Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зямля пад крыламі Фенікса — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Птушку на просьбу Вітаўта так і пакінулі на паляне, а самі перабраліся на іншае месца. Караімы змаўчалі, але акурат з тых часоў колькі фэніксаў прыручылі для дзяржаўных патрэбаў. Недалёка ад Вільні быў зладжаны адмысловы гадавальнік. Чарада фэніксаў у небе над сталіцай Вялікага Княства адлюстравана на гравюры ў «Унівэрсальнай хроніцы» Сэбастыяна Мюнстэра (Базэль,1545). У 1579 г., калі войскі Рэчы Паспалітай пад загадам Сьцяпана Батуры вызвалялі ад маскоўскага непрыяцеля Полацак, «дождж і непагода ўвесь час дапамагалі асаджаным так, што просты жаўнер прыпісваў гэта якім-небудзь ча­рам...». Таму была прынята пастанова выкарыстаць фэніксаў для разгону хмараў. «Кароль загадаў, каб баявыя птахі ляцелі да полацкіх сьцен і не адляталі да тых часоў, пакуль апошняя хмурынка не растане ў нябёсах», — паведамляе каралёў сакратар Райнгольд Гайдэнштайн 16. У гаспадарыча Ўладыслава Вазы быў свой пэрсанальны фэнікс (personal phaenix). Ён узяў яго з сабою ў 1610 г. да Масквы, калі сам у выніку геапалітычнага посьпеху атачэньня свайго бацькі быў пасаджаны на тамтэйшы вялікакняскі сталец. Пражыла птушка менш, чым Уладыславу давялося ўладарыць Маскоўшчынай, бо баяры спаілі яе гарэлкай. «Слабовата есть королевская птица, коль нас перепити не в силах», — цынічна заяўляў адзін зь вінаватых у тым злачынстве Фядотка Марозаў 17.

Паказальна, што за часы ваеннага ліхалецьця сярэдзіны XVII ст. фэніксы, незадзейнічаныя ў дзяржаўнай службе, упорыста спрабавалі трымацца нэўтралітэту. Ставалася так, што птушкі рабіліся ахвярамі ўсіх бакоў тагачаснага канфлікту. У жніўні 1654 г. пад Шкловам дзесяць маскавітаў пулялі ў фэнікса з ручніцаў, прымаўляючы: «На кой ляд ты здеся кружишь? Коль не имаеш второй головы, то мы тебе сим часом первую твою открутим» 18 . Троху раней, улетку 1649 г., нехта Рафал Крок загадаў служкам, каб злоўленаму ў сіло бацяну «сто пятдясят прутов прописали, поелику сей мужикам на украйну до Хмеля летати помогал» 19 . Дзеля справядлівасьці трэба адцеміць, што потым сам распараджальнік быў за сваё самаўпраўства пакараны высокім спагнаньнем у «восемсот гро­шей пенезных» (амаль кіляграм срэбра), бо «фалчеваных светокдля избиенья ботяна притягнул и злым обычаем безвинну птаху звиноватил а на здирство з наругой спус­тил» 20 . Між тым самі «мужыкі», напрыклад, ліпеньскім дзяньком 1654 г. у Быхаўскім павеце, «яко мальцы сопливые у батяна из рагулек стрыляли» 21 . Нейкі Іёна Трывольскі з гэтай нагоды адзначаў:

Деялося тое не для злоиманья албо улегцыменья онай птицы, а так для утехи своволной. Бачно, же злыя часы для матки всихРечы Посполитой нашойнастали, бо всяко в тым мальцовским обычаи а способе мыслиться и чыниться: мужыки не знають панов и кроля ягомости, а паны и кроль ягомость не знають мужиков. Мало хто стоить на клопоте а рупности для панства целаго. Вси прагнуть валки и загубленья ближняго свойго. Леч я, як той ботян, не хочю ани валченья, ани побиванья кого люб чого-колвек. Еднако ж не хочю я теж, як и птах той, жебы мене злым обычаем зачепляли 22 .

Пра цікавы момант дазнаемся з сатырычнага твору другой паловы XVII ст. «Казанье поляшуцке схызматычне». Ананімны аўтар, прамаўляючы ад імя праваслаўнага, верагодна, насамрэч ня быў ані праваслаўным, ані каталіком, бо ў творы жорстка высьмейваюцца абедзьве канфэсіі. Як што ў сатырычную аблямоўку патрапілі вылучна рэальныя падзеі і асобы, то нельга сумнявацца, што і згадка пра бацяна-фэнікса не разьмінаецца з рэчаіснасьцю:

Та ж вы нам мерзености робыты горазды. Тильки мы помыслылы, абыхом ку вере наськой истинной ботяна повернуты, яко обачылы в сьроде обитанья оных птыц васпопов папэжских. И що жтэпэр маемо? Горэ, бида, огорченье! Ибо крычаты сталы тыя птыцы святодавныя: «Аллах акбар!», од вас одступовавшы. Що вы там робылы? 23 .

З азначанага часу фіксуецца сугучча (для некаторых вушэй) клёкату фэніксаў з пачаткам мусульманскіх модлаў. Зусім нядзіўна, што ў 1683 г., на аснове адмыслова заключанага «ряда», колькі фэніксаў разам з войскамі Рэчы Паспалітай пад загадам Яна Сабескага адправіліся да аўстрыйскай Вены, якая цярпела ад асманскае пагрозы. Параза турэцкіх войскаў на чале з Кара Мустафой была прадвызначаная: налёт трох фэніксаў, якія нікога не чапалі, а толькі на ўсю моц дралі горла, прывяла туркаў у сьвятарнае трымценьне, паніку, зь якой і скарысталі нашыя войскі. З кім каралеўскія ўлады заключылі «ряд», з рэшты дакумэнта цяжка даступіцца адказу. Але факт вымушанасьці польскамоўнае вярхушкі Рэчы Паспалітае ствараць па-беларуску афіцыйны дакумэнт той парою, калі палітычныя эліты амаль цалкам зь беларушчынай разбраталіся, вельмі важны. За фэніксамі стаяла нейкая таямнічая палітычная (?) сіла. Што за яна? На жаль, у паперы, папсаванай мышамі й стрыжамі, дзірка між літарамі «К» ды «Ы» 24. Купцы? Курвы? Крэвы? Пытаньне застаецца адкрытым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Светлана Жданова - Крылья Феникса
Светлана Жданова
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x