(захоўваеццазгаданы вышэй спосаб вымярэння). Астатнюю ж палову, негатаваную
уліваюць у першую, пакуль тая гарачая. Перамяшаўшы, даюць астыць, а потым зліваюць
вадкасць у бутлю. Праз тыдзень фільтруюць.
NB. Хто хоча, можа дадаць у наліўку вострыя прыправы ( глядзі вішнёвую наліўку ).
Дасканалая наліўка
У тры гарцы тройчы перагнанага спірту ўсыпаюць свежыя суніцы, маліну, пялёсткі
чырвонай ружы, ачышчаныя ад жоўтых кончыкаў, трускалкі — усё па аднаму гарцу,
лімоны, разрэзаныя ўдоўж на скрылёчкі, без зярнятак — пяць штук. Ставяць сумесь у
бутлях на сонцына тры тыдні, пасля чаго зліваюць у вазу і, выціснуўшы ягады
празсуконны мяшок, фільтруюць іх. Атрыманая наліўка стаіць тыдні трына сонцы ці ў
цяпле. Потым чыстую зверху разліваюць у бутэлькі ,асадак, як звычайна, фільтруюць, посуд закаркоўваюць, асмольваюць і захоўваюць у склепе.
Такую наліўку ўжываюць да гарбаты замест араку ці запраўляюць яе цукрам для лікёраў
альбо гарэлкі.
Замарожаныя наліўкі
Ягады заліваюць спіртам або проста моцнай гарэлкай, каб вадкасць пакрыла іх. Біклагі ці
барыла добра закаркоўваюць і трымаюць некаторычас у цяпле. Калі ягады пабялеюць
альбо пажаўцеюць, іх выціскаюць ,працэджваюць і ў шчыльна закаркаваным барыле
выносяць сок на моцны мароз. Па часе з лёду — ён утвараецца з адных вадзяных часцінак
—зліваюць найбольш канцэнтраваную вадкасць, што не замерзла. Яе запраўляюць
цукрам для лікёру ці гарэлкі, а калі настоіцца, дыстылююцьяк звычайна. Гэткія наліўкі
цудоўныя, да іх льга дадаць трохі экстрактуз вострых прыпраў ( глядзі рэцэпт вішнёвай
наліўкі ).
Як за некалькі гадоў прыгатаваць добра вытраманую гарэлку
У бочку, змацаваную жалезнымі абручамі, наліваюць на вінны раствор чыстую гарэлку,
двойчы перагнаную з жыта, а не з бульбы,без чужога непрыемнага паху. Пасудзіну моцна
забіваюць і закопваюць у пясчаную глебу так глыбока, каб недзе на паўтара локця над ёй
месціўся слой глебы. Праз тры-чатыры гады гарэлка ў бочцы будзе добрай і настоянай, нібыта яна захоўвалася ў склепе пятнаццаць гадоў. Хто ж не хоча валэндацца з
закопваннем бочкі ў зямлю, можа трымаць пітво ў склепе, аднак тады патрабуецца больш
часу для настойвання.
Некаторыя наліваюць гарэлку на раствор араку, але яна тады мае нейкую вязкасць і чужы
пах. Добра, ставячы ў склеп, наліць яе на сушаныя яблыкі ці грушы, а таксама на гарбату, завараную і добра высушаную. Такая запраўка ўзмацняе гарэлку, знімае вязкасць і надае
ей жаўтаваты колер.
Іншыя дабаўляюць яшчэ шкарлупіны лясных арэхаў. Сапраўды, ад іх гарэлка траціць
непрыемны пах і ўжо праз год прыдатная для ўжывання. Але яна шкодная для здароўя, бо
ўтрымлівае ў сабе шмат наркатычных і дурманлівых рэчываў.
Рабінаўка (гарэлка вельмі карысная для тых, хто хварэе на гемарой)
Злёгку падмарожаныя ягады трохі падпякаюць на жалезнай блясе ў цёплай печы,
заліваюць іх моцнай гарэлкай, двойчы перагнанай, каб яна толькі пакрыла рабіны, і
ставяць на сонцы ці ў цяпле. Калі добра настоіцца, зліваюць вадкасць і ўжываюць, не
запраўляючы цукрам.
Альбо кладуць сушаныя кветкі рабіны ў перагонны куб, заліваюць гарэлкай з чацвёртай
часткай вады і пераганяюць як звычайна.
Мардзвін
У фунце цукру качаюць лупіны з шасці лімонаў, парэзаных на кавалкі. Клад уць у слоік і
ўліваюць кварту незбіранага малака. Чатыры неабіраныя лімоны рэжуць скрылёчкамі,
льюць па бутэльцы добрага рому і віна і ставяць у цяпле ці на сонцы на тры дні. Калі
вадкасць зробіцца мутнай і пачне гусцець, працэджваюць праз фланель, зліваюц ь у бутлю
і трымаюць у цяпле, пакуль не ачысціцца цалкам. Тады напаўняюць ёю бутэлькі,
асмольваюць іх і выносяць у склеп. Чым даўжэй мардзвін захоўваецца, тым будзе лепшы.
NB. Малако дабаўляюць толькі для ачысткі вадкасці, бо ўтвораны з яго тварог усмоктвае ў
сябе ўсю каламуць.
Хатні арак
Хаця прыгатаваны ў нас арак ніяк не можа параўнацца з тым, які прывозяць з Амерыкі, але зроблены апісаным ніжэй спосабам будзе да яго найбольш падобны.
Вельмі чыстую жытнюю гарэлку (не з бульбы) пераганяюць разам з вугалямі першы раз у
вінакурні, а другі і трэці — у перагонным кубе ( глядзі раздзел Як гнаць спірт ). На
Читать дальше