Фактарыял(factorial) — здабытак натуральных лікаў ад адзінкі да якога-небудзь зададзенага натуральнага ліку n , г.зн. 1·2·3· ... · n . Абазначаецца n!.
Фактычны парáметр(actual argument) — элемент мовы, які прысутнічае ў момант выкліку працэдуры і пастаўлены ў адпаведнасць нейкаму фармальнаму параметру для забеспячэння выканання праграмы. Фактычны параметр прымяняецца для звароту да працэдуры, функцыі альбо макракаманды; яго трэба адрозніваць ад фармальнага параметра, напрыклад у функцыі sin ( x ) фармальным параметрам ёсць х , падстаноўка канкрэтных значэнняў х замяняе на фактычныя параметры.
Фальцавáная папéра(continuous stationery) — спецыяльная папера для прынтара ў выглядзе адзінага доўгага аркуша, перфарыраванага кожныя 28 альбо 30,5 сантыметраў. Папера падаецца з дапамогай зорачкі.
Фанéма(phoneme) — гукавая адзінка мовы.
Фармáльная мóва(formal language) — мова, у якой сінтаксіс і семантыка дакладна акрэслены і не дапускаюць якой-небудзь двухсэнсоўнасці. Усе мовы праграмавання — фармальныя мовы.
Фармáльны парáметр(formal argument) — элемент мовы, ідэнтыфікатар якога ўказваецца ў кропцы ўваходу працэдуры, і пры выкліку працэдуры атрымоўвае значэнне адпаведнага фактычнага параметра перад кожным яе выкананнем. Фармальны параметр аб’яўляецца ў працэдуры альбо функцыі.
Фармáльныя парáметры(dummy parameters альбо dummy arguments) — набор велічыняў, якія не выкарыстоўваюцца самой праграмай, але могуць быць прыдадзены праграме перад запускам для яе выканання.
Фармáт(format) — элемент мовы, у сімвалічным выглядзе апісвае прадстаўленне інфармацыйных аб’ектаў у файле, поле запісу звестак, у ячэйцы электроннай табліцы, альбо тэксце дакумента, які апрацоўваецца тэкставым працэсарам.
Фармáт áдраса(address format) — структура адраснай часткі каманды, якая вызначае элементы і спосаб фармавання рэчаіснага (актуальнага) адрасу.
Фармáт высóкага ўзрóўню(high-level format) — фармат запісу звестак дыскавода цвёрдага дыска.
Фармáт звéстак(data format) — структура звестак па-за памяццю і ў памяці кампутара, прымяняецца дадаткам для чытання, апрацоўкі і запісу звестак. Фармат файла звестак з’яўляецца асабовым выпадкам фармату звестак.
Фармáт камáнды(instruction format) — схема каманды, якая паказвае яе пастаянныя часткі. Як правіла, ўтрымлівае код аперацыі і аперанды.
Фарматавáць(format) — адфарматаваць дыск: падрыхтаваць яго да работы з канкрэтнай аперацыйнай сістэмай — прастора дыска арганізуецца так, што яна становіцца наборам адрасаваных ячэек звестак.
Фармацёр(formatter) — праграма для фарматавання (разметкі) новых дыскаў. Праграма альбо частка сістэмы падрыхтоўкі тэкстаў, якая выконвае фарматаванне.
Фармацёр вываду(output formatter) — праграма для падрыхтоўкі звестак для іх пасылкі на вонкавую прыладу, напрыклад друкарку.
Фармацёр тэксту(print formatter альбо text formatter) — праграма тэкставага працэсара, указвае прынтару, як размясціць тэкст на аркушы: якія зрабіць водступы, палі, колькасць слоў у радку, радкоў на старонцы, месца калантытула і інш.
Фатáльная памылка(fatal error альбо catastrophic error) — памылка сістэмы альбо дадатку, якая прыводзіць да прыпынення выканання праграмы і страце звестак. Прадоўжыць далейшую работу праграмы немагчыма.
Фатáльны збой(crash альбо program crash) — нечаканы збой у рабоце кампутара. Аварыя праграмы вядзе да страты ўсіх незахаваных звестак і можа выклікаць нестабільны стан сістэмы і пераладаванне кампутара.
Фатáльны збой дыска(disk crash) — няздольнасць дыска выконваць сваю работу, звычайна па прычыне пашкоджання. Аварыя дыскавода вядзе да яго непрацаздольнасці і можа прывесці да страты звестак.
Фатóн(photon) — найменшая часціца электрамагнітнага выпраменьвання.
Фемтасекýнда(femtosecond) — адна квадрыльённая доля секунды (10-15). Фемта...(ад лат. femten — пятнадцаць); служыць для абазначэння найменняў дольных адзінак, памерам роўным 10-15 долі зыходных адзінак.
Фігýрныя дýжкі(braces) — дужкі { } прыменяюцца пры апісанні канструкцыі мовы для ўказання альтэрнатыўных варыянтаў, а ў некаторых мовах праграмавання — для заключэння аператараў.
Фізічная старóнка(physical page) — змесціва друкаванай старонкі, у адрозненне ад старонкі на экране.
Фізічны áдрас(physical address) — адрас адпаведнага абсягу памяці. Лік, які ідэнтыфікуе ячэйку альбо абсяг фізічнай памяці. Унікальнае імя, адназначна вызначаючы канкрэтную вонкавую прыладу.
Читать дальше