Сон — малое дзіця, радуемся яму, нарэшце! Пасля шю гэта ўжо не немаўля. Дзівішся падману і нібы палохаешся: чаму. Чамуеьяі ніколі не сняцца сны лёгкія, радасныя.
Напісаў артыкул «3 векам імклівым...». Для «Беларуси (да 70-годдзя Куляшова).
Мікола Мішчанчук (чытаю рукапіс яго кнігі «Трывожуся за белы свет») адкрывае кнігу вершам:
Скрываўлена сэрца праэ болі, пакуты,
Прастрэлена сэрца трывогай планеты.
Пакуль не забіты, пакуль не закуты,
А сэрца працята маланкавым ветрам.
Скрываўлена сэрца: так жорсткасці многа,
А літасць, дабро не заўсёды ў пашане.
А каты выходзяць з пячорнай бярлогі,
Каб людзям нанесці смяротныя раны.
Скрываўлена сэрца: хоць сам не забіты,
Хоиь можна смяяцца пад небам блакітным,
Ды ў вочы глядзяць мне ракеты адкрыта.
Пакуль не забіты? Магу быць забіты!
Збалелае сэрца падобна на студню.
Яно халадзее ў грудзях штомінутна.
Ну і сэрца — скрываўленае, прабітае йаскрозь, падобна на студню, халадзее ў грудзях штомінутна. А жыве, чытае лекцыі, спіць.
«ДП», 1982. К. Ваншенкин:
...И сорок прошло уже лет
с тех пор, как ударил в их лица
холодный военный рассвет.
«Берег» Ю. Бондарева. Вайна — дзейная; замежнае — слаба, драма — рассмактана старонкамі пра рэстараны, шалманы, парнаграфію.
3 кнігі Ф. Абрамава «Трава-мурава»:
— Ешь досыта, работай до слез.
— Не теперь сказано: сын-то мой, а ум-то свой.
— Чем людей маять, лучше самому маяться.
— Живешь не человеком и умрешь не покойником.
— Красивой не бывала, а молодой была.
— Ничего, и на том свете жить можно: никто еще не воротился назад.
С. 74: «3арок блокадницы»:
— После войны я ни разу не плакала. Грех великий плакать, кто пережил блокаду да войну.
«Пока мещанству выгодно — оно лебезит, стелется. Когда выгоднее убить — берется за оружие».
5.12.
Позневячэрні парк. Змрочная злавесная цемень і такое ж святло. Быццам усё знікла ці вынішчана — поў нае бязлюддзе. Усяго толькі некалькі дальніх постацей. Між тым на праспекце — шум, жыццё. А тут — ідзеш, з табою пяць-шэсць тваіх ценяў; адчуванне нерэальнасці і перадстраху. Прывіднае...
1984
4.1.
Снягі, дажджы, адлігі. Тэмпература трымаецца ў плюсе. Вецер, вятры. Сумнае пераднавагоддзе. Памерла раптам Любоў Канстанцінаўна Ізотава. Была яна прыгожая, добрая, шчырая. Умела працаваць недакучліва і далікатна. Сама справа рабілася прыгажэйшай. Пяшчота, шкадаванне, смутак, боль.
А следам — гібель прыбіральшчыцы Ганны Ціханаўны Пахілька.
8.1.
I ўсё яшчэ вышэй нуля, хоць ужо ёсць прагноз на холад. Ідзе снег з паасобных сняжынак, якія падоўгу кружляюць у.паветры. Гусцее, цямнее. Газеты, кнігі — усё жыццё. Між тым страсцей не менее: Ул. Карызна ў паэме «Размова наросцеж» («Звязда», 7.1; што за назва? наросцеж?) не гаворыць, а хлюпае словамі.
А за акіянам істэрыка,
Шантаж і разбой.
Пентагонаўская Амерыка
Хвост узняла трубой.
Евтушенко:
Классики в бессмертье не ломились,
Шло оно за ними, словно тень.
Классики по-своему ленились —
Плохо написать им было лень.
Нібыта і трапна, а трохі мітусліва: класікі дастасоўваюцца да паэтавых схем.
Оказывает вечность снисхожденье Лишь тем, кто снисхожденья не просил.
Паміраючы, Пушкін прасіў скласці спіс даўгоў і падпісаў іх.
Даль пра бяссмерце:
«Бессмертие — непричастность смерти, свойство, качество неумирающего, вечно сущего, живущего; жизнь духовная, бесконечная, независимая от плоти. Всегдашняя или продолжительная память о человеке на земле, по заслугам или делам его.
Незабвенный, вечнопамятный».
У сне падбягае вялікі сабака. Не палохаючыся, дастаю яму і кідаю цукерку, нават аскабалак цукеркі. Ен ласа падбірае. І нічога не астаецца, апрача думкі: навошта бегаюць у сне гэткія сабакі. Зрэшты, і не ў сне ад іх адцукерваешся.
Яшчэ адзін прыклад, як не трэба пісаць палітычныя вершы. («ЛіМ», 10.2.84):
Жыву заўсёды пад прыцэлам,
I думы чорныя снуюць,
А тыя, што душу ад цела
Адвейваюць, кактэйлі п’юць.
Начамі цешаць маладзіцы
Іх за паслугі і прэзент,
I кожны грохі маладзіцца,
Нібы заморскі прэзідэнт.
Яны нясуць жанкам букеты,
I ў дзверы стукаюць не ў час,
А іх крылатыя ракеты Даўно нацэлены на нас.
Аўтар жа — паэт таленавіты. Відаць, насядае «на горло собственной песне».
24.2.
Чытаю рукапіс новай кнігі Макаля «Калыска долі». У вершы «Мужчына ружы прадае»:
Ружовай прыгажосці каралевы Рабынямі глядзяць у твар бяды Зкарзіны —
Читать дальше