Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кінь валун — будзе варочаць і яго, такі магутны напор.

Не замярзае і ўзімку. І ўзімку няспынна бяжыць і бяжыць тоўстая ручаіна да Віхры. Стоячы ў ёй, некалькі юнакоў скрабуць рыбу і срэбныя бліскаўкі сплываюць у раку.

— Што гэта вы?

— Кажуць, лечыць раматус, — кажа адзін з іх.

- І радыкуліт, — дабаўляю я.

Вада больш ледзяная за лёд. Дзіўнага жывушчага смаку. Даўно я не бачыў такіх магутных крыніц. Магла б, мабыць, забяспечыць пітной вадой увесь горад, як забяспечвала яго калісьці, моцна цяпер запушчаная, крыніца Здаровец у яры пад Замчышчам, у межах самога горада.

А тут б'е. І ўсё дно Віхры б'е халоднымі крыніцамі. І ўвесь бераг ля Мсціслава.

Горы, лес на іх, крыніца, рака. Старажытныя ліпы і лістоўніцы на месцы былога фальварка. Свеціць праз іх перадвячэрняе крынічнае жнівеньскае неба.

Давайце сёння не будзем больш забірацца далёка. Давайце пойдзем на тое месца, дзе малой крынічкай прабілася некалі на свет рачулка нашага гарадка. На Замчышча.

Галаваломны спуск на седлавіну (тут вісеў калісь над ярам пад'ёмны мост), і стромы пад'ём.

На Замчышчы хатка (ці можа дзве: так і не разабраўся праз дзікую густэчу сада, што займае ягоную частку), старыя каравыя яблыні. Пасля шлях вядзе праз грады і сад на археалагічны раскоп: маленькі, жабрачы кавалачак на вялізным, як выявілася, Замчышчы, малюсенькая частка ягоная. На астатняй частцы лапічак саду і гароды. Блытаюцца ў сонцы плеці гуркоў, сцябляны маку, лопухі бураковага гічаўя. Гарбузы віюцца паўсюль і сонечна ззяюць пушыстымі глыбокімі кветкамі. Нейкія жанчыны торгаюць буйную цыбулю. Паўсюль густыя джунглі памідораў, яшчэ зялёных.

А раскоп — яма, запоўненая зялёнай цвілай вадой, і ў ёй рэшткі паляў, драўляных вулічных мастоў, рэшткі будынкаў (Дарэчы, тут я, як мне здаецца, зразумеў, якім чынам жыхары абложанага горада маглі не цярпець недахопу ў вадзе: калі вораг стаяў пад вонкавым валам, праблемы ўвогуле не было, бо выручалі магутныя крыніцы Здароўца ў яры з паўднёва-заходняга боку, там можна напаіць хоць бы й сотню сланоў. А калі вораг абкладаў непасрэдна Замак — выручала вось гэтая вада, што так хутка запоўніла раскоп і не высыхае: тут або таксама блізкі да паверхні вадзяны слой, або на глыбіні ляжыць моцны воданепранікальны пласт гліны, які не дазваляе дажджам усмоктвацца ў зямлю).

Грэшны чалавек, я ўзрадваўся за Мсціслаў, што археолагі раскапалі так мала. Хай астатняя, большая частка Замчышча чакае лепшых часоў, больш дасканалых метадаў, сродкаў на ўзвядзенне над раскопам павільёна. Хай Замчышча пакуль што застаецца некранутай скарбніцай. Бо археолагам з Мсціслаўскім Замчышчам пашанцавала. З XVII стагоддзя тут, відаць, амаль не сяліліся, не капалі, не варочалі грунт. На сценцы раскопа відаць выразна: пласт зямлі толькі зверху крыху падрапаны рыдлёўкай гародніка, ніжэй — пласт пажару і разгрому, а яшчэ ніжэй некрануты культурны слой. Гэта не тое што, скажам, Тураўскае гарадзішча, дзе і ўзводзілі будынкі земскай бальніцы, і дарогу перакладалі, і кіно здымалі, і капалі, і чорт ведае што яшчэ рабілі.

А тут нават стромы яроў, што абкружаюць Замчышча, некранутыя.

І ўвогуле трэба помніць, што пастановай Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва і калегіі Міністэрства культуры БССР 7 ліпеня 1971 года Мсціслаў уваходзіць у лік гарадоў, што маюць каштоўныя горадабудаўнічыя ансамблі і комплексы, прыродныя ландшафты і старажытны культурны слой, а тым самым уваходзіць у лік гарадоў, праекты планіроўкі і забудовы якіх павінны ўзгадняцца з органамі аховы помнікаў культуры.

Мала дзе мне давялося бачыць такія нечапаныя ні часам, ні рукою чалавечай, незгладжаныя дзікія ўрвішчы. Больш за 25 метраў. Прайшоў на вал — пад нагамі — прорва. Нават страшней, чым на гарадзішчы Старой Разані. Гэта значыць на мой, разам з дахам, стары паціпавярховы дом надбудаваць яшчэ два паверхі. І караскайся сабе на яго, асабліва ў латах, і падай адтуль у ваду рва, калі абаронца піхне цябе ўніз.

Тут была адна з самых непрыступных цвярдынь сярэдневяковай беларускай зямлі. І баранілі тут людзей не каменныя муры, а сама Зямля сваімі крутымі грудзьмі.

…Я не стаў скочвацца з яру ўніз. Не таму, што не люблю моцных уражанняў, а проста не хацеў рабіць пачатак сцежкі на гэтым смарагдава-зялёным схіле (Дарэчы, дзе вы бачылі, каб чалавек не скараціў сабе дарогу, прабіўшы новую сцежку? Тут такіх сцежак няма, бо тут чалавек ужо некалькі стагоддзяў разумеў: скарачаючы або сэрца сарвеш або галаву скруціш). Я пайшоў паўз хаты, ля якой аціраўся чорна-белы шчанюк, весела ішоў да мяне, даваўся на рукі і ў вясёлкавым настроі ўвязваўся следам за мной.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x