Мікола Савіцкі - Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Савіцкі - Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Энцыклопедыкс, Жанр: Справочники, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове.
Мэта слоўніка — спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе.
Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Фóрмула(formula) — форма, правіла — камбінацыя матэматычных знакаў, якія выяўляюць якую-небудзь прапанову. У формулах дзеянні выконваюцца над пастаяннымі і зменнымі, і вылічэнне можа здзейсніцца толькі тады, калі ўсім зменным прысвоены лічбавыя значэнні.

Фýнкцыя(function) — выкананне, ажыццяўленне; адно з асноўных паняццяў матэматыкі, якое апісвае залежнасць адных зменных велічыняў ад іншых. Пад велічынямі разумеюць не толькі рэчаісныя і камплéксныя лікі, але і пункты прасторы ці нават элементы адвольнага мноства. Дзеянні кампутара над акрэсленымі звесткамі з тым, каб атрымаць іншыя звесткі.

Файл(file) — ідэнтыфікаваная сукупнасць асобнікаў поўнасцю апісанага ў канкрэтнай праграме тыпу звестак, якія знаходзяцца па-за праграмай на знешняй памяці і даступных праграме пры дапамозе спецыяльных аперацый. Праграмы і звесткі запісваюцца ў файлах розных тыпаў. Усе файлы кампіляваных праграм захоўваюцца ў двайковым кодзе. У працэсе перасылкі і апрацоўкі файл разглядаецца як адзінае цэлае.

Файл ASCII— (ASCII file) — тэкставы файл: файл дакумента, які ўтрымлівае толькі сімвалы ASCII.

Файл адлюстравáння старóнкі(page-image file) — файл, у якім захаваны коды для прынтара альбо іншай прылады вываду, неабходныя для стварэння старонкі альбо экраннага адлюстравання.

Файл з адвóльным дóступам(random-access file) — любы запіс можа быць прачытаны, запісаны, зменены без неабходнасці счытваць альбо запісваць іншыя запісы. Для кожнага запісу прадастаўляецца аднолькавая прастора памяці і гэты метад захоўвання звестак у файле закладзены ў аперацыйнай сістэме. Файл з адвольным доступам ня можа быць рэалізаваны на касэце альбо на безупыннай стужцы.

Файл з пашырэннем DIP(DIP file) — файл для рабочых табліц, дазваляе перадаваць звесткі з адной праграмы электроннай табліцы ў іншую.

Файл звéстак(data file) — файл, які ўтрымлівае звесткі (тэкст, адлюстраванні, лічбы), а не выконвальныя каманды, не файл праграм.

Файл змянéнняў(change file) — файл для карэктоўкі асноўнага файла. У ім рэгіструюцца транзакцыйныя змяненні ў базе звестак, звязанныя з паслядоўнымі выдачамі вынікаў шматкратнага выканання адной і той жа праграмы. На аснове гэтага файла выконваецца абнаўленне асноўнага файла і фармаванне кантрольнага журнала.

Файл краіны(country file) — файл у аперацыйнай сістэме: утрымлівае параметры (тып клавіятуры і размяшчэнне клавішаў, знакі валют і інш.) для ўстаноўкі іх у адпаведнасць з той краінай, у якой ён выкарыстоўваецца.

Файл падпампóўвання(swapping file) — файл для захавання звестак у многазадачным рэжыме. Калі АС пераходзіць да выканання новай праграмы, яна пераносіць звесткі папярэдняй праграмы ў файл падпампоўвання. Калі адбываецца вяртанне да папярэдняй праграмы, файл падпампоўвання счытваецца, і праграма можа аднавіць работу з таго месца, дзе яе выкананне было прыпынена.

Файл памылак(error file) — файл, у якім рэгіструецца час узнікнення і тып памылак апрацоўкі і перадачы звестак.

Файл паслядóўны(sequential file) — файл, да запісаў якога забяспечваецца толькі паслядоўны доступ у адпаведнасці з упарадкаванасцю гэтых запісаў.

Файл прамóга дóступу(direct file, direct access file) — файл, доступ да запісаў якога ажыццяўляецца па адрасе ці паслядоўна шляхам пошуку па ключы.

Файл рэгістрáцыі(log file) — файл, у якім захоўваюцца запісы пра іншыя файлы.

Файл транзакцый(transaction file) — яшчэ называецца дапаможны файл і файл паведамленняў. Файл, які ўтрымлівае элементы транзакцый, напрыклад нейкія нарматывы. Гэты файл выкарыстоўваецца для абнаўлення галоўнага файла (архіва) базы звестак.

Файл тыпу ВАТ(ВАТ file) — камандны файл аўтаматычнага запуску аперацыйнай сістэмы. Змесціва файла можна вызначаць карыстальніку для павышэння эфэктыўнасці сваёй працы.

Файл тыпу ЕХЕ(file EXE) — загрузачны модуль, якім можа карыстацца кампутар, які працуе ў асяроддзі аперацыйнай сістэмы MS-DOS.

Факс(facsimile, fax) — прылада для электроннай перадачы дакументаў. Першы факс быў адпраўлены ў 1843 г. Вынаходца шатландзец А. Бэйн. Першы камерцыйны факс быў створаны ў 1865 г. Аптычны сканэр з’явіўся ў 1902 г.

Факсімільная сýвязь(facsimile transmission альбо fax) — факсімільная сувязь; метад перадачы тэксту альбо графікі па тэлефонных лініях у аблічбаваным фармаце. Спецыяльная факс-плата дазваляе кампутар ужываць для факсімільнай сувязі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x