Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ня буду разьбіраць рускамоўнае выступленьне Алеся Адамовіча. Яно, вядома ж, было ў асноўным прысьвечанае міру і адрасавана urbi et orbi. Апроч таго, гэта адначасна быў і рэзкі выпад супраць Барыса Сачанкі, Леаніда Гаўрылкіна і іншых.

Заслугоўвалі ўвагі выступленьні Анатоля Грачанікава, Яўгена Лецкі, Аляксея Дударава, Віктара Карамазава, Віктара Каваленкі, Адама Мальдзіса, Дзьмітрыя Бугаёва, хаця гэта не азначае маёй згоды з усімі іх пастулатамі.

Можна з трыбуны часам пачуць прыгожыя і правільныя словы, аднак у жыцьці ты ніколі ня ўбачыш гэтай прыгажосьці, гэтай праўды, калі яе пасе партыйная бюракратыя. Вось прайшлі выбары кіруючых органаў пісьменьніцкай арганізацыі і яе дэлегатаў на усесаюзны зьезд. “Выбралі” таго, каго загадзя вызначылі ў ЦК. Вядома, дапусьцілі тут некалькі і не патрэбных ім асобаў, каб не было бунту падчас галасаваньня.

Магчыма, я яшчэ вярнуся калі-небудзь да вынікаў нашага зьезду. А цяпер пакуль стаўлю кропку.

26 красавіка 1986 году. Субота. Марыя паехала на сваё “Узгор’е”. З Галяй-сястрою, на машыне Лемешавых. Захапіла з сабою некалькі вязанак кніг, газетаў і ўсялякіх папераў, што патрабуюць разбору і нейкай сістэматызацыі. Можа, калі-небудзь дойдуць да іх рукі. Дома ўжо няма чым дыхаць ад гэтых скарбаў. Трэба б добрую палову некуды збыць.

Яшчэ з ранку пазваніў Лёня Зубараў. Ён ужо некалькі разоў і перад гэтым тэлефанаваў пасьля доўгага перапынку. Пахваліўся, што ў чацьвярговым нумары “Знамени юности” Някляеў даў два вершы Зьмітрака Бядулі ў яго перакладзе.

Гэта мяне прымусіла ўзяцца за газеты. Сёньня ж і “ЛіМ” зьездаўскі павінен быць. Знайшоў перш за ўсё “Знаменку”. На чацьвёртай старонцы пад агульным загалоўкам “Из чистых криниц. Стихи из поэтического наследия Змитрака Бядули”, зьмешчаны два лірычных вершы – “Позвольте вас любить” і “А в бору”. Пераклады выдатныя. Паказваю іх сваёй паэтцы і перакладчыцы Галі. Праз паўгадзіны яна вярнула мне “знаменку” са словамі адабрэньня. Пацікавілася, ці перакладчык выпадкова ня мае музычнай адукацыі. Я пацьвердзіў яе здагадку. Гэта адчуваецца па яго вершах, кажа яна, па бездакорнай іх рытміцы; праўда, апроч рытмікі, вершам яшчэ штосьці патрэбна. А хіба тое “штосьці” ў Лёні дрэннае? – пытаю я. На што атрымаў адказ, які і быў завяршэньнем разбору Лёневай творчасьці: “А я гэтага не сказала”.

На зьезьдзе я сустракаўся з Нінай Ватацы, пахваліў яе новую кнігу “Шляхі” пра Максіма Багдановіча. Раптам яна спытала, ці ведаю я Леаніда Зубарава. Я сказаў, што ведаю. Тады пасьледавала новае пытаньне пра маю ацэнку яго творчасьці. Адказаў шчыра, што ўхваляю. Ніна Барысаўна таксама добра адгукнулася пра яго пераклады Багдановічавых вершаў. Нават сказала, што яны ў гэтых перакладах больш натуральна гучаць, чым у іншых. А Н. Ватацы – глыбокі знаўца творчасьці М. Багдановіча.

Гартаю “ЛіМ”. Як і трэба было чакаць: матэрыялы зьезду пачынаюць друкаваць не з уступнай прамовы народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава, а з прамовы кандыдата ў члены Палітбюро ЦК КПСС М. М. Сьлюнькова. Усё як у жыцьці – шыварат-навыварат! Дзе ж тут той “сьвежы вецер XXVII зьезду”, аб якім не перастаюць крычаць у друку, па радыё, па тэлебачаньні?

Адразу за зьездаўскімі матэрыяламі на 10-й старонцы падвярстаныя інфармацыя і фотаздымак пад агульнай назвай “Працяг знаёмства з “Панам Тадэвушам”. Гэта пра тое, як “на сустрэчу з чытачамі прыйшлі Я. Семяжон, В. Рагойша, М.Татур, В.Шаранговіч і У. Казьбярук”, каб расказаць пра чарговае выданьне “беларускага” “Пана Тадэвуша”.

Тры калонкі 10-й старонкі і ўсе пяць 11-й старонак прысьвечаныя Зьмітраку Бядулю. Надрукаваны матэрыялы Барыса Сачанкі – “Паклон і падзяка” (мне вельмі імпануе зьмест менавіта такога загалоўка), А. Рагулі – “Маштабнасьць думкі”, В. шымановіча – “Ля вытокаў нацыянальнага тэатру”. У Сачанкаўскі артыкул завярстаны вялікі партрэт юбіляра.

Цікава, як іншыя газеты і часопісы ўшанавалі нашага зьмітрака? Спадзяюся, што не праігнаравалі. Беларусы адзначаюцца пачуцьцём удзячнасьці. Барыс правільна выказаў нашыя сапраўдныя адносіны да гэтага таленавітага сына яўрэйскага народу, што стаў верным слугою, вялікім песьняром таксама і нашага народу, нават больш нашага, бо мала каму вядома яго творчасьць на яўрэйскай мове.

У “ЛіМе” далёка ня поўнасьцю асьветлены наш зьезд. Абяцаюць, што “справаздача аб рабоце зьезду будзе апублікаваная”. Будзем чакаць аж да наступнай суботы. Але што там апублікуюць? Наўрад ці дадуць “жывыя” прамовы. Можа, па фразе-дзьве ўткнуць у белтаўскую “справаздачу”. Што пакінуць ад Валодзі дамашэвіча? А хіба дадуць асаблівасьці выбараў? Хаця б такія:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x