Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Урэшце, Янку Маўра вы, вядома ж, чыталі. І не толькі яго, але і іншых.

Па этапах

27 студзеня 1936 г. у зале Віленскага акруговага суда Сяргей Прытыцкі (1913–1971 гг.) страляў у правакатара Я. Стральчука ў час, калі той даваў паказанні супраць дзеячаў заходнебеларускага руху, камуністаў і камсамольцаў. Цяжка параніў яго, сам атрымаў некалькі раненняў, быў схоплены і асуджаны на смерць. Але паўсюль пракацілася такая хваля абурэння, што смерць замянілі пажыццёвым зняволеннем.

Заходняя Беларусь віравала. Ледзь не кожны год адбываліся розныя працэсы: "48-мі", "51-го", "75-ці". Пасля разгрому Грамады масы пайшлі ў Таварыства беларускай школы. Паўстанне многіх соцень сялян-рыбакоў з Нарачы за тое, каб ім вярнулі роднае возера, іхнюю любоў і іхні хлеб, прагрымела па ўсёй краіне.

Аб'ядналіся сілы ўсіх прыгнечаных народаў панскай Польшчы. У 1936 годзе ў Львове адбыўся Кангрэс у абарону культуры, на якім выступаў ад імя беларусаў таленавіты філосаф, публіцыст, польскі крытык у эпоху між першай і другой сусветнымі войнамі Генрых Дэмбінскі. Той, што належаў да клерыкальных колаў, быў імі накіраваны ў Італію, каб пераканаўся там у перамозе і велічы фашызму. І ён наглядзеўся, пераканаўся ў гэтай "велічы" і… вярнуўся камуністам. Той, што выдаваў левую антыфашысцкую газету "Папросту" і якога пасля расстралялі фашысты ў Ганцавічах у 1941 г.

Нягледзячы на страшны лагер Бярозу-Картузскую, на турмы ў Лукішках і Гродні (дарэчы, ва ўсіх іх паспеў пасядзець наш таленавіты празаік Піліп Пястрак) рух вызвалення шырыўся. Вільня па-ранейшаму была культурным цэнтрам беларусаў, палякаў і літоўцаў. І нічога з усім гэтым ніхто не мог зрабіць. У Брэсце падпольная друкарня ЦК КПЗБ выдавала літаратуру на пяці мовах.

Самымі значнымі паэтамі ў Заходняй Беларусі былі Валянцін Таўлай (1914–1947 гг.), аўтар высокай грамадзянскай лірыкі і "турэмнай" паэмы "Таварыш":

Панове, скончыў я. Чарга — за прыгаворам.
Пайду ў турму і веру — будзе год,
Калі маю прамову дагаворыць
Натхнёны барыкадны кулямёт!

…І перш за ўсё, Максім Танк (нар. у 1912 г.). Такія яго вершы, як "Песня кулікоў", "Павязлі цягнікі", "На пероне", такія паэмы, як "Нарач", "Каліноўскі", сталі народнымі. Лаканізм, паэтычнасць, непарыўная сувязь з народнай паэзіяй вызначаюць яго высокую творчасць.

Паслухайце, вясна ідзе.
Звініць ў маім акне жалеза.
З вінтоўкай стражнік ноч і дзень
Пільнуе куст пахучы бэзу.
А ён расцвіў, агнём гарыць,
Такім пахучым, мяккім, сінім;
На дрот калючы, на муры,
Як хустку, полымя ускінуў.
Я ціха разбудзіў другіх,
Ад слёз сінелі вочы бэзам,
І недзе хруснула ў худых
Руках іржавае жалеза.

Побач з паэзіяй нянавісці, Танк стварыў чысцейшай вады лірычныя дыяменты. Пра лірніка, які памёр у нетрах, пра сінякрылага матыля над жытам, пра стагі, што ржавеюць пад дажджом, і ласёў, што прыходзяць да іх у снежную сінь, скубуць сена і ўяўляюць цёплае лета і белых чаек над балотам.

Яны не чуюць завірухі,
Ціш першабытная кругом…
І выстрал, што ударыць глуха,
Ім прагучыць, як першы гром.

…Не гінула і іншае. Упарта існавалі народныя клубы з п'есамі і песнямі, народныя хоры, спевакі, кампазітары, хармайстры.

Напрыклад, дасканалы хармайстар Рыгор Шырма, шматгадовы кіраўнік беларускай харавой капэлы. Вось я ўяўляю сабе яго разумнае, добрае аблічча, сівыя валасы і бародку, чую голас з такім характэрным, пявучым акцэнтам:

— У сэнсе апрацоўкі беларускай народнай песні шмат было людзьмі зроблена. Часам шэдэўры. Як мы любілі творчасць нашага народа!

— Рыгор Раманавіч, вось вы на свае грошы надрукавалі першую кніжку Танка. 700 злотых… Гэта значыць, 350 пудоў хлеба?

— Выходзіць, так… Або… шэсць кароў.

Ну што ты з імі, з такімі, зробіш. Нават усю сістэму прыгнёту на іх наваліўшы.

…Нічога і не зрабілі. У 1939 г. Заходняя Беларусь уз'ядналася з Усходняй. І зямля стала народнай, і гаспадарку з прамысловасцю досыць хутка ўзнялі.

Толькі… мала часу было дадзена людзям на гэтую спакойную працу, на творчасць, на песню.

Дужа мала.

Час вялiкай бяды

22 чэрвеня 1941 г.

Я ўжо расказваў вам пра Брэст. Засталося крыху сказаць пра пагранічныя заставы. Сказаць пра іх можна двума словамі: загінулі ўсе. Ніхто не адступіў.

Ішлі баі пад Ваўкавыскам і Гродна, пад Астрашыцкім Гарадком. Але сілы былі няроўныя. Армія адступала, нягледзячы на ўвесь гераізм салдат… Некалькі год назад еду па Навагрудчыне. Вёска Плужыны непадалёк ад Свіцязі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x