Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некалі я бачыў прыгожы вялікі каляровы фотаздымак ксяндза Чарняўскага з Паўлам VI. У тыя часы меркавалася, што айцец Уладзіслаў будзе біскупам Беларускім. Да гэтага не дайшло. Перашкодзіла савецкая ўлада, якая пабаялася ствараць каталіцкую епархію, што так ці інакш будзе звязана са “страшным” Ватыканам. Цяпер я падумаў, ці тая гэта была кандыдатура на адзінага агуль- набеларускага біскупа? Добра, што ён за беларусізацыю каталіцтва на Беларусі.

Якраз гэтым шляхам і трэба ісці дзеля дабра і Касцёлу, і беларускасці. Але ж не раздзімаць варожасці да ўсяго польскага! Чарнасоценства ў рэлігіі, думаю, больш небяспечна, чым у палітыцы.

Развітаўшыся з а. Уладзіславам, я вырашыў сустрэцца з ім яшчэ tet-a-tet.

19 чэрвеня 1987 году. Лёня Д.-М. (Дранько-Майсюк - рэд.) заўтра едзе ў Польшчу. Забег да мяне, каб узяць ліст да Войцеха Жукроўскага. Да ліста я прыклаў не толькі выпраўленую мною сваю дырэктарскую візітку, але і “сваю” “Верную раку” Ст. Жэромскага.

Пазнаёміўшыся з маёй палёністыкаю, Лёня выказаў жаданне вучыцца ў мяне польскай мове. Я даў згоду. Калі просьба будзе ім некалі паўтораная, пачну заняткі! Была б падвойная карысць - яму і мне. Чаму - “падвойная”? Два памножыць яшчэ мінімум на два - на непазбежную карысць ад гэтае акцыі для культураў і польскай, і беларускай.

Лёня едзе з нейкай скамплектаванай у Маскве пісьменніцкай групаю. На чале яе - Юрый Сураўцаў. З беларусаў уключылі яшчэ і Святлану Алексіевіч.

Праз “Trybune ludu” я даведаўся пра эмісію ў Польшчы знакаў паштовай аплаты, прысвечаных візіту Яна Паўла II. Папрасіў Лёню прывезці мне што- небудзь з гэтай “papieskiej emisji”. Паабяцаў. Шкада толькі, што ён не філатэліст, а значыць, і цяжка яму будзе разабрацца ў філатэлістычных тонкасцях.

Аднак найвялікшае шкадаванне варта выказаць з прычыны таго, што сам я ў гэты светлы папскі час не там. Дый не толькі ў гэты! Дый не толькі там!

20 чэрвеня 1987 году. Два дні таму ў газеце “Советская культура” з’явіўся ар- тыкул Андрэя Чаркізава (А. Черкизов) пад назваю “Пра сапраўдныя каштоўнасці і ўяўных ворагаў” (О подлинных ценностях и мнимых врагах”). Гэта зноў пра так званыя гісторыка-патрыятычныя аб’яднанні накшталт “Память” - у Маскве і Навасібірску, “Отечество” - у Свярдлоўску, “Спасение” - у Ленінградзе.

Думаю, што цяпер ужо няма сумнення ў чарнасоценным характары дзейнасці і намераў гэтых ультра-патрыятычных руска-шавінісцкіх арганізацыяў. Малойчыкі з гэтых арганізацыяў празмерна заклапочаныя нібыта наяўнасцю ў СССР нейкай “сіянісцка-масонскай змовы”.

Цікава, што гасцямі і ўлюбёнымі лектарамі гэтых экстрэмісцкіх арганізацыяў, прынамсі навасібірскай і маскоўскай “Памяці”, з’яўляюцца такія таксама “арыгінальныя” людзі, як Е. Яўсееў, У. Бягун і А. Раманенка. Гэта аўтары публікацыяў - “канцэпцыяў” таго “загавару”, што палохаюць, дэзарыентуюць і раз’юшваюць блізкіх сабе па духу чытачоў і слухачоў.

Газета паведамляе, што, напрыклад, кнігу нашага земляка Уладзіміра Бягуна “Паўзучая контррэвалюцыя” ў 1975 годзе практычна цалкам перадрукаваў у сваім афіцыйным выданні лонданскі інстытут яўрэйскіх праблемаў Сусветнага яўрэйскага кангрэсу. “Атрымліваецца, - кажа А. Чаркізаў, - што такая праца стала выгаднай Захаду?”

Дакаціўся Бягун! А колькі разоў я шчыра казаў яму пра маё адмоўнае стаўленне да яго пісаніны, да яго лектарскай дзейнасці. Я не раз кідаў яму ў твар абвінавачанні, што ён ставіць знак роўнасці паміж яўрэйствам, іудаізмам і сіянізмам. Крыўдаваў, спрачаўся нават тады, калі я яму давёў гэта на той самай ягонай “кнізе”.

Трэба даведацца ў М. Гроднева, як пачувае сябе гэты “герой” дня.

21 чэрвеня 1987 году. Два гады “бушуе” па СССР дух пераменаў. Гэтыя словы не бяру ў іранічнае двухкоссе, бо сапраўды гэты дух адчуваю. Перш за ўсё ў пасмялелым друку. I бадай што больш нідзе.

Сёння выбары ў “мясцовыя Саветы народных дэпутатаў і народных суддзяў раённых (гарадскіх) народных судоў БССР”. Так менавіта белай “вывараткаю” па чырвонаму тлу і напісана ў паштоўцы-напамінку з лозунгам “Усе на выбары”.

У сваю кватэру мы атрымалі чатыры такія “запрашэнні” - на кожнага з нас. Мне добра запомніліся такія яшчэ з 1939 году. Розніца паміж тымі і гэтымі ўсё- такі ёсць: тады яны друкаваліся на шчыльнай тоўстай паперы, а можна сказаць і на тонкім кардоне, як добрыя савецкія паштоўкі, я цяпер - на тонкай паперы. Відаць, краіна ў гэтых адносінах яшчэ бяднейшая стала!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x