Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён даўно мяне прасіў, каб я яму падрабязьней выпісаў галоўлітаўскія прэтэнзіі да яго кнігі “Сучасны канфлікт”. Я захварэў, ня выканаў просьбу, але ўвесь час пра яе памятаў. Таму пасьля яго званка лёгка накідаў яму патрэбнае.

У бібліятэцы ён пазнаёміў мяне з тэкстам сваёй будучай прамовы на зьезь­дзе. Асноўная яе тэма накіравана супраць цэнзуры. Раскрываецца ім гэтая сьмелая задума на прыкладзе аднаго цэнзарскага ўмяшаньня ў яго кнігу, пра што я яму ў свой час расказваў. Напісаў сьмела, востра, дасьціпна. Шкада толькі, што не апублікуюць такое! Ёсьць фраза, у якой называе і мяне – калі кажа, што ня ўсе могуць вытрываць яе (цэнзуры) ціск. З-за яе, піша А. Карпюк, рана выйшлі са строю Ткачоў, Караткевіч і Дубянецкі, рана зьявіліся маршчыны ў Быкава…

У асноўным ўхваліў яго намер. Я, каб не баяўся атрымаць інфаркт прама на трыбуне, дык абавязкова ўзяўся б за гэтую тэму сам. Але вымушаны пакінуць яе для наступнага разу, калі паздаравею. Будзе больш карысьці, калі спакайней змагу “раскручваць” яе.

Мяне зьдзівіў бясстрашны Карпюк. Прабегшы вачыма па маёй нататцы, што я яму зрабіў, ён убачыў у канцы яе мой аўтэнтычны подпіс. Схапіў ручку і частымі энергічнымі рыскамі пачаў закрэсьліваць яго. “Ня трэба! Халера з імі! Мала што можа здарыцца” – хутка казаў Аляксей Нічыпаравіч, крэмзаючы мой “дакумент”. Нават, думаю, такіх зухаў змаглі так запалохаць!..

Вечарам паведамілі аб прысуджэньні Васілю Быкаву Ленінскай прэміі за “Знак бяды”. Я пабег хутчэй на пошту, каб даць яму тэлеграму. Даў.

Тэлеграма

21. 04. 86 г.

Мінск, Танкавая, 10, кв. 132

Васілю Быкаву.

“Дарагі Васіль Уладзіміравіч! Шчыра віншую з Ленінскай прэміяй! Горача жадаю, каб даў Вам Бог здароўя і мужнасьці яшчэ на многа-многа Знакаў. Прыміце гэтыя чыстыя словы радасьці і захапленьня ад вельмі шчасьлівага ў гэтыя хвіліны Міхала Дубянецкага”.

Але баюся я за яе! Напісаў па-беларуску. А ў якім выглядзе дойдзе да адрасата – невядома? Беларуская ж мова ў гэтай установе, як і амаль ва ўсіх на Беларусі(!), ужываецца хіба што з перыядычнасьцю адзін раз на некалькі гадоў!..

Ці будзе гэта праблема ўзьнятая на зьезьдзе? Ці знойдзецца яшчэ такі Карпюк? Хоць аднаго і мала для гэтага. Трэба, каб усе падняліся на абарону галоўнай сваёй сутнасьці – беларускасьці, – у каго яшчэ засталося што ахоўваць!

22 красавіка 1986 году. Гадзінаў у 10 раніцы Васіль Быкаў па тэлефоне горача падзякаваў за тэлеграму. Зрабіў гэта зусім не фармальна. Не сьпяшаўся “выка­наць абавязак”, доўга гаварыў мне пра… мяне. Мне заўсёды няёмка такое слухаць, таму я намагаўся зьвярнуць яго куды небудзь у бок, пачаў распытваць і пра яго здароўе і пра здароўе Ірыны Міхайлаўны. Разьвітваючыся, ён выказаў надзею заўтра сустрэцца на зьезьдзе.

Ну вось, а на пошце ўчора сказалі, што адрасат прачытае тэлеграму толькі заўтра вечарам. Быццам бы ён распарадзіцца насіць яму ўсю пошту толькі адзін раз на дзень – вечарам.

Галя выказала жаданьне схадзіць заўтра на зьезд. Запрашэньня няма. Яны раздаюцца ў адпаведнасьці з рашэньнем сакратарыяту СП. Кожны факт выдачы заносіцца ў сьпецыяльны сьпіс. Я пазваніў Леаніду Гаўрылкіну. Ён паабяцаў.

Забіраючы гэтае запрашэньне, я ўбачыў, як тут намагаюцца наблізіць зьезд да закрытага мерапрыемства, без непажаданых удзельнікаў і сьведкаў. А як старанна забясьпечваецца спакойнае яго праходжаньне! Як, напэўна ж, адмыслова скла­дзены падрабязны сцэнарый! У высокіх кабінетах ЦК сфарміравалі ўсе кіруючыя органы зьезду і Саюзу пісьменьнікаў на пасьлязьездаўскае пяцігоддзе! Нават не забылі загадзя паклапаціцца і наконт прапаноўшчыкаў – тых, хто з трыбуны будуць зачытваць усе “патрэбныя” сьпісы.

Пад асаблівым кантролем знаходзіцца сьпіс прамоўцаў. Нельга ж дапусьціць да трыбуны непажаданых крыкуноў, перш за ўсё тых, хто будзе паказваць на заняпад мовы, наогул беларускасьці. А для гэтага на кожнае пасяджэньне, на абодва зьездаўскія дні падрыхтаваны “моцныя” старшыні, якіх ужо азнаёмілі з “асаблівасьцямі” “іх” пасяджэньняў.

Найбольш складаныя, небясьпечныя фрагменты і мізансцэны будучага сьпектаклю адрэпеціраваны з умоўным, падстаўленым ворагам…

25 красавіка 1986 году. Зьезд прайшоў без усякіх больш-менш значных нечаканасьцяў. Але ж цікава і ня без карысьці для абодвух бакоў – афіцыйнага і беларускага.

Мне сябры ня раілі забірацца надта далёка, я аблюбаваў сабе такое месца, з якога можна ў выпадку чаго хутка выбрацца, – на папярэчным праходзе. Адразу сеў з Валянцінай Гапавай. Пасьля перапынку мы з ёю пасадзілі паміж сабою Галіну Максімаўну Гарэцкую. (Добра, што хоць запрасілі яе на зьезд!). На другі дзень на гэтых зручных месцах апынуліся Алесь Разанаў і Іван Чарота. Мяне паклікалі ў рад, што за імі. Сеў паміж Данутаю Бічэль і Рэмам Ткачуком, якраз за Аляксеевай сьпіною.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x