 верасня ўключна. Пасля, не паспеў я вярнуцца дамоў, як адтуль, з Беллітфонду паведамілі, што адбылася па іх віне памылка. Аказваецца, гэты заезд будзе скарочаны, бо з 15 верасня там мяркуецца ўсесаюзны семінар з удзелам балгараў і ўсе нумары браніруюцца пад гэтае мерапрыемства. Давялося ехаць і рабіць “размен”. Праўда, прабачэння папрасілі і паабяцалі кампенсаваць забраныя дні “у любы іншы час”.

5 жніўня 1987 году. Скончылася ссылка Сяргея Дубаўца ў “Гомельскай праў­дзе”. Звярнуўся да мяне з пытаннем: “Што мне рабіць далей?”. Я паабяцаў па­зандзіраваць у выдавецтве “М. Л.”, можа, што-небудзь прыстойнае ёсць там. Мне вельмі хацелася б, каб ён пайшоў туды менавіта.

“Зандаж” быў – у “самога” дырэктара. Сказаў, што рэдактарскіх вакансій наогул ніякіх няма, спытаў, ці гэта той “Дубавец”, сын палкоўніка міліцыі? “Калі ён, кажа, дык я чуў пра яго, вернецца Серафім Антонавіч з адпачынку і мы з ім параімся, можа калі што й будзе”.

Я добра зразумеў, што ён “чуў” пра Сяргея і як ён будзе шукаць яму месца. Добра, што хлопец не зусім сарваўся з той ссылкі, а то абіваў бы парогі “ у вольным” Мінску. Я параіў яму пасля вакацый вярнуцца і чакаць мінскай вакансіі там, у рэдакцыі. Сяргей быў бы добрым падмацункам здаровым выдавецкім сілам і стаў бы добрым, прагрэсіўным выдаўцом.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x