Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ ёсьць і трэцяе непрыемнае слова-таблічка: “Прададзенае”.

Так прыкладна і ў камісійным магазіне мэблі. З той розьніцай, што замест слова “Образец”, тут іншае – “Не аформлена”.

10 красавіка 1986 году. Пахаваньне пісьменьніка Аляксея Кулакоўскага. Народу сабралася многа. Усё-такі вядомы быў – каму, як кіраўнік часопісу “Маладосьць”, каму, як аўтар зьняслаўленай саўкрытыкай праўдзівай аповесьці “дабрасельцы”, каму, як вытанчаны інтэлігент, якога вельмі абражалі бруд і неахайнасьць у чалавеку і вакол яго.

Я, каб не патрэба знайсьці Валодзю Някляева па шэляговіцка-паляшуцкай справе, усё-такі не пайшоў бы сюды – нябожчык вельмі далёкі быў ад мяне… Цяпер не шкадую, што зьявіўся тут – з-за антысавецкіх, як я некаму сказаў там, прамоваў, якія вымушаны былі слухаць Кузьмін і антановіч1. Антысавецкасьць іх – у іх праўдзе. Праўдзе, накіраванай супраць жорсткай цэнзуры і аглабельнай крытыкі, што ўсё жыцьцё ідуць поруч з савецкім пісьменьнікам. А гэтыя пакорліва зносяць іх, як і прыцярпеўся да гэтых бясконцых высьпяткаў раб Божы Аляксей. Пра крыўды, што чыніліся нябожчыку, гаварылі на грамадзянскай паніхідзе ледзь ня ўсе прамоўцы (іх было шэсьць). Асабліва выразна са спасылкаю на аповесьць “Дабрасельцы”, папракалі савецкім парадкі ў літаратуры народны пісьменьнік рэспублікі Іван шамякін, лаўрэаты Дзяржаўнай і Літаратурнай прэміяў Іван Чыгрынаў і алесь асіпенка. Апроч іх выступалі ад маладых літаратураў генрых Далідовіч, супрацоўніца музею Янкі Купалы – апошняга месца працы нябожчыка і дырэктар Салігорскай СШ (в. Кулакі, дзе нарадзіўся Аляксей Кулакоўскі, цяпер улілася ў горад Салігорск).

13 красавіка 1986 году. Я не выпісваю сабе дахаты “Литературную Россию” – штотыднёвую газету СП РСФСР і маскоўскай пісьменьніцкай арганізацыі. Усяго не перачытаеш, тым больш ня выпішаш. А часта ў гэтым выданьні бываюць цікавыя, часам сьмелыя пасажы. Вось апошні нумар за 11 красавіка. (Калі меркаваць па першай, “тытульнай”, старонцы, дык быццам бы “газета як газета”. “Вядучае” фота прысьвечана Дню касманаўтыкі”. Калонка “В номере” – асаблівых эмоцыяў не выклікае”, хоць у ёй і дадзены падрабязны пералік рубрык і публікацыяў: “Рашэньні ХХVІІ зьезду КПСС – у жыцьцё!”, “Паскарэньне эканомікі і сацыяльнае разьвіцьцё” – не чытэльна, “Да 25-годдзя палёту Юрыя Гагарына” – няма калі чытаць, “Цьвярозасьць – норма жыцьця” – брыдка чытаць такое, “З пісьменьніцкіх біяграфіяў”… Гэта барыс ізмайлаў расказвае пра фатаграфіі Сафіі Андрэеўны – жонкі Льва Талстога. Прачытаем! У рубрыцы “Проза” спыняюся на Эдмандзе Гамільтане. На перадапошняй старонцы даецца яго апавяданьне “Выгнаньнік” у перакладзе М. Глінскага. Ужо прачытаў. А што пад рубрыкай “Паэзія”? Названы імёны М. Андронава, М. Варанецкага, Ісы Капаева. Ці варта мне пашыраць кола сваіх паэтычных знаёмстваў? Хто яго ведае? А раптам нешта істотнае адкрыю? Добра, пагляджу. Гартаю з канца, ад Э. Гамільтана. Усярэдзіне газета багацей выглядае, чым прадстаўляе яго гэты кволы анонс.)

Прыцягвае старонка “Рэвізор”, яе загалоўкі: “Сьмех праз прозу”, “Паэзы”, “Мікраэпапеі”, “сяброўскія пасквілі”, “запісныя кніжкі”, “Сюжэты”. Перагортваю дзьве старонкі рэцэнзіяў. Левая мая рука апынулася на левым ніжнім рагу 18-ай старонкі. Вершы. Амаль старонка. У “анонс” ня вынесены. Аўтар? Божа, Мікола Гумілёў! Ня веру сваім вачам!” А тут з правага верхняга кутка паласы загадкава глядзіць паўз мой твар злева малады прыгожы доўгатвары, стрыжаны пад “нулёўку”, бязвусы мужчына. Адзеты ён па модзе 1920-х гадоў – пругкі накрухмалены белы каўнерык з загнутымі ўніз трохвугольнікам канцамі. Па-старасьвецку павязаны чорны гальштук прыціскае каўнерык да высокай зграбнай шыі. Чорны фрак. Фон накшталт аблокаў. Так паказвае Гумілёва на сваім дрэварыце Н. Каліта. Поруч 12 радкоў “урэзкі”-“рэкамендацыі”, напісаныя Барысам Прымеравым і аздобленыя пасярэдзіне цытатаю Гумілёўскага верша. Ніжэй, пад ружовай веньеткай са словам “паэзія” на разгорнутай кнізе – знак рубрыкі – шэсьць цудоўных вершаў, набраных у тры слупкі! “Самафракійская Перамога”, “Вольга”, “Стары канквістадор”, “Каханьне”, “***Паэт лянівы…”, “Пярсей. Скульптура Кановы”!

Божа, колькі Гумілёўскага багацьця! Упершыню пасьля яго канчатковай забароны! Ён жа быў застрэлены бальшавікамі ў Петраградзе ў 1921 годзе, пражыўшы ўсяго толькі 35 гадоў. З 1905 года, менш, чым за 20 гадоў творчай дзейнасьці, Мікола Гумілёў выдаў каля дзясятка паэтычных зборнікаў, свае пераклады вавілонскага эпасу, фальклору і паэзіі народаў Англіі, Германіі, Францыі. Пасьля яго забойства, запушчаныя яшчэ ім у вытворчасьць, ягоныя кнігі ўсё яшчэ працягвалі выходзіць у сьвет: зборнік вершаў “Агністы слуп” – 1921 год, зборнік апавяданьняў “Цень ад пальмы” – 1922 год, зборнік крытычных артыкулаў “Лісты пра рускую паэзію” – 1923 год. У гэтым самым годзе выпушчана другое выданьне пасьмяротнага зборніка М. Гумілёва “Вершы”. Вось якая вялізная творчая спадчына ўжо была набыта Гумілёвым да таго часу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x