Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Брамнік заўжды самотны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Брамнік заўжды самотны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Брамнік заўжды самотны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Брамнік заўжды самотны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дабавілася працы лайнсманам, бо абаронцы гублялі сілы і пачалі рызыкоўна ствараць штучныя афсайды. Урэшце нехта з суддзяў непазбежна затрымаўся з адмашкай, і варатар Максім Гудаў зноў аказаўся адзін на адзін з нападаючым сапернікаў. І зноў на нейкае імгненне пачуццё адзіноты ахапіла яго, калі раптам убачыў, што бекі «праваліліся», а прама па цэнтру ў штраф­ную ўрываецца цёмнаскуры паўабаронца сапернікаў Мбвана і ніхто са сваіх бекаў ужо не здолее яго спыніць. Кароткія, ліхаманкавыя думкі прабеглі ў галаве Максіма. Самае важнае ў такі момант для галкіпера — гэта з хуткасцю камп’ютара перабраць усе варыянты далейшага, угадаць накірунак удару, бо выскачыць на перахват ён ужо не паспяваў, і не даць падмануць сябе абвадным фінтом, на якія быў асабліва здольны цёмнаскуры хаўбек, што ён ужо ведаў з папярэдняга прагляду відэазапісу.

Між тым Мбвана, які апынуўся метрах у пяці ад варот, нахіліў корпус улева, а ён, безумоўна, быў «праўша», і, значыць, будзе біць правай нагой, па ўсім бачна — «шчоткай». Вось яго нага ўжо заносіцца для ўдару, і накірунак палёту мяча і яго будучая траекторыя склаліся ў галаве Максіма ў адно. І адра­зу мозг аддаў загад мышцам і целу, якое ва ўсю даўжыню з усёй магчымай хуткасцю распласталася над зямлёй, закрываючы сабой той адзіна магчымы сектар перад варотамі для трапнага выніку.

Удар! Мяч, нібы выштурхнуты з гарматы, сутыкнуўся з яго целам і — зрыкашэціў у бок, дзе яго падхапіў Жэня Жалкевіч і, ад граху, выбіў доўгай «свечкай» далей ад сваіх варот.

Стадыён незадаволена ахнуў і загудзеў.

Сэйв! Яшчэ адзін сэйв! І ён перамог. Максім убачыў, як у роспачы паваліўся на зямлю проста перад ім Мбвана і біў яе кулаком. А пасля падняўся і закрычаў, звяртаючыся да Бурэ:

— Ты бачыў, што ён зрабіў?! Не — ты бачыў?

Максім крыху разумеў французскую — вучыў у школе, і таму разабраў.

Чаму так заўсёды марудна цягнецца час? — думаў ён. — Колькі там да фінальнага свістка? Хутчэй бы. Як гуляюць у гэтыя ж хвіліны ў групе? Ці дастаткова нам будзе нічыёй, якую яшчэ трэба неяк выпакутаваць, вырваць у гаспадароў пляцоўкі? Постаць Палыча мітусліва мільгала за броўкай. Ён павінен быў ужо ведаць папярэднія вынікі групавых першых таймаў? Павінен ці не?

Мяч, між тым, доўгі час не пакідаў сярэдзіны поля. Са сваёй штрафной Максім нервова назіраў, як адчайна змагаліся за яго паўабаронцы, урэшце адабралі, адпасавалі назад бекам, а тыя ўжо яму — усё правільна, цяпер важна збіць тэмп, пацягнуць час. Як там пачувае сябе «асноўнік» — Сяргей Румаш, у якога, пра што коратка паведаміў у раздзявалцы трэнер, верагодны пералом рабра. Што ж, у галкіпераў такія траўмы не рэдкасць. Знакаміты варатар Чэх увогуле пасля аперацыі гуляе ў спецыяльным шлеме на галаве.

Максім паволі зрабіў разбег і выбіў мяч як мага далей — больш цягнуць час не выпадала, бо пунктуальны Стайлз мог адразу сунуць у нос «гарчычнік».

Годам раней

У нядзелю Максім прачнуўся рана, бо з вечара ўключыў будзільнік на мабільным тэлефоне. Апрануўся ў лепшае і паехаў на аўтавакзал, узяў білет на маршрутны аўтобус. З сабой вёз падарункі цётцы Любе (атрымаў грошы за зборы і першыя выступленні за юнацкую каманду краіны) і ў кішэні — чырвоную аксамітавую каробачку, у якой ляжаў заручальны пярцёнак для Юлі.

Дзяўчына сустрэла яго на плошчы. Паводзіла сябе даволі дзіўнавата. Выйшла з цёмна-сіняй «мазды», скіравала да камерцыйнага шапіка, азірнулася, памахала рукой вадзіцелю іншамаркі, якая адразу і ад’ехала. Толькі тады заспяшалася да яго.

Юля была ў шыкоўным летнім строі, высокая, смуглявая — паспела загарэць на чэрвеньскім сонцы. Яна днямі, таксама як і Максім, скончыла школу. Месяцы два яны ўвогуле не бачыліся, і Максім быў цяпер вельмі рады і ўсхваляваны. Нават не спытаў, хто яе падвозіў.

Дзяўчына стрымана пацалавала яго.

— Ну ты і расцеш, — сказала, белазуба ўсміхаючыся.

Сапраўды, юнак, які стаяў перад ёй, ужо пераваліў за сто дзевяноста сантыметраў, раздаўся ў плячах, узмацнеў.

— Хто гэта цябе сюды прывёз? — раптам адразу ўспомніў Максім.

— Ды так, адзін знаёмы. Праехалі, як кажуць. І дадала рассеяна:

— Куды мы зараз? Што прапануеш?

— А пайшлі ў кавярню. Памятаеш, дзе мы пабіліся з гопнікамі?

— Ну, а што — прыкольна. Пайшлі.

У кавярні мала што змянілася. Працаваў музычны аўтамат. Гучала папса. Яны выбралі столік, незнаёмая маладая афіцыянтка прыбегла з меню, круцілася побач, назвала Максіма «дарагім госцем».

— Што гэта яна? Запала на цябе? — здзівілася Юля. — Хоць што тут дзіўнага? Ты — відны. Дзеўкі цябе любяць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Брамнік заўжды самотны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Брамнік заўжды самотны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Брамнік заўжды самотны»

Обсуждение, отзывы о книге «Брамнік заўжды самотны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x