Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Амаль самы канец зьезду. Толькі што прынята яго рэзалюцыя. Падняліся ісьці на чарговы перапынак перад абвяшчэньнем вынікаў галасаваньня. Раптам нехта, здаецца, Генрых Далідовіч, голасна сказаў, зьвяртаючыся да мяне:

– І ўсё-такі вы, Міхал Фёдаравіч, прадэманстравалі сваю годнасьць лідэра мас. – О! Так-так! Правільна! – чулася адусюль.

За заўвагай Далідовіча стаяў наступны эпізод. У зачытаным з трыбуны праекце рэзалюцыі былі словы, што “зьезд ухваляе арганізатарскую і арганізацыйна-масавую работу праўленьня” (маецца на ўвазе перыяд паміж VIII і IX зьездамі). А фактычна, калі давалася ацэнка дзейнасьці Праўленьня, зьезд прагаласаваў за іншую фармулёўку – “лічыць работу праўленьня… здавальняючай”. Я падняўся і прыгадаў гэта. Максім Лужанін, які вёў рэй, сказаў, што ня бачыць розьніцы ў абедзьвюх фармулёўках. Я зноў устаў і растлумачыў, што розьніца ня проста тэрміналагічная, але і юрыдычная. Тэрмін “ухваліць” азначае найвышэйшую ацэнку, тады, як тэрмін “здавальняюча” – толькі пасрэдную. Там можна, як кажуць, спачыць на лаўрах, а тут мусова яшчэ варушыцца, каб выпраўляць хібы.

Абедзьве прапановы былі пастаўлены на галасаваньне. Прайшла прыкметнай большасьцю мая.

Каню ясна, як кажа мая Ірынка, што я блытаю іх карты. А ўзяць маю “непартыйную” рэакцыю на шмат якія прамовы. То я разам з многімі адкрыта абураюся рускамоўным, абразьлівым выступленьнем генеральнага “беларускага” камсамольца, кандыдата ў члены Бюро ЦК КПБ В. В. Гурына1, то я ўстаю і задаю пытаньні партыйным прамоўцам (М. Матукоўскаму і інш.), заганяючы іх у тупік, то наладжваю працяглыя авацыі тым, хто абараняў з трыбуны нацыянальныя інтарэсы.

Належным чынам была паказана мною мая настроенасьць у сувязі з прамоваю Уладзіміра Дамашэвіча. Мы толькі ў двух з Данутай Бічэль-Загнетавай стоячы і шумна віталі Уладзіміра Дамашэвіча пасьля яго выдатнай, вельмі абгрунтаванай, патрыятычнай прамовы. Ул. Дамашэвіч з глыбокім болем намаляваў жудасную карціну выгнаньня беларускай мовы з нашага службовага, грамадскага і культурнага жыцьця, са школаў і дашкольных установаў, з тэхнікумаў, інстытутаў і універсітэтаў. Ён паказаў, што згодна з заканадаўствам руская мова не павінна быць афіцыйнай, агульнадзяржаўнай на шкоду нацыянальным мовам, папракнуў тых гэтак званых беларусаў, якія добраахвотна лезуць у “Чырвоную кнігу”.

У канцы гэтай прамовы, калі цяжка прыхаваная паніка авалодала Кузьміным і яго адзінаверцамі (Сьлюнькова не было на гэтым пасяджэньні) я даволі голасна, каб хаця пачулі тыя, што сядзяць са мною побач, перада мною і за мною сказаў: “Трэба ўстаць і падзякаваць Дамашэвічу добрай авацыяй”. Адгукнулася толькі Данута. Астатнія пабаяліся, чым пацьвердзілі правамоцнасьць Дамашэвічавага папроку.

Я ўпэўнены, што члены Сьлюнькоўскай каманды праглынулі чарговую горкую пілюлю, убачыўшы сярод залы нас з Данутай. Сьлюнькоўцы ведаюць, што і за нашы “паводзіны” недзе ўляціць ім – у зале ж густая сетка КДБ, кантралёр з ЦК КПСС… Так што калі б нават на кабінетным узроўні мяне некуды праектавалі, дык, убачыўшы маю “непартыйнасьць” на зьезьдзе, адразу і выкінулі са сваіх праектаў.

Не скажу, што мне гэта падабаецца. Усё-такі была б хоць крыху большая магчымасьць уплываць у нацыянальным духу на нашы справы ці падтрымліваць тых, хто гэта робіць.

Мабыць, каб адмежавацца ад маіх ганіцеляў, хітры Іван Іванавіч Антановіч вырашыў паразумецца са мною. Учора на перапынку ён падышоў да групы, у якой я стаяў пасярод вестыбюлю, і папрасіўшы прабачэньня, “забраў” мяне. Адвёўшы мяне ў бок, ён пацікавіўся маім здароўем, запэўніў, што заўсёды мяне высока цаніў і цэніць цяпер. Нават папрасіў, каб я зайшоў да яго ў ЦК дзеля нейкай “карыснай мне размовы”. Я не зьдзівіўся, бо недзе, у глыбіні душы, чакаў падобнага яго жэсту.

Цалкам верагодна і такое: у дазьездаўскую пару мяне праектавалі ў нейкі орган. Аднак менавіта на зьезьдзе пераканаліся, што ў любым органе без мяне будзе спакайней. А што, калі ўзяць ды й прама папытаць “на той сустрэчы ў Івана Іванавіча, як магло здарыцца, што мяне не дапускаюць да актыўнага грамадскага жыцьця ў Саюзе пісьменьнікаў?

На зьезьдзе, я лічу, у ранг найзначнейшай падзеі можа выбіцца любы яго “разьдзел”: даклад ці даклады, спрэчкі, прынятыя рашэньні, выбары, рэакцыя залы, рэакцыя вярхоў, а магчыма, і штосьці іншае. На гэтым зьезьдзе, верагодна, такімі былі спрэчкі ў цэлым і рэакцыя залы. Прынамсі, мне так здаецца, таму і зводжу апісаньне зьезду ў асноўным да апісаньня гэтых момантаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x