Усе крóпкі адрасавáны(all points addressable) — у кампутарнай графіцы: рэжым, у якім праграма можа адрасаваць (“указаць”), адлюстраваць і замаляваць любы асобна ўзяты піксель на экране.
Ускóсная адрасавáнне(indirect addressing) — метад адрасацыі ў машынных кодах, у якім адрасная частка каманды ўтрымлівае ўскосны адрас. У камандзе ўказваецца адрас ячэйкі памяці, дзе знаходзіцца адрас звестак, якія і павінны быць выкарыстаны пры выкананні каманды.
Усплёск на лініі(line surge) — нечаканае, нераўнамернае павелічэнне напружання альбо току ліні электраперадачы.
Устóйлівае значэнне(sustain) — частка агібальнага гукавога сігналу. Пасля часу, калі сігнал мае ўстойлівае значэнне, ідзе частка часу, на якой сігнал затухае.
Уставіць, устáўка(paste) — аперацыя размяшчэння тэксту альбо графікі, скапіяванага ці выразанага з аднаго дакумента ў іншы (альбо ў іншую яго частку).
Устанóўка парáметраў старóнкі(page setup) — набор параметраў, якія ўплываюць на друкаванне старонкі, уключаючы памеры паперы, палі, арыентацыю, шрыфт і інш.
Усякáць, адкідваць, акругляць(truncate) — выразанне ў пачатку альбо ў канцы шэрагу знакаў альбо лічбаў. Адкідванне не тое ж, што акругленне. Пры адкіданні лічбы проста выдаляюцца, а пры акругленні пакінутая крайняя правая лічба можа атрымаць прырост.
Усячэнне(truncation) — выразанне ў пачатку альбо ў канцы шэрагу знакаў альбо лічбаў; адкіданне малодшых разрадаў дробу пры пераўтварэнні рэчаісных лікаў у цэлыя.
Утыліта(utility) — дапаможная праграма, уваходзіць у склад аперацыйнай сістэмы альбо спецыяльнага пакета праграм абслугоўвання (праграмы дыягностыкі дыскаў, сканэравання, дэфрагментацыі, кампрэсіі і інш.). Утыліты аблягчаюць карыстанне якой-небудзь іншай праграмай.
Ушчыльнéнне звéстак(data compacting) — метад захоўвання звестак у сціснутай форме з мэтай іх больш эфэктыўнай перадачы альбо захоўвання.
Ушчыльнéнне, сціскáнне(compaction) — працэс маніпулявання размешчанымі “ураскід” абсягамі аператыўнай альбо вонкавай памяці для мінімізацыі прасторы, якую займае інфармацыя, і выслабаненне непарыўнага абсягу свабоднай памяці.
Фáза(phase) — адносная мера, якая адлюстроўвае часовыя суадносіны двух сігналаў хістання з аднолькавай частатой; вымяраецца ў градусах, за поўны цыкл фаза змяняецца на 360 градусаў.
Фáза выканáння(execute phase) — этап апрацоўкі задання, у ходзе якога адбываецца выкананне адтрансляванай праграмы.
Фáза завяршэння(termination phase) — заключны этап апрацоўкі задання, у ходзе якога адбываецца вызваленне рэсурсаў і вывад вынікаў.
Фáза падрыхтóўкі(processing phase) — першы этап апрацоўкі задання, у ходзе якога заданню выдзяляюцца неабходныя рэсурсы і ажыццяўляецца падрыхтоўка гэтых рэсурсаў да работы. Фаза завяршаецца стварэннем праблемнай задачы.
Фáйлавая сістэма(file system) — частка аперацыйнай сістэмы, якая адказвае за кіраванне файламі: структура размяшчэння файлаў, каталогаў і праграм, прызначаная для работы з файламі і каталогамі (папкамі).
Фáйлавая стáнцыя(file server) — файлавы сервер (кампутар з хуткасным працэсарам і цвёрдым дыскам вялікай ёмістасці) устаноўлены ў лакальную сетку для захоўвання файлаў і іх перасылкі да ўсіх кампутараў сеткі. Файлавы сервер не толькі захоўвае файлы, але і кіруе імі, падтрымлівае парадак пры запыце файлаў карыстальнікамі сеткі і ўносяць у іх змены.
Фáйлавая структýра(file structure) — апісанне файла як адзінага цэлага, уключна азначэнне структуры запісаў файла, парадак іх размяшчэння і доступу да запісаў і месца знаходжання файла.
Фóкусіроўка(focusing) — працэс канцэнтрацыі электроннага промня ў адной кропцы на ўнутранай паверхні экрана дысплея.
Фóнавае адлюстравáнне(background reflectance) — велічыня адлюстравання святла ад паперы пры счытванні пры дапамозе сканера.
Фóнавая задáча(background task) — у сістэме падзелу часу: нізкапрыярытэтная задача (праграма), якая выконваецца ў мультыпраграмным рэжыме ў тыя моманты часу, калі выкананне высокапрыярытэтных задач па тых альбо іншых прычынах немагчыма.
Фóнавы рэжым(background processing) — фонавая апрацоўка — выкананне розных праграм на працягу кароткачасовых паузаў у рабоце асноўнай (прыярытэтнай) праграмы. Сістэма раздзяляе выкананне розных праграм у часе.
Фóнавы шум(background noise) — любы пабочны сігнал, які пападае на лінію альбо канал сувязі пры здзяйсненні перадачы інфармацыі.
Читать дальше