Пятро Казак - Беларускі нацыяналізм. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Казак - Беларускі нацыяналізм. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2001, Издательство: Голас Краю, Жанр: Справочники, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтым даведніку зьмешчаныя матэрыялы, прысьвечаныя беларускаму нацыяналізму. У альфабэтным парадку пададзеныя зьвесткі пра арганізацыі, фармаваньні, адзьдзелы, асобы найбольш вядомых беларускіх нацыяналістаў. Напрыканцы выданьня зьмешчаны каляндар асноўных дат з гісторыі беларускага нацыяналізму. Беларускі нацыяналістычны рух апошняга дзесяцігодзьдзя ў даведніку не адлюстроўваецца.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі нацыяналізм. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Чорны Кот» праводзіў акцыі на чыгунцы, узрываючы або захопліваючы цягнікі, рабіў напады на савецкія склады й гарнізоны, на вёскі, мястэчкі й гарады, вызваляў вязьняў з турмаў і канцлягераў. Рабіліся напады на банкі з мэтай здабыцьця сродкаў, неабходных для забясьпечаньня падпольнай й партызанскай дзейнасьці. Баявікі «Чорнага Ката» зьдзяйсьнялі тэрарыстычныя акты супраць прадстаўнікоў савецкай улады, членаў камуністычнай партыі, супрацоўнікаў МВД і МГБ (КГБ). Па некаторых зьвестках, у кастрычніку 1948 г. была спроба замаху на І.Сталіна. Частку зброі, боепрыпасаў, радыёапаратуру, амуніцыю «Чорны Кот» атрымоўваў праз Польшчу з Ангельшчыны, з дапамогай мясцовых сьпецслужбаў. «Чорным Катом» праводзілася й вялікая прапагандовая праца: выдаваліся дзесяткі газэт, часапісаў, плякатаў, адозваў і абвестак, якія пашыраліся ня толькі сярод партызанаў, але й сярод насельніцтва.

У эміграцыйных крыніцах ёсьць зьвесткі, што «Чорны Кот» працягваў сваю актыўную баявую дзейнасьць да 1950 г. Аднак і ў пазьнейшыя гады ад імя гэтай арганізацыі праводзіліся акцыі, скіраваныя супраць савецкіх уладаў. Аднак гэта была ўжо хутчэй дзейнасьць узброенага падпольля, чымсьці партызанкі. Магчыма, што кіраўніцтва «Чорнага Ката», падобна камандаваньню УПА, перавяла свае структуры са стану ўзброенай партызанскай вайны да стану збройнага падпольля. Наколькі была эфектыўнай і колькі працягвалася барацьба «Чорнага Ката» ў новых умовах - невядома. Аднак яшчэ напрыканцы 1950-х гг. у БССР існавалі падпольныя групы, якія пазьней перабраліся на Захад, у Польшчу, або засталіся на Бацькаўшчыне, так і ня выкрытыя савецкай дзяржбясьпекай. На Захадзе апынуўся й генэрал Міхал Вітушка.

ШАВЕЛЬ Уладзімір (1910-я - ?)

Беларускі нацыяналіст, вайсковы дзеяч. Юрыст па адукацыі. У 1941 г. арганізоўваў беларускую паліцыю ў Менскай акрузе, якая пасьпяхова змагалася супраць бальшавіцкіх дывэрсантаў. Дабіваўся ад немцаў дазволу на стварэньне беларускага войска. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Народнай Самапомачы. На пачатку 1942 г. арганізаваў беларускую нацыянальную партызанку на Барысаўшчыне, выпускаў падпольны прапагандысцкі часапіс. Па адных зьвестках, быў забіты чэкістамі падчас перамоваў, па іншых - ягоны сьлед губляецца ў 1943 г. на Палесьсі.

ШКЯЛЁНАК Мікалай (1899 - 1946?)

Беларускі палітычны дзеяч. Адзін з кіраўнікоў Беларускага Рэзыстансу ў гады Другой сусьветнай вайны. Закончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэта (1930). Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага Студэнцкага Саюзу, рэдагаваў часапіс «Студэнцкая думка». Кіраваў спартыўным аддзелам Аб'яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый у Вільні. У другой палове 1930-х гг. уваходзіў у незалежніцкую групу а. Гадлеўскага, быў сябрам рэдкалегіі газэты «Беларускі Фронт». Аўтар дасьледаваньняў па гісторыі Беларусі. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі. З 1940 г. працуе ў Бэрліне, рэдагуе газэту «Раніца». Удзельнік заснаваньня Беларускага Нацыянальнага Цэнтру (Бэрлін, чэрвень 1941 г.).

З пачатку 1943 г. - у Менску. Першы віцэ-прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады. Кіраваў аддзелам прапаганды і прэсы Рады. Адзін з арганізатараў Другога Ўсебеларускага кангрэсу напрыканцы чэрвеня 1944 г. у Менску, выступаў на ім з дакладам. У 1944-45 гг. знаходзіўся ў Бэрліне, кіраваў Калегіяй БЦР. Выдаў чацьверты нумар падпольнага «Бюлетэня БНП».

Вясной 1945 г. разам з групай беларускіх патрыётаў перабраўся ў Польшчу, каб адтуль трапіць у Беларусь з мэтай удзелу ў антысавецкім Супраціве. Быў арыштаваны й павешаны ў Менску (?).

ШУКАЙЛОВІЧ Міхась

Намесьнік генэрала М.Вітушкі ў кіраўніцтве партызанкай «Чорнага Ката». Рэдактар падпольнай газэты «Душы бальшавіцкую гадзіну!».

ШЧОРС Мікола (1913 - 22.12.1995)

Беларускі палітычны дзеяч. Паходзіў з м. Новы Сьвержань. Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1935-37 гг. быў старшынёй Беларускага Студэнцкага Саюза, уваходзіў у «Беларускі Фронт» а. В.Гадлеўскага. 19 чэрвеня 1941 г. узначаліў створаны ў Бэрліне Беларускі Нацыянальны Цэнтар. Быў актыўным дзеячом Беларускага Супраціву. Пасьля вайны жыў у ЗША, дзе ўзначальваў шэраг беларускіх грамадзка-палітычных арганізацый. Быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Каляндар асноўных датаў з гісторыі беларускага нацыяналізму

2 жніўня 1833 г.- у Горадні маскоўскімі акупантамі быў павешаны беларускі рэвалюцыянер, камандзір паўстанцаў, ураджэнец Слонімшчыны Міхал Валовіч(ён нарадзіўся 18 чэрвеня 1806 г. у маёнтку Парэчча Слонімскага павету).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x