Апошнія 14 год працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Ленінградзе.
3.9.
Артыкул «У чаканні галоўнага» (дыскусія па паэзіі ў «ЛіМе») — у адзін прысест. Адчуванне правалу.
Пасля віншаванні: Левановіч, Сямёнава, Скрыган, Сачанка (доўга хваліў), іншыя, Гілевіч у дакладзе, Ставер. Заўвагі: Казбярук, Букчын, Разанаў, трохі і Дранько. Някляеў: добра завяршыў дыскусію.
12.9.
«Змеелов» Л. Карелина («Москва», № 4, 1982). Можна лічыць, бестселер. Але ж, адпаведна, лоск, нібыта майстэрская, ды ўсё ж знарочыстая, стылізаваная лёгкасць. Усё на эфект: экзатычная прафесія, прыгожыя жанчыны, дэтэктыўны сюжэт, вострая сітуацыя. Што казаць — чытаецца. Але які ўрок? Якая духоўная работа спадарожнічае гэтаму чытанню? Трохі спагады... А так — салодкае, лёгкае, хуткае чытанне.
8.10.
Зрэшты, хіба ўсё маё (сямейны крах, хвароба) — пяшчасце, калі параўнаць з бедамі людзей.
Эпаізм, паводле назіранняў, уласцівы нават добрым, чулым людзям. Прынамсі, толькі адзінкі не шкадуюць сябе, калі датычыць нейчага гора. А так — адмяжоўваюцца. Ды ўсяго на сябе і не возьмеш.
Артыкул Дубаўца ў «ЛіМе» пра нізку крытычных артыкулаў Семашкевіча. Яшчэ шмат чаго не ўмее, але ёсць адчуванне формы, напорнасць, вартасці, па якіх нават сумуеш. Есць, мабыць, талент — рэдкасць; якасць, па якой нездары так сумуюць.
«За верность одной темё хвалят тогда, когда хвалить больше не за что. Если и полезен один такой «полушаг», то только для того, чтобы следующий был полным».
«Звязда», 21.10.83. Заір Азгур. «I калмык з беларусам — браты»:
«Калмыцкі народ — не маленькі. 350 гадоў назад ён добраахвотна ўвайшоў у склад Расійскай дзяржавы не для таго, каб згубіцца ў ёй, а каб быць упэўненым у захаванні нацыяиальиага аблічча і самабытнасці у росквіце культуры».
Василий Федоров:
За болями,
За горькой трудностью
Я не успел проститься с юностью.
«Просвещенный» аматар украінскага фальклору П. Лукашэвіч паслаў Т. Шаўчэнку прыязную запіску, траха не замарозіўшы ў зімовую сдюжу свайго прыгоннага. Калі ж Шаўчэнка абурыўся такой бесчалавечнасцю, той адказаў яму хамскім пісьмом, маўляў, у яго ёсць яшчэ трыста «такіх свінапасаў, як аўтар «Кабзара».
Эпиграф к первому очерку итоговой книги Т. Тэсс
«Друзья моей души»:
Но в памяти такая скрыта мощь,
Что возвращает образы и множит,
Шумит, не умолкая, память-дождь,
И память-снег летит и пасть не может.
Плакатик в ред. приемной «Чудака»: «Пишите короче, вы не Гоголь».
«Известия», 2.6.1983. — Л. Амиридис.
«Сердце матери» — пра лёс эстонскага хлопчыка Леанхарда Эдуардавіча Лаўк, які ў 11 гадоў трапіў ва Узбекістам, стаў там Луна Імідавым (гадаваўся ва ўзбекскай сям’і), не ведае эстонскай мовы. Сустрэча з маці Леанцінай Густаўнай Лаўк. «...У времени свои суровые законы. Не состоялась, к сожалению, встреча двух матерей. В ноябре прошлого года Леонтины Хустовны Лаук не стало. Словно путник, что всю долгую жизнь суровой дорогой шел к заветной цели, осуществив мечту, останавливается, чтобы, наконец, отдохнуть, остановилось сердце матери».
9.11.
Восень ідзе, цеплынй застаецца. Увесь час градусаў на 5—10 вышэй звычайнага, а таму лета і прыемна на вуліцы. Учора — у лесе прылуцкім (электрычка на Памыслішча). Па ўзлеску прамчаў заяц, ціша была і бязлюднасць. I ўсё аднастайна, і ўсё добра. I маўчаць бы, стаіцца, успамінаць, думаць. Тут таксама, як у Гарадку, Тальцы, стала ўсё чужым: імчалі па асфальтаванцы машыны, з імі нахлынуў у лес бруд: скрынкі, шыны, ады- ходы... Пустое ворыва па дарозе з Памыслішча ў Прылукі — заарана дарога юнацтва, на якой былі і халепа, і Сонца, і начная вусцішнасць, і ранішняе святло.
М. Пришвин, т. 6:
«В молодости, когда слух был острее, я дослушивался так до шепотов снежинок между собою».
«Единый образ природы, вытекающий из непосредственных человеческих впечатлений, зарождается в городе у людей высокой культуры» (378)
«По зависти можно много наделать, но сделать нельзя ничего». (460).
«Кому-то вчера написал, что сыт теперь не количеством прожитых лет (арифметикой), а качеством остающихся дней жизни: хоть один денечек остается, да он мой, небывало единственный» (721).
У «Комсомольской правде» 29.11.83. Андрей Дементьев («Тот мир, что мы спасти должны»):
Как на Земле сейчас тревожно
И всё страшней день ото дня.
29.11.
Пасля снягоў, холаду — цёпла, восеньскае. Чаго трэ6а баяцца — бяссонніц. Начныя кашмары, калі раптам > насоўваецца нешта злавеснае, роспачна намагаешея закрычаць, крык не даецца, вязне, як ногі, а потым прарываецца праз мычанне, палохаючы блізкіх. Сэрца, сэрца...
Читать дальше