Улікóвы зáпіс(account) — утрымлівае ўсю неабходную інфармацыю для рэгістрацыі карыстальніка ў сістэме, а таксама права доступу да рэсурсаў.
Улікóвы зáпіс карыстáльніка(user account) — уліковыя запісы бываюць розныя: уліковыя запісы карыстальнікаў і ўліковыя запісы цэлых кампутараў. Калі яўна ўказваецца “user account”, то гутарка ідзе дакладна аб уліковым запісе карыстальніка.
Умóва(assertion) — параметр, па якім здзяйсняецца праверка якіх-небудзь звестак на адпаведнасць. Пры выкананні ўмовы працэсар пачынае вызначаныя дзеянні, прадугледжаныя праграмай.
Умóўна-бясплáтная прагрáмнае забеспячэнне(date ware) — карыстальніку прадастаўляецца колькасць дзён, на працягу якіх ён мае права выкарыстоўваць праграму. Пасля заканчэння зададзенага праграмістам тэрміну карыстальнік павінны альбо купіць праграму, альбо сцерці яе.
Умóўная крóпка перарывáння(conditional break point) — месца ў праграме, дзе можа быць перарвана яе выкананне ў сувязі з канкрэтным станам уводзімых звестак, што дазваляе перайсці да праграмы дыягностыкі для праверкі стану рэгістраў і памяці.
Умóўная перадáча кіравáння(conditional transfer) — пераход да вызначанай кропкі праграмы ў час яе выканання ў залежнасці ад праўдзівасці нейкай умовы.
Умóўны(conditional) — аб дзеянні альбо аперацыі, якія адбываюцца альбо не адбываюцца ў залежнасці ад праўдзівасці вызначанай умовы. У многіх мовах для арганізацыі праверкі ўжываецца аператар IF.
Умóўны выраз(conditional expression) — выраз з двума ці больш магчымымі вынікамі. У мовах праграмавання: лагічны выраз А ва ўмоўных аператарах віду “калі А то В ”, дзе В — дзеянне (аператар, каманда), якое выконваецца, калі А праўда. У такіх выразах здзяйсняецца праверка, і далейшыя дзеянні выконваюцца па выніках гэтай праверкі.
Умóўны перахóд(conditional branch) — каманда, якая выклікае пераход у залежнасці ад ісціннасці (сапраўднасці) альбо фальшы канкрэтнай умовы. Умóўны перахóд (conditional jump) — пераход, які мае месца толькі тады, калі выконваецца каманда, якая яго вызначае, і задавальняюцца вызначаныя ўмовы.
Унáрны, аднамéсны(unary) — матэматычная аперацыя з адзіночным аперандам (аб’ектам).
Унýтранае перарывáнне(internal interrupt) — перарыванне (запыт на абслугоўванне), якое выпрацоўвае мікрапрацэсар у адказ на нейкія прадугледжаныя станы сістэмы, напрыклад спроба дзялення на нуль альбо перапаўненне абсягу памяці, адведзенай для арыфметычнай велічыні.
Унýтраная камáнда(internal command) — каманда MS-DOS, якая з’яўляецца часткай аперацыйнай сістэмы і можа быць выканана без неабходнасці ладаваць які-небудзь іншы файл, у адрозненне ад вонкавай каманды. Працэдура, якая ладуецца ў памяць разам з аперацыйнай сістэмай і знаходзіцца ў ёй увесь час, пакуль кампутар уключаны. Звычайна такія працэдуры выконваюць задачы, звязаныя з работай аперацыйнай сістэмы.
Унýтраная мóва(internal language) — мова, якая выкарыстоўваецца ў машыне і не знаходзіцца пад непасрэдным кіраваннем аператара. Многія кампілявальныя мовы пераводзяцца ва ўнутраныя коды і толькі пасля гэтага транслююцца.
Унýтраная пáмяць(internal memory) — памяць, з якой працэсар звязаны непасрэдна. Прызначана для часовага захоўвання праграм і звестак, якія апрацоўваюцца у беглы момант (аператыўная памяць, кэш-памяць), а таксама для доўгатэрміновага захоўвання інфармацыі пра канфігурацыю кампутара (энэргазалежная памяць).
Унýтраны цыкл(inner loop) — цыкл, які знаходзіцца ўнутры іншага цыклу. Укладзены цыкл павінны закачвацца да таго, як вонкавы цыкл дойдзе да канца.
Унýтраныя кóды(internal codes) — унутраныя коды для лікаў іншыя, чым ASCII. Выкарыстоўваюцца ў аперацыйнай сістэме, але з яе нікуды не перадаюцца.
Унýтраняя сартырóўка(internal sort) — упарадкаванне звестак, размешчаных у асноўнай памяці на працягу ўсяго працэсу.
Універсáльная мóва(general-purpose language) — мова праграмавання разлічаная на самыя розныя спосабы і абсягі прымянення, напрыклад Pascal, BASIC і інш.
Упакóўваць(pack) — захоўваць інфармацыю ў кампактнай форме.
Упакавáны фармáт(packed format) — спосаб прадстаўлення ў памяці кампутара дзесятковых лікаў, пры якім кожны байт, акрамя самага правага, утрымлівае дзве дзсятковыя лічбы, а самы правы байт — адну лічбу і знак ліку.
Упарáдкаваны спіс(ordered list) — спіс элементаў, размешчаных у нейкім вызначаным парадку, напрыклад алфавітным.
Читать дальше