Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер трэба было спусцiцца да Здароўца, або Кагальнага калодзежа, каб паглядзець, што ўвесь горад пiў, калi водаправоду яшчэ не было, адносна зусiм нядаўна. У яры адусюль беглi крынiцы. Спуск да Здароўца (вада тут, па сцвярджэнню старых людзей, "здаравiла, вылечвала") быў прыкрыты выбiтым брукам. Брукаваны, вiдаць, яшчэ тады, калi Мсцiслаў бруку не меў. Бо гэта было больш чым галоўная вулiца, гэта была артэрыя да вады. Яе трэба было ўтрымлiваць у асаблiвым парадку (дарэчы, сям-там з-пад бруку яшчэ вiдаць рэшткi драўлянага мосту: вось як даўно людзi трымалi ў парадку гэты спуск).

Цяпер брук да студні выбіты. Сам вялікі калодзеж зарос і толькі пасярэдзіне вялікага драўлянага зруба б'е з пясчанага кранутага бросняй і зялёнай цінай дна невялікі пухір.

Як прыхожа!

Папрастуем цяпер да Кармяліцкага касцёла.

Што зроблена ў Кармяліцкім касцёле дагэтуль? Першае і самае галоўнае: перасталі псаваць. У сутарэннях яшчэ нядаўна салілі агуркі і соль раз'ядала цэглу падмуркаў. Я вельмі люблю салоныя агуркі, але добра, што гэтую вытворчасць адсюль урэшце выселілі, што гэты смачны прадукт з гэтага часу будуць рабіць недзе ў іншым месцы. А сутарэнні вычысцілі і яны, з часам, вельмі могуць прыдасца як запаснік для будучага музея.

Цяпер работа ідзе ў прыбудове. На жаль, мала сілы. А работа чакае тытанічная: сама прыбудова і вялізны, проста гігант па памерах храм, які ўражвае каласальнымі сваімі памерамі нават таго, хто сёе-тое пабачыў у сваім жыцці.

Быў я нядаўна ў Латвіі, у Рундале. Там стаіць палац, пабудаваны аўтарам Зімняга палаца В. В. Растрэлі для Э. І. Бірана. Што там зрабілі людзі?

Яны добраўпарадкавалі парк і паступова, адну за адной, аднаўляюць залы, разам з паркетам, лепкаю, мэбляю, карцінамі. І не чакаюць канчатковай рэстаўрацыі. Зараз працуе, здаецца, чатыры-пяць залаў. Экскурсанты ідуць туды і ідуць. Вось залы цалкам адноўленыя, вось адноўленыя напалову. А ў гэтых яшчэ ідзе работа. І аплочваецца яна часткова за грошы гэтых самых экскурсантаў. Бо ім цікава аглядаць не толькі гатовае, а, хай сабе здалёк, бачыць працэс аднаўлення.

Тое можна зрабіць і тут. Нейкая выстаўка ў сутарэннях і прыбудове. І вычышчаны цёплы храм, у якім рэстаўрацыйная работа ідзе паступова, па частках.

І ўсё гэта бачыш. І можна прыехаць праз два, і праз пяць год, і ўбачыць, якая яшчэ частка старажытнай будыніны вырвана з небыцця, аддадзена і вернута жыццю.

Колькі тут работы! Тым болей, што не ў такім далёкім мінулым гора-работнічкі нашкодзілі будыніне горш чым, не нанач будзе згаданы князь Трубяцкі: раскрылі над фрэскай "Трубяцкой разні" дах, каб паставіць новы, ды так і забылі на зіму. Фрэску абмывала дажджом і снегам і часткова моцна пашкодзіла. Цяпер выпраўляй пасля іх.

А там жа, дзе яны зберагліся, фарбы на фрэсках дзівосныя, надзвычайна жывыя. Глянуць праз павуціну гадоў вочы — наскрозь цябе бачаць.

Вось пра што думаць нам усім трэба, вось на што звяртаць увагу, на гэтыя дзівы, вышыні духу і таленту чалавечага, якіх і ў сталіцах пашукаць. І звярнуць на іх самую пільную ўвагу — вось гэта ёсць наша справа, справа ўсяго нашага жыцця і наш гонар.

Трэба скарыстацца са шчырага жадання раённай улады быць карыснай (не тое што ў некаторых: знесці і справе канец, і клопатаў менш), з павагі іхняй да таго, што мае іхні горад, і ўсімі сіламі дапамагчы ім.

…Рачулачка, светлы-светлы пасля дажджу бярозавы гай, растрапаныя сады, хаты з дзіўнай, неўласцівай для Мсціслаўшчыны і ўсёй сярэдняй паласы Беларусі формай даху: чатырохскатнай, з усечаным зверху і знізу шчытом-франтонам (з залобкам і прычолкам). Вёска Малькаўка. Дзіўная нейкая вёска. Не такая, як навакольныя, у форме зрубаў, у шалёўцы, у размяшчэнні надворных пабудоў.

І, у дадатак да ўсяго (крытык-натураліст, даруй!) у адказ на твой "добрыдзень" дзяўчына, якая палошча ў рачулцы бялізну, нядбала кідае табе ў адказ:

— Лаба діена (Добры дзень).

— Каіп гівянімас? (Як жыццё?) — моцна ашаломлены, запінаецеся вы.

— Ачу, герай. (Дзякуй, добра).

Нішто сабе сустрэча. У чатырохстах з гакам кіламетрах ад Вільні (гэта як птушцы ляцець, а калі па дарогах, то ў пяцістах) — чысцейшая, нібы ў тэатры, літоўская мова.

Як літоўцы тут апынуліся, я так і не мог дакапацца. Кажуць, што нібыта ў часы прыгоннай рэформы (ці да яе ці пасля) купілі тут зямлю і перасяліліся. Калі гэта так, то гэта годны прыклад таго, як можна сто дваццаць год пражыць сярод чужой моўнай стыхіі і зберагчы сябе, сваю мову, свае звычаі, свае песні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x