Пётра Сыч - Сьмерць і салаўі.

Здесь есть возможность читать онлайн «Пётра Сыч - Сьмерць і салаўі.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сьмерць і салаўі.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сьмерць і салаўі.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Успаміны афіцэра-беларуса спад Монтэ-Касыно

Сьмерць і салаўі. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сьмерць і салаўі.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Саснкоўскі яго пацешыў, што ён атрымае рэкампэнсату.

І атрымаў. Аўтэнтычны гадзіньнік маркі «Омэга».

Тыя, што зналі гэтага камандоса, цьвердзілі, што ён ніколі ніякага гадзіньніка ня меў. Але што значыць камандос…

Цяпер вернемся да маёра Станьчыка (тады быў маёрам).

Батальён ідзе ў атаку. Жахлівы агонь. Жаўнеры прыляглі. Каму хочацца атрымаць валавяную цукерку? Раптам зычны, моцны голас Станьчыка: «Хлопцы, будзе добра! Я ў г…. ўлез». І запраўды. Станьчык пад агнём стаіць і паказвае свае чаравікі. Гэтак званы «корпус дэлікці» неаспрэчны.

Забабоны кажуць, што, калі гэта чалавеку здарыцца, у гэты дзень яго сустрэне шчасьце. Я ў гэта ня веру, бо калі-б так было, дык кажны дзень раніцой некаторыя людзі беглі-б шукаць гэтага шчасьця, хаця гэта й ня духмяна, не эстэтычна.

Аднак жарт памог. Жаўнеры набралі бадзёрасьці. Калі «стары» (а так кажнага камандзера завуць навет старэйшыя ад яго) гэтак жартуе пад градам волава — значыцца ня так блага.

* * *

Аднак і ня добра.

Батальёны заляглі ў розных ярах і ямах. Людзі галодныя й без вады, якую толькі можна данесьці ўначы і то ў сьмярдзючых бітонах. Цяжэй раненых эвакуавалі, лёгка параненыя ня хочуць выходзіць.

Мантуецца новы наступ. Паехала экіпа вербаваць ахвотнікаў з базаў. Змантавалі запасны батальён з кухароў, пісароў ды іншых адміністратараў. Знайшлі і камандзера батальёну — бугальтара-прафэсыянала капітана Шамоцкага. Гэтыя «швэйкі» мелі ратаваць палажэньне. На шчасьце да гэтага не дайшло.

Ляжым у логаве і, як параненыя зьвяры, дыхаем.

Няцяжка сабе ўявіць, як мы пачуваліся: разьбітыя, пакалечаныя, скрываўленыя, — лежачы ў калдобе, якая шумна называлася «ярам», і залізваючы раны. Давесьці ежу й ваду — трагічная праблема, бо немцы ўначы сыстэматычна артылерыяй і мінамётамі малоцяць адзіную артэрыю — дарогу сапэраў і ўсе магчымыя праходы, кудой могуць прайсьці мулы. Ляцелі ў протхлю джыпы й бедныя мулы, якія ня мелі ніякай ахвоты браць удзел у гэтай бязглуздай вайне. Праўда, ніхто ня пытаўся іхняй згоды. Пасьля бітвы ў раёне Монтэ-Касыно паставілі некалькі помнікаў розным героям. Ніхто не падумаў аб мулах і кіпрыйскіх мулаводах. А яны шмат спрычыніліся да выйграньня монтэкасынскага штурму.

Ляжым. На першы погляд палажэньне безнадзейнае. Батальён фактычна выбіты. Засталося некалькі афіцэраў і пара дзесяткаў жаўнераў. Зь нешта дваццаці падхаронжых — абсальвэнтаў афіцэрскай школы — ніводнага. Пазьней пачалі адусюды зьбірацца, што зь бяды можна было згарусьціць дзьве маленькія роты. А тут згары прыходзіць загад: «кансалідавацца й рыхтавацца да наступнага штурму». Палкоўнік, сам паранены, чухае сівую патыліцу: з чым пайсьці ў наступ і як падняць здэпрымаваных жаўнераў? Ён некалькі разоў у дзень скліквае нарады афіцэраў, сам ходзіць сярод жаўнераў і гутарыць зь імі. За ўсякую цану падняць баездольнасьць батальёну. Але як гэта зрабіць? Жаўнеры сядзяць, або ляжаць, прыляпіўшыся да скалаў, і апатычна слухаюць нашыя прамовы. Трэба зразумець псыхалёгію разьбітых жаўнераў. Жаўнер заўсёды ў наступ ідзе бадзёра, не зважаючы на магчымасьць сьмерці, але адступае з дэпрэсіяй.

У дзень пражыць сонца, ноччу пацягвае халадком і салаўінай экстраваганцыяй, што яшчэ павялічае дэпрэсію. Аб коўдрах няма сэнсу й марыць. Хаця-б давезьлі біф і ваду — навет у сьмярдзючых бітонах. Чалавек моліцца за сваю сям'ю, прыяцеляў — мы маліліся за мулоў і мулаводаў, каб яны дайшлі здаровыя да нас.

Навет сямнаццацігадовы Валодзька Мацкевіч страціў ахвоту быць Напалеонам. На праклятай гары застаўся назаўсёды ягоны равесьнік і прыяцель Юрка Ясінскі. Пытаюся ў яго:

— Што-б ты цяпер хацеў, Валодзька?

Ён зь дзяціннай шчырасьцяй адказвае:

— Шклянку цёплага малака і каб не стралялі.

А страляюць злосна. Артылерыя ня можа да нас дастрэліцца. Затое нэбэльвэрфэры й звычайныя мінамёты дакучаюць. Найгоршыя нэбэльвэрфэры. Гэта — паскудзтва савецкай канструкцыі (чаго-б благога ня прыдумалі бальшавікі?), удасканаленае нямецкай тэхнікай. Яны былі першы раз ужытыя падчас апошняй вайны пад Сэвастопалем і парасейску называліся Марьей Івановной. Нэбэльвэрфэр — шэсьць разам спрэжаных мінамётаў, якія страляюць адначасна. Яны робяць менш шкоды, чымся панікі. Ад часу, як яны вылятаюць з руляк, чалавек іх чуе. Гэтае паскудзтва ляціць, вые, сьвішча, рагоча, як тысячы д'яблаў, што сарваліся з ланцугоў. Ствараецца ўражаньне, што ўся гэтая дзікая какафонія рынецца нам на галовы. Недаляцелі. Нарабілі трэску й смуроду. Цяпер чакай на новую порцыю. Другая пераляцела. Але што будзе з трэцяй?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сьмерць і салаўі.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сьмерць і салаўі.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сьмерць і салаўі.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сьмерць і салаўі.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x