Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раз'яднаная зямля

А заходняя частка Беларусі так і засталася спрэс вясковай, сялянскай. Драпежна рабаваўся лес, карысныя выкапні не выкарыстоўваліся. Кожны дзень, кожную гадзіну народ вымушаны быў весці барацьбу за ўласнае існаванне. Адчуваць роўнасць з братнім польскім народам, але кожны дзень чуць у школе, пазбаўленай роднай мовы, як уладары гэтага народа, нібы цвік забіваюць і таўкуць табе ў галаву:

Хто ты естэсь? Поляк малы.
Які знак твуй? Ожэл бялы.
Гдзе ты мешкаш? Мендзы свымі.
В якім краю? В польскай земі [17] Хто ты такі? Малы паляк. Які знак твой? Белы арол. Дзе ты жывеш? Паміж сваіх. У якім краю? У польскай зямлі. .

Калі для малога паляка словы гэтыя мелі горды сэнс, для малога беларуса, ды яшчэ на сваёй зямлі — гэта было штодзённае прыніжэнне. Тут і брату, калі ён будзе такое талдычыць штодня — дасі па галаве.

І давалі. І партызанкай і сабатажам у панскіх маёнтках (а ім належала палова зямлі, хаця абшарнікі складалі ўсяго 0,9 % насельніцтва). Натхняла тую барацьбу КПЗБ, арганізаваная ў 1923 годзе, і створаны ў 1924 годзе камсамол Заходняй Беларусі. З 1921 па 1925 год цягнулася партызанская барацьба, палалі маёнткі, людзі нападалі на паліцэйскія пастарункі. Амаль уся краіна была аб'яўлена на ваенным становішчы. Паны ўвялі войска. КПЗБ вырашыла спыніць узброеную барацьбу, каб не было залішніх ахвяр сярод мірнага насельніцтва, каб зберагчы патрэбных людзей для іншых метадаў барацьбы. Пакуль не настане рашучы час уз'яднання з СССР.

У 1925 годзе была арганізавана Беларуская сялянска-рабочая Грамада. Гэтая масавая арганізацыя патрабавала самавызначэння, аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адной дзяржаве, школы на роднай мове, утварэння ўрада працоўных, перадачы зямлі сялянам без выкупу. На чале Грамады стаяў беларускі пасол у сейм, публіцыст і прамоўца, выдатны дзяржаўны дзеяч і паэт, аўтар першай навуковай беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч (1892–1937 гг.).

На пачатак 1927 года Беларуская Грамада налічвала больш за 100 тыс. чалавек, стала ледзь не самай уплывовай арганізацыяй сярод рамеснікаў, сялян і рабочых.

У студзені 1927 г. войска і паліцыя напалі на арганізацыі Грамады. Арыштавалі і кінулі за краты многія тысячы людзей. Учынялі пагромы клубаў і бібліятэк. Хапалі і збівалі найбольш актыўных членаў…

Людзі не хацелі больш цярпець. Ды цярпець было й немагчыма. Адбыліся дэманстрацыі пратэсту.

3 лютага 1927 г. у гарадку Косава ўлады адкрылі агонь па дэмантрацыі, якая ішла з лозунгамі: "Мовы!", "Прэч рукі ад СССР!", "Прэч урад Пілсудскага!". Забітых было 5, параненых — за 30. Пачаліся падпалы хат, напады паліцыі і войска на сёлы. Па ўсёй краіне залютаваў тэрор.

А на землях вольнай Беларусi…

…На фоне ўсяго гэтага асабліва значныя былі поспехі культуры ў Беларускай ССР. Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) у 1928 г. быў ператвораны ў Акадэмію навук БССР, урачыстае адкрыццё якой адбылося 1 студзеня 1929 г. У 1920 годзе ў Мінску быў арганізаваны Першы Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (з 1945 г. — Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы) — сапраўды першы, які меў сталае памяшканне, сталую трупу і рэжысёраў. Кіраваў тэатрам таленавіты драматург, рэжысёр і акцёр Е.Міровіч. Стрыжнем трупы былі такія акцёры, як У. Крыловіч, Б. Платонаў, Г. Глебаў. З'яўляюцца на сцэне, акрамя класічных беларускіх п'ес, новыя, такія, як "На Купалле" М. Чарота, "Каваль-ваявода", "Машэка", "Кастусь Каліноўскі" і "Кар'ера таварыша Брызгаліна" Е.Міровіча, пазней — "Бацькаўшчына" К. Чорнага, "Пагібель воўка" Э. Самуйлёнка, "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім" К. Крапівы. Ставяцца п'есы Горкага і Кальдэрона, Мальера і Шоў. І гэта сапраўды глыбокі, бязмерна таленавіты тэатр. Часам гэта глыбокая трагедыя, часам узлёт, часам яркае відовішча. Ён і пазней быў адным з лепшых тэатраў СССР. Мне пашэнціла бачыць рэакцыю на яго пастаноўкі патрабавальнага ўкраінскага, кіеўскага гледача. Гастролі адбываліся ў жніўні 1953 г. у памяшканні тэатра імя Лесі Украінкі. Штопраўды ў нас жывыя яшчэ былі Б. Платонаў і Г. Глебаў, але ж і ў Кіеве жыў яшчэ А. Бучма, грымела слова Г. Юры, спявалі, прынамсі, у "Запарожцы…" Патаржынскі і Літвіненка-Вольгемут, слынныя былі Белавусаў і найлепшы ў свеце Федзя Пратасаў — Раманаў. Здзівіць гледача песняй, танцам, драматычнай ігрой было амаль немагчыма. І, аднак, калі апляваны, замучаны даносамі Туляга ў "Хто смяецца апошнім" (Глебаў) кажа сваё "Не верце. Нізавошта не верце" — у зале на хвіліну запаноўвала такая мёртвая цішыня, што рабілася страшна, а пасля апладысменты ледзь не ламалі столь. А калі ў "Дні цудоўных падманаў" ён, уцякаючы, забіраўся ў нішу і ўдаваў статую — зал стагнаў ад рогату і спаўзаў пад крэслы. У антрактах увесь час можна было чуць:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x