• Пожаловаться

Уладзімір Някляеў: Бары-бэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў: Бары-бэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Бары-бэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бары-бэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў: другие книги автора


Кто написал Бары-бэры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Бары-бэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бары-бэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дурань Кашын. Мог бы жыць адзін у сваёй кватэрцы, ляжаў бы там і паміраў. Сяўко прыйшоў бы да яго, і ці лепш Кашыну праз тое стала б, ці горш - цьфу! Няма сведкаў. А Сяўко пра тое, што прыходзіў да Кашына, нікому б і не казаў. Ну, калі б той не памёр. А калі б памёр, давялося б сказаць. Вось, маўляў, прыйшоў адведаць, а тут такое... І пачалося б...

Тады што ж выходзіць? Тады выходзіць, што аддаў Кашын аднапакаёўку, ці сабе пакінуў - без розніцы. Як і тое, адведае яго Сяўко, ці не адведае...

Усё ў гэтым свеце ўсім бары-бэры?..

Не, трэба усё ж адведаць. Памрэ, не памрэ... Чаму ён павінен памерці? Ад якой заразы? Няма заразы на Кашына! Калі б яна была, Сяўко тую заразу даўно б Кашыну падсеяў.

Ён жывучы, гэты Кашын. Неяк яны выпівалі дома ў Сяўко, і Кашыну на галаву карціна ўпала. «М. А. Някрасаў у перыяд «Апошніх песень». Ма­стака І. А. Крамскога. Алёна з Піцера, тады яшчэ Ленінграда, прывезла. Ёй стрыечны брат, які ў Піцеры жыве і ў Эрмітажы электрыкам працуе, за 85 рублёў карціну прадаў. Прасіў 130, бо шэдэўр, толькі для сястры, і каб яна нікому ні гу-гу: арыгінал у музеі ён копіяй падмяніў. У Алёны зарплата 90, а тут - 130... Паўтары месяцы жыцця. За якую ты карціну паўтары месяцы пражывеш - хай сабе за арыгінал? Стрыечнік згадзіўся, што за карціну столькі не пражывеш, саступіў 45 рублёў - Алёна й купіла. Надта ж ёй карціна глянулася, на якой, апроч Някрасава перыяду апошніх песень, яшчэ й Дабралюбаў з Бялінскім ды Міцкевіч невядома якога перыяду. Карацей, амаль усе, каго Алёна праходзіла ў школе, дзе любіла літаратуру.

Карціна над сталом у гасцёўні вісела. Кашын сеў пад яе, пасунуўшы стол, бо яму, смарчку, цеснавата паміж сталом і сцяной здалося. Карціна сарвалася і дубовай рамай гвазданула Кашыну па чэрапе! Рогам рамы ў самае цемечка, як туды меціла! А Кашыну бары-бэры... Толькі пачухаўся ды нож да макаўкі прыклаў, каб гузака не было. І ўсё... Гузак, праўда, быў, але больш нічога. Дык з чаго гэта Кашын раптам памрэ, калі яго дубовай рамай не заб’еш? Ён у лато яшчэ двухпакаёўку выйграе, зараза!

Сяўко ніколі ў жыцці нічога не выйграваў. Зусім нічога - нават меднага пятака ў арлянку. Загадае на рэшку - выпадае арол, загадае на арла - выпадае рэшка. Ніводнага разу не здаралася інакш, ніводнага! Ну, можа, пару разоў і шэнціла. Толькі ў такой драбязе, у якой і вераб’ю шэнціць. І калі Кашын выйграў кватэру - так Сяўко запякло! Але ўдвая гарачэй прысмажыла, проста душу запаліла кашынская шчодрасць: на табе ква­тэру за паўцаны! Проста як у вочы плюнуў - так сваю шчодрасць кінуў, ведаючы, што Сяўко не зможа адмовіцца. Бо як адмовішся?.. Што тады сын скажа, якому з дзіцём і жонкай няма дзе жыць? «Купляй тады сам мне кватэру, - скажа сын. - Калі гонару столькі». І Алёна яшчэ дадасць з крывенькай сваёй усмешачкай: «Гонар маеш, а грошай няма...»

Так, ён, Сяўко, мае гонар! Ён не Кашын, які ў лато гуляе! Ён ніколі да такога не апускаўся! А Кашын яшчэ і ў казіно бегаў! За якія такія, дазвольце спытаць, грошы? За свае? Адкуль у яго свае, калі Люба ў яго нават заначку выграбае?.. За тыя грошы, якія Сяўко яму за паўкватэры аддаў - вось за якія грошы Кашын разгуляўся! Паўкватэры ў казіно прасадзіў і захварэў! А то зараза ў яго...

Распаляў нутро падарункам сваім Кашын. Дапякаў. Астудзіць, заліць апёк нечым трэба было, але ж не піць... І не да скону ж муку праз шчодра­сць кашынскую трываць. Разлічыцца трэба, пакуль не памёр, а чым?

Можа, карціну яму аддаць? Някрасава ў перыяд апошніх песень?.. Пасля таго, як карціна ўпала, Алёна яе й не вешала. Сказала ў падвал знесці. Гэта колькі гадоў прамінула... А карціны ў цане з часам толькі набіраюць. Тым больш - шэдэўры. Вунь за сланечнікі нейкія, Сяўко сам па тэлевізары бачыў, мільёны даюць, а тут пісьменнікі. Ды якія... Адзін Някрасаў на колькі пацягне, хоць і відаць, што хворы.

Някрасаў хворы. Кашын хворы.

Някрасаў памёр.

Сяўко схадзіў у падвал і прынёс карціну. Ачысціў яе ад павуціння і пылу. Паставіў на стол да сцяны, адышоў, глянуў - і здзівіўся. Але не з таго, што яго ўразіў схуднелы, белы пад белай прасцінай Някрасаў. Ён чамусьці запомніў, што каля Някрасава сядзяць Бялінскі, Міцкевіч і Дабралюбаў. Міцкевіч на канапе ў нагах Някрасава, а Бялінскі з Дабралюбавым - побач на зэдліках. Ці не: Дабралюбаў на зэдліку, а Бялінскі на крэсле. На гэтакім венскім, з гнутай спінкай...

Дык вось, нічога гэтага не было. Дакладней, яно ўсё было, але зусім не так, як помнілася. Дабралюбаў і Міцкевіч віселі на сцяне над канапай, адзін над левым плячом Някрасава - другі бліжэй да ног, а Бялінскі стаяў у галаве. І ён, Бялінскі, быў бюстам, а Міцкевіч з Дабралюбавым - партрэтамі. Бюстам і партрэтамі на карціне «М. А. Някрасаў у перыяд «Апошніх песень». Мастака І. А. Крамскога.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бары-бэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бары-бэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Прошча
Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Адкрыццё
Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Выбранае
Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Цэнтр Еўропы
Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Бары-бэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Бары-бэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.