Уладзімір Емяльянчык - «Нарадзіўся я ліцьвінам…» - Тадэвуш Касцюшка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Емяльянчык - «Нарадзіўся я ліцьвінам…» - Тадэвуш Касцюшка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У папулярнай форме апавядаецца пра слаўны і драматычны лёс Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1745–1817), нацыянальнага героя Беларусі, Зпучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы, ганаровага грамадзяніна Францыі. Для шырокага кола чытачоў.

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паланецкі ўніверсал

7 траўня 1794 года Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім гарантавалася апека ўрада над сялянамі; сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але без зямлі, пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паставіўшы ў вядомасць Камісію ўправы, куды ён перасяляецца; вызначаліся пэўныя льготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі артыкуламі ўніверсала Касцюшка папярэджваў, што парушэнне гэтых пастановаў памешчыкамі будзе карацца судом як процідзеянне мэтам паўстання.

Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць зменшаныя дні паншчыны, слухацца свайго начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца ад найму да памешчыкаў за адпаведную плату. Далей ва ўніверсале гаварылася: «Калі якія-небудзь нягоднікі, выкарыстоўваючы на шкоду дабрыню і справядлівасць урада, будуць адцягваць просты народ ад працы, падбухторваць яго супраць памешчыкаў, адгаворваць ад абароны Айчыны, то камісіі ўправы павінны загадаць схапіць такіх злачынцаў і аддаць іх крымінальнаму суду». Святарству даручалася растлумачваць гэтае распараджэнне з амбонаў у касцёлах і цэрквах на працягу чатырох тыдняў. Камісіі ўправы павінны былі прызначыць асобаў, якія б гучна чыталі распараджэнне ў вёсках і прыходах, заклікаючы сялянаў да паўстання.

Паланецкі ўніверсал не адмяніў поўнасцю прыгоннага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам ісці ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт быў безумоўна прагрэсіўны, хоць і палавіністы. Ён аслабляў эканамічны стан маёнткаў, абмяжоўваў паншчыну і паніжаў значэнне шляхоцкіх прывілеяў. Таму феадалы ўсяляк затрымлівалі абвяшчэнне ўніверсала і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі. Многія палажэнні ўніверсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на паперы. Супраць ажыццяўлення Паланецкага ўніверсала выступілі і вярхі каталіцкага святарства.

Заклікі Касцюшкі да простага народа часта выклікалі недавер сялянаў і сабатаж памешчыкаў. Ю. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «Шляхта, якая прывыкла без перашкодаў карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка (Касцюшкі) высылаць пятага селяніна з касою ў армію. Нават сельскі народ, які так доўга жыў у няволі, у бальшыні не прадбачыў лепшай долі, не зазнаўшы яе, быў абыякавы. Дарэмна Касцюшка сваім універсалам з-пад Паланца 7 траўня 1794 года абвясціў вясковы люд свабодным, аб'яўляў яму волю. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі» {9} 9 Niemcewicz J. Pamiętniki czasów moich. Paryż, 1848. S.207. .

Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам стаўленню абшарнікаў і прыгонных сялянаў да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай меры тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян цягам стагоддзяў бізуном і прымусам замацоўвалася рабская псіхалогія. Яны, цалкам залежныя ад сваіх паноў, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці сведамых барацьбітоў за свае правы, за сваю волю. Сведамасць селяніна далёка не заўсёды была падрыхтаванай да асэнсавання закліку бараніць Бацькаўшчыну, у якой яго лічылі «быдлам» і «хамам». Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным яго звароце да народа стараўся абудзіць іх сведамую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу. Пасля бітвы пад Рацлавіцамі, у якой удзельнічалі 2000 апалчэнцаў з сялян, Касцюшка ўзнагародзіў тых, хто найбольш вызначыўся, а Войцэха Барташа ўзвёў у чын афіцэра і назваў яго Барташам Главацкім, тым сама надаўшы яму шляхоцкую годнасць. Сам жа ён хадзіў у сялянскай світцы. Усё гэта спрыяла павышэнню аўтарытэту Касцюшкі сярод сялянства.

Усе, хто асабіста быў знаёмы з Касцюшкам, падкрэслівалі яго вайсковы талент, высокую адукаванасць, нястомную энергію і прастату. Так, падскарбі Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі пісаў, што Тадэвуш Касцюшка «карыстаўся вялікай пашанай усёй Эўропы, быў гразой для ворагаў і боствам для народа; узвышаны да рангу Начальніка, не ведаў іншага гонару як служыць Айчыне і змагацца за яе, заўсёды сціпла сябе паводзіў…, не насіў ніякіх знакаў вышэйшай улады, хадзіў у сурдуце з простага шэрага сукна і сталаваўся так, як звычайны афіцэр». Гэтая характарыстыка, дадзеная земляком, не выклікае сумневу ў яе аб'ектыўнасці, бо пацвярджаецца іншымі дакументамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»

Обсуждение, отзывы о книге ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x