Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зямля пад крыламі Фенікса — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не зусім ясна, ці ведалі самі беларускія дзеячы, якая злая доля іх абмінула. Мабыць, што так. Ускосна пра гэта цьвердзіць агентурнае паведамленьне з Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926 г.). Агент ГПУ «Катя» перадаў у цэнтар наступнае:

Антисоветские вылазки наблюдались и в кулуарах. Иосиф Лесик по неизвестным, однако заведомо провокационным причинам затеял спор о белорусском правописании слова «феникс». Отказывая трудовому белорусскому народу в праве иметь в своем алфавите букву «ф», он предложил писать это слово через «п», а вторую букву, дабы не выкликать неуместных ассоциаций,заменить на «ё» («пёнікс»). Присутствовав­шие при этом отдельные участники конференции, согласившись с первым утвержде­нием, в остальном воспротестовали. Степан Некрашевич настаивал на написании «хвэнікс» или даже «хэнікс». Петр Бузук«тэнікс». Лишь Ластовский, категорически отметая все варианты, в свойственном ему мелкобуржуазно-нацдемовском угаре заявил о необходимости воскрешения давнего смысла белорусского слова «бацян», предлагая писать его через «цьц» («бацьцян»), а после возможной реформы по возврату старобе­лорусской письменной традиции — через «тт» («баттян»). При этом он ссылался на какие-то «дакумэнты» беспросветного прошлого Белоруссии времен крепостничества и поповско-ксендзовской вакханалии 39 .

Чым бліжэй да нашага часу, тым менш сьведчаньняў пра дзівоснага птаха. Вельмі цяжка выявіць сярод размаітых паведамленьняў пра НЛА над Беларусьсю апісаньне менавіта бацяна-фэнікса, а не лятучай талеркі ці чайніка. Наконадні нямецка-савецкай вайны ў 1941 г. чырвоныя памежнікі неаднакроць фіксавалі зьяўленьне ў небе рознага кшталту летакоў — ня толькі звычайных самалётаў, але й самалётаў, нібыта «окрашенных в подобие птиц, со странным механизмом помахивания крыльями и непривычной амплитудой полёта » 40. Сяляне вёсак Ласі й Мясота, што туляцца да дарогі Маладэчна—Радашкавічы, захавалі легенду пра вялізнага чорнага бусла, які ўлетку векапомнага 1941 г. урэзаўся зь неба ў калёну фашысцкае тэхнікі. Пэўны час гэтае паданьне лічылася народным ліраэпічным пераўвасабленьнем зьвестак аб вычыне лётчыкаў экіпажу Міколы Гастэлы. Аднак больш дакладныя апытаньні бабуляў і дзядуляў падчас палявых дасьледзін дазволілі маладым этнографам выясьніць праўду. «Не, дзіцятка, самылётпатом паляцеўна немцаў. Пярвей жа пціца, вялікая, з магутнымі крыламі, у фашысцкія машыны зь неба ўпала», — адзначыла сьведка падзеяў, настаўніца гісторыі Васіліна Язэпаўна Арцюшэня (1926 году нараджэньня).

Вучэньні войскаў беларускай вайсковай акругі 1952 г. пад Слонімам фактычна ператварыліся ў бітву між Савецкай Арміяй і беларускімі партызанамі з атраду «Чорны кот». Партызаны блякавалі камандзіра Беларускай вайсковай акругі Сямёна Цімашэнку, і партызанскі генэрал Міхал Вітушка, пераапрануты ў савецкую форму, камандаваў замест яго вучэньнямі, аддаючы наўмысна няправільныя загады 41. Страты былі як з боку савецкіх салдатаў, так і з боку беларускіх партызанаў. Яны маглі быць у колькі разоў большымі, каб не ўмяшаньне ў канфлікт фэнікса. Птах замаруджваў, а то нават і спыняў у лёце артылерыйскія снарады, што ляцелі на галовы вайскоўцаў. Пасьля арышту Вітушка быў абменены на Цімашэнку. Даведаўшыся пра фэніксаў учынак, партызанскі генэрал упаў у задуменьне і ўрэшце вырашыў спыніць збройную барацьбу супраць савецкае ўлады 42.

Ці ня самы апошні раз бацяна-фэнікса беларусам давялося бачыць у сярэдзіне 80-х гг. XX ст. 26 красавіка 1986 г. адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Радыяактыўныя аблокі вецер гнаў у бок Масквы. Савецкае кіраўніцтва прыняло рашэньне разьвярнуць аблокі, каб зьняць імаверную пагрозу савецкай сталіцы. Лётчыкі, што засталіся жывымі пасьля гэтай спэцапэрацыі, пазьней апавядалі пра агромністую птушку, што паглынала аблокі. «Было очень страшно от осознания непонятности происходившего. Нам ведь толком что к чему не объяснили, — успамінаў лётчык Клім Алегаў, — тем более пришлось ужаснуться, видя, как эта птица пожирала тучи, словно старалась опередить нас » 43.

Нельга забыць таго наймацнейшага патрыятычнага парыву, зь якім птушка фэнікс імкнулася асланіць сваю родную зямлю ад жудаснай бяды. Ці выжыла яна пасьля гэтага, мы ня ведаем. Вельмі хочацца верыць, што яна й да сёньня жыве ў гушчарах Палесься, дзе не ступае нага чалавека. Жыве і гоіць свае раны, каб урэшце зноў зьявіцца ў нашым небе, даводзячы сьвету сваю і нашу неўміручасьць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Светлана Жданова - Крылья Феникса
Светлана Жданова
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x