Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Штогод разам з братам, прафесарам Пецярбургскага універсітэта Міхаілам Сямёнавічам, Сцяпан Сямёнавіч праводзіў у Мсціславе лета, ведучы вялізную культурна-асветніцкую работу ў горадзе і наваколлі. А брат ягоны быў таксама асобай надзвычай цікавай. Адным з самых выдатных на той час, калі не самым выдатным у Расійскай дзяржаве гісторыкам Старажытнай Грэцыі. З другога курса Пецярбургскага універсітэта таксама быў накіраваны ў Дэрпут, а паколькі Дэрпутскі універсітэт быў універсітэтам шматлікіх моўных стыхій, то выдаў там па латыні першую сваю працу, а затым абараніў магісцерскую дысертацыю, а пасля і стаў доктарам за працу "Калены і саслоўі антычныя", праз год перакладзеную на французскую мову. Працаваў у Парыжы, Берліне, Мюнхене і Гэйдэльбергу, быў прафесарам Пецярбургскага і (з 1869 па 1874) Маскоўскага універсітэтаў.

Бліскуча ведаў крыніцы, але і ўмеў крытычна ставіцца да іх. Даводзіў, што антычныя традыцыі ў апавяданнях і паданнях аб ранніх гістарычных эпохах верагодныя, а, часам, і дакладныя.

Распрацоўваў вузлавыя пытаніі сацыяльнай і палітычнай гісторыі антычнасці (рабы ў антычнай Грэцыі, становішча вольнаадпушчанікаў у Афінскай рэспубліцы, раздзяленне ўласнасці ў Афінах, барацьба дэмакратаў з арыстакратамі ў элінскіх рэспубліках). Такія яго выдатныя кнігі, як "Гісторыя Афінскай рэспублікі ад убіення Іпарха да смерці Мільціяда" (СПб, 1858 г.) і асабліва дужа змястоўная і важлівая "Грамадскае становішча рабоў і вольнаадпушчанікаў у Афінскай рэспубліцы" (выйшла пасмяротна) не страцілі свайго значэння і да нашага часу, і доўга яшчэ не страцяць. Бо гэта не кампіляцыя, бо ён першы ў свеце ўзняў і даследаваў пытанне аб рабстве ў старажытнай Грэцыі, бо гэта работы, заснаваныя на глыбінным веданні першакрыніц.

Вось якія птушкі выляталі, часам, з Мсціслаўскага гнязда. І, ведаеце што? Адну я тут бачу загану, уласцівую ўвогуле беларусам. Яны ствараюць Чылійскую навуку, твораць палітыку Гавайскіх астравоў, робяцца лепшымі ў свеце знаўцамі арабскіх рукапісаў, або, як у дадзеным выпадку, антычнасці, але… Нельга, вядома, абняць неабдымнае, але шкада, што за старажытнай Грэцыяй так мала знайшлося ў Кутаргі ўвагі да сваіх з братам малых Мсціслава ды Чэрыкава, да свайго роднага Пасожжа. Толькі вельмі багатыя кадрамі народы могуць дазволіць сабе вывучаць інкскую пісьменнасць у той час, як на сваёй ніве хапае рук.

А можа? Можа гэта і ёсць галоўная вартасць і добрая якасць беларускіх вучоных: не абмяжоўвацца толькі сваім і заўсёды самаахвярна прыходзіць на дапамогу суседу? Можа менавіта за гэта даруецца нам вялікае мноства нашых грахоў? Бо павінна ж некалі адгукнуцца народу ягоная самааданасць і жаданне служыць не толькі сабе, але і ўсяму Роду Чалавечаму.

… Вось яшчэ два браты, якія зрабілі вельмі многае. Браты Прахавы. Таксама беларусы з Мсціслава. Старэйшы Мсціслаў Віктаравіч, філосаф, паэт, перакладчык (ледзь не першы ў Расіі) Гейне і Гафіза, гісторык. І малодшы яго брат Адрыян, гісторык мастацтва і археолаг.

Доўгі час я неяк не звязваў іх з Мсціславам. Пасля ўспомніў, што недзе бачыў рэпрадукцыю карціны Рэпіна "Юнак у беларускай жаночай вопратцы" і чытаў пра яе, і што прозвішча юнака, здаецца, было Прахаў і быў ён сынам кагосьці з братоў.

Карціну помню. Сапраўды сядзіць падлетак у тым узросце, калі хлопцы падобныя на дзяўчат і наадварот. І вопратка на ім багацюшчая і гожая-гожая, і вопратка тая…мсціслаўская, сумненняў быць не можа.

І выявілася, што аб Мсціславе Прахаве і аб ягоным вялізным і доўгім уплыве на іх гаварылі і Антакольскі і Рэпін, бо чалавек гэты сфарміраваў іхнія пагляды на мастацтва і іхні інтэлект. Прычым не толькі ў сэнсе мастацкіх густаў, але і ў сэнсе палітычных поглядаў (сам ён, было і такое, пасядзеў у Петрапаўлаўцы за кіраўніцтва студэнцкімі хваляваннямі).

А малодшы Прахаў, Адрыян (нарадзіўся у 1864 г.) скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта і, атрымаўшы камандзіроўку за мяжу, напісаў пад час паездкі магісцерскую дысертацыю "Пра рэстаўрацыю групы ўсходняга франтона Эгінскага храма ў Афінах". Выкладае гісторыю прыгожых мастацтваў у родным універсітэце, у 1879 годзе робіцца доктарам за працу "Дойлідства старажытнага Егіпта", пераходзіць у Кіеўскі універсітэт — у 1887 годзе.

Вакол яго вечна людзі, ён вечна гарыць неймавернымі пачынаннямі (і здзяйсняе іх), ён верыць у талент зусім маладых і бязведамных людзей і смела выцягвае іх на свет, даручаючы вялікую работу (юнаму Урубелю — Кіеўскую Кірылаўскую царкву, юнаму Несцераву, разам з вядомымі ўжо мастакамі, - роспіс Кіеўскага Уладзімірскага сабора, унутраным аздабленнем і ўпрыгожваннем якога Прахаў кіраваў).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x