Фізічны інтэрфэйс(physical interface) — сукупнасць электрычных сродкаў, з дапамогай якіх рэалізуецца ўзаемадзеянне элементаў сістэмы: фізічнае злучэнне прыладаў.
Фізічны файл(physical file) — файл на фізічным носьбіце.
Фіксавáнае пóле(fixed field) — поле ў запісу, якое складаецца з вызначанага ліку знакаў і дазваляе адвольны доступ.
Фіксавáная кóска(fixed point) — метад падачы дзесятковага дробу. Тэрмін, што азначае выяўленне рэчаісных лікаў, паводле якога месца коскі нязменнае і вызначае абсалютную дакладнасць выяўлення.
Фіксавáная крóпка(anchored point) — кропка, якая фіксуецца на экране пры падрыхтоўцы дакумента альбо малюнка.
Фіктыўная камáнда(no-operation instruction) — машынная каманда, якая не прыводзіць ні да якіх вынікаў, акрамя пропуску працэсарам аднаго альбо двух тактацыклаў. Ужываюцца для адключэння звароту да падпраграмы, падоўжання часу апрацоўкі цыкла і інш.
Фіктыўная працэдýда альбо фýнкцыя(dummy routine) — часова не выкарыстоўвальная функцыя (фіктыўная працэдура), якой ў будучыні пасля дапрацоўкі магчыма будзе даручана выконваць нейкую аперацыю. На першым этапе сыходнага (нисходящего, top-down) праграмавання ствараюцца фіктыўныя працэдуры (заглушкі), якія па меры распрацоўкі пераўтвараюцца ў рабочыя падпраграмы.
Фіктыўны аргумэнт(dummy argument) — у праграмаванні: аргумент, які не нясе ніякай інфармацыі ў выкліканую праграму альбо з яе, а проста рэзервуе месца для сапраўднага аргумента, які прадугледжваецца выкарыстаць у працэсе далейшай працы над праграмай.
Фільтр(filter) — 1. У вылічальнай тэхніцы: праграма, якая счытвае стандартны альбо іншую ўваходную плыню звестак, пераўтварае яе па якіх-небудзь крытэрыях альбо выдаляе звесткі, а затым запісвае вынікі ў стандартную выхадную плыню альбо ва ўказанае месца прызначэння. 2. У электроніцы: прылада для селекцыі вызначаных частот. 3. У акустычных сістэмах: электрычны ланцуг для відэазменаў формы гукавога сігналу.
Фільтр імпарту(import filter) — праграма для змянення характарыстык файла, з якога здзяйсняецца імпарт. Каб зрабіць працэс імпарту больш лёгкім, існуюць пагадненні па фарматах тыпаў звестак.
Фільтрáцыя звéстак(data filtering) — праверка належнасці фактычнага значэння звестак мноству дапушчальных значэнняў.
Флаг(flag альбо status bit) — біт альбо байт, прызначаны для ўказання на здзяйсненне якой-небудзь падзеі. Гл. рэгістр стану .
Флаг цóтнасці(parity flag) — дадатковы біт у рэгістры стану мікрапрацэсара, прымяняецца для кантролю памылак у групах звестак, якія перадаюцца з кампутара альбо паміж рознымі кампутарамі.
Флэш-памяць(flash) — памяць для захоўвання інфармацыі нават пры адсутнасці сілкавання — разнавіднасць энэрганезалежнай памяці.
Фон(background) — на экране: колер экрана, не занятага тэкстам альбо адлюстраваннем. Фон — гэта колер, на якім адлюстроўваюцца сімвалы У асяродзі АС і выканання праграм: фон — задача альбо працэс з меншым прыярытэтам у размеркаванні часу мікрапрацэсара (прыярытэт задач).
Форт(Forth) — мова праграмавання створаная ў канцы 1960-х гг. Forth — інтэрпрэтаваная, структураваная мова, дазваляе праграмістам лёгка пашырыць мову і дыяпазон функцыянальных магчымасцяў. Прымяняецца ў робататэхніцы і сістэмах кіравання абсталяваннем.
Фортран(FORTRAN) — адна з першых алгарытмічных моў (1958 г.), прызначаная ў асноўным для праграмавання інжынерных і навукова-тэхнічных задач. Вельмі папулярная ў 50-х і 60-х гадах ХХ стагоддзя.
Фотадáтчык(photosensor) — прылада адчувальная да святла (фотаэлектрычныя элементы) — святло выкарыстоўваецца для стварэння альбо мадуляцыі электрычнага сігналу.
Фотадыёт(photodiode) — паўправаднік, які з’яўляецца прыймальнікам аптычнага выпраменьвання.
Фотатранзістар(phototransistor) — паўправаднік для прыёму і ўзмацнення аптычнага выпраменьвання.
Фотаэлемэнт(photocell) — прылада для пераўтварэння энэргіі святла ў электрычную.
Фрагментáцыя(fragmentation) — з’яўленне на дыску мноства свабодных несумежных дзялянак, падзеленых занятымі дзялянкамі аднаго файла. Фрагментацыя звязана з шматкратным выдаленнем файлаў на дыску і дабаўленнем новых файлаў. Для павелічэння свабоднай прасторы дыска праводзяць яго чыстку — выдаленне невыкарыстоўвальных файлаў. Аднак выдаленне файлаў яшчэ больш садзейнічае фрагментацыі, так як свабодныя дзялянкі будуць выкарыстоўвацца АС для размяшчэння фрагментаў новых файлаў. Пры гэтым можа ўзнікнуць сітуацыя, пры якой свабоднай прасторы на дыску многа, але ўся яна складаецца з мноства расцярушаных па дыску дробных дзялянак, недастатковых для размяшчэння файлаў цалкам. Распрацаваны і ўжываюцца спецыяльныя праграмы для ліквідацыі фрагментацыі дыскаў, напрыклад Speed Disk.
Читать дальше