Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бэзавы попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бэзавы попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сёння папнуся ў тыя мясціны, якія ты старанна раіў. Халаднавата, мабыць, будзе незавозна. Bo i добра.

Якраз учора пабачыла Рыгора [Барадуліна] i падаспеў твой ліст з яго вершыкам, на жаль, пасля сустрэчы. То Рыгор даводзіў — з чаго гаворка! Ён! Ды не здасі — каго! — Міхася Стральцова. Пра што гаварыць, людзі добрыя! Аж ты ўсё гэта i сам добра ведаеш.

Мне таксама падабаецца назва „Яшчэ i заўтра”. Дарэчы, i на­конт хутара ў мяне пісалася не дзеля апрашчэнства твайго, а дзеля гэ­тага — яшчэ i заўтра. Хто табе будзе там патрэбны — не ведаю. Мяркую толькі, што некаторыя вароны ў жыце i трансцэндэнтныя капітулянкі — не той варыянт. А да Барадуліна тым рэфлексанткам нават i па дыпламатычнай парафіі далёка. „Маладзік прарэзаўся танклявы, быццам малады Міхась Стральцоў”. А, дарэчы, ты памятаеш, як мы з табою сустрэліся ў выдавецтве акадэмічным?”

I я распавяла пра тое, што прамоўлена на пачатку майго допісу. У лісце ж далей было: „Мяне, між іншым, Вера Сямёнаўна [Палтаран] распытвала, ці ёсць у цябе час. Па яе агентурных звестках, ты працуеш у бібліятэцы. Але ж я распарадку твайго дня не ведаю. Сам не пішаш, то мне распытваць няёмка. Сказала толькі ёй, што вольных хвілін у цябе амаль што няма”.

„Дзень добры, Ала!

О, у мяне не такі ўжо i благі быў дзень! Як бы там ні было, тоесёе ўтаргаваў усё ж у цябе. Цяпер хаджу, надзімаюся, як паўлін, ну а ты — ці адчуваеш сябе павай? Магчыма, можа, але не з той нагоды, як хацелася б мне. Во пакруціў я тваё пісьмо i так i гэтак i бачу, што вялікі ты дыпламат. Абвяла мяне вакол пальца, папярэдне не паманіўшы нават! Хітранькая ты! Усе захады мае абышла ды яшчэ мне, як Анегін нейкі ў спадніцы, марал вунь які за мае прамаскавецкія сімпатыі (быццам бы) прачытала. А наастачу яшчэ напалохала тамтэйшым востранькім каблучком, які непазбежна патопчацца па мне. Да апрашчэння завеш, але не з сабой (SIC!), акулярчыкі мне спрытненька ўціраеш, а сама смяешся. Кіпцюрыкі-шпілечкі, маўляў, нехта іншы пакажа няхай... Не, давядзецца мне, мусіць, аб'яву ў тую рыжскую газету, якую ты згадвала неяк, пісаць. А што? Закажы на будучае выразкі ў менскім бюро даведак — пацеха будзе!

Але чакай. Я нейкі іншы ход прыдумаю супроць цябе. Мы яшчэ паваюем! Напалохалася?

Тады будзем пра іншае” (21.VI.82).

„I праўда дачакаешся, калі будзеш пісаць мне сіберныя лісты, што нападзе на мяне немата, як тады, мусіць, у далёкім тым выпадку, пра які згадваеш ты. I лістоў ад мяне другіх не будзе — табе, вядома, усё роўна, а мне крыўда i душэўнае крушэнне.

А што ты пішаш? I нос, маўляў, задзіраў, i над падлогай ледзь не лунаў ці лётаў, i маланкі, як Юпітэр, выкрасаў, а таго i не ведаеш, што калі нешта падобнае i было, дык няйначай ад перапалоху i перапуду. А ты думала, што я S. які, i павінны прымушаць ваша племя трапятаць. Выдумала такое! Я, можа, што i другое помню... таксама выдавецкае. Як пранізала мяне адноечы ад вашай ягамосці нетутэйшымі флюідамі нейкімі, дальбог, — i было ўжо гэта ў тым блаславёным выдавецтве, што ля гасцініцы „Менск” [нейкі час выдавецтва „Мастацкая літаратура” месцілася каля гасцініцы „Менск”] — на першым паверсе, ля касы блізка, ці што, дзе S. (зноў S.!) панаваў над усімі, як Александрыйскі нейкі стоўп. А тут i ты мільганулася, i мо позірк мой цябе пераняў... Далей я табе нічога не скажу, хоць i помню.

Вось табе адповедзь за „недаткнёнтасць”.

А наогул жа ніякі мой варыянт не прымаеш ты, i мне, не надта спадзеючыся на паштовую прозу, адказаць табе хіба вершыкам, i ты ўбачыш тады, на якую дарогу ты мяне падбіваеш i якую папірачку мне падаеш. Чытай i ад згрызотаў пакутуй. А то во яшчэ i вершык вазьму ды i ўсенародна прысвячу табе. I так адпомшчу. Напалохаў? (Не, без дазволу не буду.)

Кіну, рыну — пакіну

Гэты дом на гары,

Горкі дым успаміну

Хай развеюць вятры.

Хіба гэтак няможна?

Дзе пасцелецца цень

Ад капы прыдарожнай,

Там i будзе пасцель.

На Ясельду ці Піну

Ці на Пціч, Вілію,

Або на лугавіну

Каб зрабіліся парой

Над ракой, над ракой,

Каб здружылася з хмарай

Талакой, талакой,—

I каб кані крычалі,

Прадчуваючы гром.

Каб на вольным прычале

Здрыгануўся паром

Вось так мы перайшлі i да вершыкаў. Не зразумеў толькі я, чаму гэта D. выкінуў адзін верш. (У рыхтаваным зборніку.) Я выкрасліў даволі, найбольш слабое, i ўсё ў пісьме, здаецца, да Паўлава, пазначыў па (не на) старонках — у дзвюх кніжках. Там, у пісьме, аж дзве шарэнгі старонак. Спытай у Валодзі [Паўлава], хоць ён i тумарэсік вялікі (ведаеш такое слова?). <...>

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бэзавы попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бэзавы попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x