Там быў здзейснены новы патрыятычны подзвіг беларускай моладзі, што намагаецца падтрымліваць фальклорна-этнаграфічныя традыцыі бацькоў. Гэта з аднаго боку.
Быў жа і другі бок, бок афіцыйны, савецкі, які супрацьстаяў магутнай на- роднай плыні.
Першыя былі ўзброеныя кветкамі, рытуальнымі вянкамі. Другія, так ска- заць, этнографы ў цывільным, - фотаапаратамі ў руках, на шыях і грудзях, дыктафонамі за пазухамі і, напэўна, кастэтамі, а можа, і пісталетамі ў кішэнях і падпахамі - на ўсякі выпадак.
Кожнага ўдзельніка, што выходзіў наперад для нейкае дзеі, фатаграфавалі з дзясятка фотаапаратаў, з усіх магчымых і нават маламагчымых бакоў. Вядома, для дасье.
Цяпер на ўсіх гэтых смельчакоў будзе дасье! А на каго ўжо ёсць - папоўніцца новымі звесткамі. Не паслухалі прадстаўнікоў улады, не пакінулі гэтыя самыя Строчыцы.
Перад уездам жа ў гэтую вёску купальцаў сустракаў “лятучы гарнізон” міліцыі на дзвюх машынах, у поўнай форме. Міліцыя сапраўды ўгаворвала ўсіх, хто пад’язджаў сюды з Мінска і іншых месцаў, “прасілі” вярнуцца назад. Калі гэта не дапамагло, пачалі правакаваць хлопцаў на “парушэнне грамадскага парадку”. Хлопцы не падымалі кідаемыя імі пальчаткі. Тады гэтыя, крыкнуўшы: “Вы еще пожалеете!”, раз’ехаліся. Але на змену ім, як з-пад зямлі, з’явілася процьма тых з фотаапаратамі, дыктафонамі і проста з аднымі толькі вушамі і вачамі, ды, можа, з касетамі.
Купалле ўдалося на славу, хоць і дождж імжыў. Галя свае ўражанні ад яго выказала ў новым вершы, які так і назвала: “Купалле”.
А сёння, паведаміла фынка, недзе ў нейкай афіцыйнай камсамольскай уста- нове будуць аналізаваць і ацэньваць гэтае свята, зыходзячы са сваіх крытэрыяў. Гэтаму “разбору” папярэднічала “прафіліраванне” асобных настальгічных беларусаў у “кампетэнтным” органе. “Прафілявалі” іх з падпіскай “трымаць язык за зубамі”.
Пад “прафілактыку” трапілі тыя, хто падпісваў лісты М. Гарбачову аб ра- таванні беларускасці на Беларусі, хто патрабуе ратаваць Палессе, ратаваць Дзвіну і Падзвінне.
1 ліпеня 1987 году. Такая ўжо наша газета “Вячэрні Мінск”: мы яе атрымліваем не вечарам таго дня, за які яна выходзіць, а пасля дванаццатае гадзіны наступнага дня. І ўсё-такі мы яе выпісваем і чытаем. Хоць са спазненнем, а нейкая ўсе-такі “гарадская” інфармацыя ў ёй ёсць. І часам нават праўдзівая!
Вось у мяне ў руках “свежая”, учарашняя “Вячорка” (АТО 3295). “Калі будзе гарачая вада?” – пытаецца яна “вуснамі” свайго ўсяведнага Антона Вячоркіна. Аднак з двухсот радкоў тэксту, што прычэплены да гэтага пытання-загалоўка, адказу ніхто не знойдзе ні на пытанні пра тую ваду, што цячэ з кранаў, ні пра тую, што цячэ ў кватэры праз дзіравы дах і столі.
Наконт гэтай апошняй, дажджавой, вады жыхарам дому №160, што на вуліцы Убарэвіча, у ЖЭС №35 Заводскага раёну заўсёды адказваюць: “У нашым ЖЭС такіх дамоў 25. І ўсе адразу адрамантаваць мы не можам”.
Затое ў ЖЭС №58 Ленінскага раёну заўсёды абяцаюць: “Зробім у бліжэйшы час”. Абяцанкі ўсё даюцца, а тазікі вадою ўсё напаўняюцца і напаўняюцца…
Найгорш справы з уключэннем і адключэннем гарачае вады. З масы паведамленняў-скаргаў на конт гэтага мне “імпануе” вось такое, якое з’яўляецца тыповым і для майго прыстанку: “19 мая ў нас вывесілі аб’яву аб адключэнні гарачай вады з 2 па 29 чэрвеня. Аднак без усякага папярэджання адключылі ваду ўжо 21 мая. І мы ўпэўнены, што гарачае вады не будзе ўсё лета, як гэта было апошнія 4 гады запар”.
Характэрная рыса гэтага сацыялізму: як толькі нешта сапсавалася, дык гэта ўжо на доўгія гады. А псуецца тут амаль усё і амаль бясконца.
2 ліпеня 1987 году. Вярнуўся Лёня (Леанід Дранько-Майсюк – рэд.) з Польшчы. Вечар правёў у нашай сям’і. Усім нам надзвычай было прыемна з гэтым разумным, сімпатычным, мілым маладым інтэлігентам. Адчуваю, што ён таксама пайшоў ад нас задаволены.
Натую, каб не страціць такую немалаважную звестку, якая прыгадалася мне цяпер.
У канцы мая “ідэолагі” з ЦК КП Беларусі сфабрыкавалі запіску “наверх” пад прыкладнаю назваю “Аб неадкладных мерах па паляпшэнні кіраўніцтва маладзёжнымі аматарскімі аб’яднаннямі ў рэспубліцы”. Дакумент шматслоўны, каля 8-мі старонак машынапіснага, вядома ж, рускамоўнага тэксту.
Якіх толькі папрокаў у адрас моладзі не кідаюць гэтыя чужыя ёй дзядзькі! І што яна настварала падазроных экстрэмісцкіх груп тыпу “рокеры”, “волнисты”, “металісты”, “панкі”, “фанаты”. Асабліва гэта палохае сваімі маштабамі ў такіх гарадах, як Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск, Орша.
Читать дальше