Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бэзавы попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бэзавы попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Барадуліну напісаў, адказу пакуль няма (у адказ на ягоны ліст). Пачакаю. Ты хоць пішы. А то лянуешся. Адсюль цябе пісьмамі цяжка разварушыць (не дзеля справы адной!), а там наогул ад мяне схаваешся. Але, калі вярнуся, шпацырамі рознымі буду табе ўсё ж надакучаць, а то i зважу ў Ракаў да польскіх кабет i бабулек — там трохі яшчэ ёсць. Ты ў карты з імі пагуляеш, а я цябе за жонку буду выдаваць i казаць, што ні ў карты не гуляю, ні гарэлкі не п'ю, бо цябе баюся? Згода?

Пра жыццё-быццё сваё, „дыярыуш”, так сказаць, свой я табе так ці інакш выкладаю — адно i тое ж, распарадак усяму галава, таму i мне не цікава, i табе зачапіцца не будзе за што. А што Вера Сямёнаўна? Скажы ёй, што тут сумна, як сярод У.-скай прозы, — няхай не палічыць гэта замахам на яе зямляцкія пачуцці. У мяне вось А. ў земляках ходзіць — i то нічога. Ну i што? Хітрунчык М. таксама. Яшчэ нехта ёсць. A ўсе яны не вартыя аднаго п'янтоса Гаўрусёва.

На Вялюгіна я прасіў Рыгора навесці. Можа, i сам напішу, калі адказу ад Рыгора не будзе. Паглядзім. <...>

Але ну ix, справы! Нешта сумна i самому стала, i нецікава пісаць. „Нового мира” я тут не бачу, як i шмат якіх часопісаў. Хіба трапляеца „Юность” i „Неман”, з нашых — „Вожык” i „Р[аботніца] i сял[янка]”. <... >

У бібліятэцы тое-сёе трапляеца са старога — перачытваю. Выпадкам трапіла кніжонка дачкі Л.Андрэева — Веры Андр[эевай] — „На Черной речке”. Пра дзяц[інства] на фінскай дачы. Цікава наогул. Тым больш што я „Детство” Вадзіма Андр[эева], сына, некалі чытаў. А чытаць, калі праўду казаць, няма калі. Дурная, марная, абразлівая трата часу. Хоць я ў гэтым сэнсе i наогул не вялікі ашчаднік (колькі часу таго патраціў), але, як ворагу рэгламентацый, выць, іншым часам, дальбог, хочацца — почему не минула чаша сия? A F. мне нават, нахабнік, неяк напісаў, што цярпець трэба i пра нейкую працу думаць. Адказаў (о, адказаў!) — не адказвае i не адкажа. Гумару няма ў некаторых людзей — вось табе i казань уся. Прыдуркамі лагернымі прыкідваюцца — мо так лепш?

Але я злавацца пачынаю. A ўсё таму, што пра распарадак В[ера] Сям[ёнаўна] папытала. Але ж яе памяншальныя суфіксы да любога парадку прыдадуцца — ці не так? Не буду.

Давай лепш напішы, што ты бачыла ў маіх (цяпер быццам на­шых) мясцінах, калі не жартавала, пішучы як бы пра нейкае „падарожжа”. Ці ты на Лысую гару трапіла? Не трэба. Мо лепш паедзем у Ракаў.

Я ведаю яшчэ адно добрае месца. За аэрапортам, пры выездзе са Слуцкай на Брэсцкую шашу i далей па Брэсцкай: там гадавальнік вялікі i рэшткі старой садовай планіроўкі, i проста лес ёсць, i жывёліны рознай у лесе многа маецца, i... не ведаю яшчэ што, але мне там падабалася. А ў Курасоўшчыне можна ўкінуцца ў цягнік i ехаць у Ваўковічы — i там я таксама трохі ведаю, i там таксама ёсць лясніцтва (начаваў там некалі з Карамазавым i гарэлку піў), i матэль, але гэта ўжо зусім не тое, як i піянерскія лагеры, якіх там хапае. Там хіба восенню добра. Гэта я ведаю: я ў тых ваколіцах бульбу некалі студэнтам капаў, i, як ні дзіўна, адна знаёмая хата дагэтуль засталася (гэта ўжо не ў лясніцтве).

Колькі табе ўсяго нагаварыў — a карысці?

Але нічога!

Вось: ты нешта абяцала мне, ну, нешта такое сентыментальнае, але паводле маёй вымогі? Маўчу.

Паспрабуй цяпер не напісаць мне доўгі ліст! А я вазьму во яшчэ i падражнюся: con amore.

P.S. Смяешся?

30.V1.82. Міхась”.

Нешта сентыментальнае — здымак. Я так i не выслала яго. Прысвячэнні? Ix таксама не было. Як ён сам пазначаў, „адрасат нават для самога сябе праясняецца апасля”. Я прыняла гэта як адзіна магчымы i верагодны варыянт. Пазней, праўда, я не адмовіла сабе ў магчымасці пачаць артыкул „Калі браць пробы на глыбіні...” так: „Чалавек напісаў нізку вершаў. Жанчыне. Пазней, публікуючы, ён не рабіў прысвячэнняў. I быў, як мастак, правы. Каму б ні прысвячаліся тыя вершы, яны сталі фактам мастацкім. У нейкай меры адчужаныя нават ад свайго творцы i ад той, што была нібыта непасрэднай прычынай напісання вершаў”.

Змяніліся абставіны. З'явіліся рэальныя „пейзанкі” З рэальнымі абрысамі. У рэальным атачэнні. Жыццё знаходзіла рэальнае рэчышча.

Дарэчы, кнігі свае „Мой свеце ясны”, куды ўвайшлі вершы з лістоў, i нават „Пячатку майстра”, дзе я была рэдактарам, ён мне не падараваў. Ажно, калі, прыйшоўшы ў „Нёман”, я прэзентавала іншым, але не яму, сваю толькі што надрукаваную кніжку „Слова сапраўднага лад”, ён пакрыўдзіўся, прынёс з кнігарні асобнік i прымусіў зрабіць надпіс. А на маё запытанне адказаў: „Што я буду падпісваць? Ты — гэта я”. Я ведаю, што так гаварыў сваёй жонцы Ю.Алеша, А.Сахараў — Е.Боннэр, i тут можна было спакусіцца салодкім самападманам. Але — даверлівасць не была маёй дабрачыннасцю. Безумоўна, тут была нейкая іншая прычына. Якая — не ведаю. З даверу я ў яго не выйшла. Ён аддаваў мне некаторыя свае чарнавікі: прынамсі, верша, прысвечанага Барадуліну („Стаяў i я на гэтай кручы...”), пераклады пушкінскіх вершаў („Элегія”: „Гады былыя шалам весялосці...”; „Заклён”; „О, калі праўда, што ўначы...”; „Горад пышны, непрыветны...”). У яго была задума перакласці i напісаць пра паэтаў пушкінскай пары. Ён настойваў, каб я рабіла сцэнарый дакументальнага фільма пра яго, каб удзельнічала 22 красавіка 1987 года ў вечарыне ў яго гонар, каб прыйшла ў апошні дзень перад аперацыяй...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бэзавы попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бэзавы попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x