Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1569 годзе Мсціславец пераязджае ў Вільню на запрашэнне віленскіх купцоў, братоў Мамонічаў і братоў Зарэцкіх (Івана — скарбніка Вялікага княства Літоўскага і Зянова, бурмістра Віленскага). Там ён будуе паперню і друкуе "Евангелле напрастольнае", потым "Часоўнік" і "Псалтыр", у пасляслоўі да якога ваюе за прасвету супраць невуцтва (тады па "Псалтыры", часцей за ўсё, людзі вучыліся чытаць).

Гэта кнігі выключнага паліграфічнага майстэрства: прыгожы шрыфт, буйны і ясны, нібы спецыяльна для таго, хто вучыцца, гравюры мастацкія, арнамент прыгожы. Кнігу, апрача ўсяго іншага, нават проста прыемна ўзяць у рукі і цешыцца з яе. Яна прыцягвае да сябе. Ужо тады наш мсціслаўскі асветнік разумеў гэта.

Недзе пасля 1580 года Пётр Мсціславец памёр. Што мы ведаем пра яго? Ведаем толькі ягонаю справу: кнігі, якія неслі святло тысячам людзей. Гэты чалавек прадоўжыў друкарскую справу на тэрыторыі Беларусі, быў адным з дваіх заснавальнікаў друкаванага кніжніцтва на Маскоўскай Русі і (паколькі шрыфтамі ягонымі карысталіся Дзерманская, Астрожская і іншыя друкарні) заснавальнікам друкарніцтва таксама і на Украіне.

Мы чытаем больш за ўсіх у свеце, то, згадзіцеся, што тут немалая заслуга ўсходнеславянскіх першадрукароў.

Францыска Скарыны. З Полацка.

Івана Фёдарава. Радзіма невядомая.

Пятра Цімафеева Мсціслаўца. З Мсціслава.

Па-мойму, гэта зусім не так мала. І каб малы Мсціслаў нават нікога больш не даў чалавецтву — хапіла б і гэтага, каб людзі засталіся навекі ўдзячныя яму. І, як слабую даніну падзякі, паставілі б Пятру Мсціслаўцу помнік у ягоным родным горадзе. Помнік, які пакуль што ўзвышаецца толькі ў сэрцах жыхароў Мсціслава.

Давайце будзем называць уразбіўку людзей больш і менш па маштабах іхняй дзейнасці. Бо няма вялікіх і малых працоўнікоў у чалавецтва, бо кожны, хто шчыра служыць яму і прыносіць яму карысць, заслугоўвае на нашу павагу і памяць.

Адным з вядомых публіцыстаў і вучоных-гаспадарнікаў сярэдзіны ХІХ стагоддзя быў Іван Іванавіч Сердзюкоў, гаспадар маёнтка Кудрычы на Мсіслаўшчыне. Сам ён быў з Украіны і прывёз у Кудрычы з Палтаўшчыны 25 мужчын і 25 жанчын, якія і склалі ядро гаспадаркі. Ён, вядома, не быў такім асветнікам і дэмакратам-народнікам, як, напрыклад, А. Н. Энгельгардт, якога ведаў Маркс і высока ацэньваў Ленін.

Аднак аб'ектыўна атрымалася так, што ён, яшчэ напярэдадні прыгоннай рэформы, павёў гаспадарку па шляху такой эвалюцыі, у якой ужо вельмі прыкметныя былі капіталістычныя рысы.

Будаваліся млыны, гаспадарчыя пабудовы, разрабляліся культурныя лугі, капаліся асушальныя (і паліўныя) канавы, расцяробліваліся аборкі, павялічвалася жывёлагадоўля, спрабавалася новае паляводства, уводзіліся штучныя ўгнаенні.

У "Земляробчай газеце" — і асобна з'яўляліся працы Сердзюка (называюць толькі малую частку) "О ценах на сельские произведения", "О болезни овец", "О белорусском хозяйстве", высока ацэнена "О скотоводстве", "Испорченное и поправленное хозяйство", "Народные приметы и метеорология", большой труд "Очерки хозяйства моего", "Климатология мстиславского уезда" і ўдастоенае ганаровым водгукам вучонага камітэта Міністэрства Дзяржаўных Маёмасцяў "Описание Мстиславского уезда".

Ва ўсім разе гэта не быў пан-паразіт, гэта быў інтэлігент, які сеў на зямлі і думаў не толькі пра сваю гаспадарку, але і ўвогуле пра карысць сваёй зямлі. Пісаў і падаваў дзяржаўныя праекты, на якія, як заўсёды, мала звярталі ўвагі, будаваў шашу ў Крычаве "паміж Сожам і Чорнай рэчкай".

Ну а для душы напісаў па-ўкраінску некалькі камедый, аперэт, склаў "Маларасійскі слоўнік".

З яго сям'і выйшла пасля некалькі значных вучоных.

Мсціслаўскае поле было ўвогуле ўрадлівае на вучоных. Вельмі значнымі вучонымі былі, напрыклад, у ХІХ стагоддзі браты Кутаргі. Сцяпан Сямёнавіч (нарадзіўся ў 1805 годзе ў Мсціславе, у сям'і павятовага чыноўніка, памёр у 1886 годзе) і брат ягоны Міхаіл Сямёнавіч (1809–1886 гг.). С. С. Кутарга, вучоны-прыродазнаўца, заолаг і геолаг, вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце і дактарантуры Дэрпутскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1832), прафесар заалогіі Пецярбургскага ўніверсітэта (1833), старшыня Пецярбургскага мінералагічнага таварыства. У 1852 годзе за падрабязную геалагічную карту Пецярбургскай губерні быў удастоены Дзямідаўскай прэміі. Асабліва каштоўныя, акрамя гэтай, яшчэ ягоныя работы па Фінляндыі. І яшчэ: ніякі даследчык пермскіх асадкаў Урала дагэтуль не можа абысці ягоныя работы.

Ну і яшчэ адно. Ён першы ў Расіі, ужо праз год пасля выхаду кнігі Чарльза Дарвіна "Паходжанне відаў", прызнаў дарвінаўскае вучэнне і ў 1860 годзе пазнаёміў з ім студэнтаў Пецярбургскага універсітэта, зрабіўся прыхільнікам Дарвіна і папулярызатарам яго. Уяўляю сабе, якія, мабыць, шышкі сыпаліся на ягоную галаву. Як заўсёды, на галаву першага. А можа, як падумаеш, і нічога, і абышлося, і непрыкметна сышло. Бо проста не паспелі разабрацца і ацаніць усё значэнне гэтага рэвалюцыйнага для біялогіі выбуху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x