Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дый Дабралюбаў, гаворачы аб тым самым, казаў, што вось і італьянцаў нібы забілі, пазбавілі волі і так гаварылі да часоў Гарыбальдзі. Тое і жыхары Беларусі: "Так вот целый край взяли да забили. Посмотрим, что еще скажут сами белорусы."

Чаму ж склалася такая несправядлівая думка? Таму што тут да заведамай ідэі і мэты за вушы прыцягваліся факты. Ішла барацьба за душы людзей, і таму царскія служкі хацелі давесці, што вось, маўляў, да чаго давялі людзей польскія паны, а тыя з не меншым запалам даводзілі, што да жывёльнага стану давяла гэты народ царская палітыка і новая дзяржаўная сістэма. І кожны соваў свае казыры. А "даведзенаму да жывёльнага становішча народу" было напляваць і на тых і на другіх. Ён жыў, не збіраючыся ні выміраць, ні губляць мову.

А тут пусціліся ва ўсе цяжкія "рыдальцы над меншым братам". І як ні дзіўна, той жа думкі сталі прытрымлівацца людзі вялікага таленту і вялікай душы. Занадта добры і зручны агітацыйны "прыклад" быў перад вачыма. Усёй душой жадаючы зваліць самадзяржаўе, гвалт і несправядлівасць, яны ўзялі ў якасці зброі заведама няверны тэзіс. І на ім, як гэта ні сумна, сышліся непрыміручыя ворагі: святыя нарадавольцы — і афіцыйныя ідэёлагі, што жылі "применительно к подлости", чалавек, які адчуваў боль народную так, нібы з яго здзерлі скуру, вялікі Някрасаў — і прайдзісвет "чего изволите" Каткоў.

А між тым гэтаму люду было, як заўсёды, у вышэйшай ступені ўласціва інстынктыўнае адчуванне справядлівасці і несправядлівасці. Галоўнай яго рысай з'яўлялася свабодалюбства. Пра гэта сведчыць іранічная і злая легенда, якая склалася якраз у тыя 30-я гады ХІХ ст., калі гвалтоўны перагон у праваслаўе, хабары, зверства і жорсткасць сталі нясцерпныя. Вось яна.

"Бог дзялiў мiж народамi землi. Адным — тое, другiм — тое. Прыйшлi беларусы: Вельмi ж пану богу спадабалiся. Ён i пачаў нас надзяляць: "Рэкi вам даю поўныя, пушчы — нямераныя, азёры — нялiчаныя. Спёкi ў вас нiколi не будзе, але i холаду — пагатоў. Зажэрцiся на багатай зямлi не дам, каб былi ўвiшныя, кемлiвыя, але i голаду ў вас нiколi не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзi будуць да вас прыходзiць. Не ўродзiць бульба, то ўродзiць жыта цi яшчэ нешта. А яшчэ звяры i дзiчына ў пушчах чародамi, рыбы ў рэках — касякамi, пчолы ў борцях — мiльёнамi. А травы — як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзецi — дужыя, сады — багатыя, грыбоў i ягад — завалiся. Людзi вы будзеце таленавiтыя, на музыку, песнi, вершы — здатныя. На дойлiдства — таксама. I будзеце вы жыць ды жыць, ну як: " Тут яго Мiкола ў бок штурхае: "Пане божа, ды вы падумайце. Гэта ж вы iм рай аддаеце! Гэта ж вы: бо-жа мой! Ды яны пры iхняй языкатасцi туды з сапраўднага раю ўсiх перавабяць! Яны ж языком менцяць — дай бог нам з вамi!" Бог падумаў, крактануў, але назад адбiраць не будзеш. Сапраўды, ёсць ужо яна, зямля. Ланi бягуць — лес варушыцца. Рыба чаўны з вады выцiскае. Дрэвы да сонца. "Добра, — кажа, — зямля будзе — рай. А каб не занадта вы перад маiм раем ганарылiся — дам я вам найгоршае ва ўсiм свеце начальства. Яно вам такога раю трохi збавiць дый пыхi трохi-трохi вам саб'е. Гэта вам для раўнавагi."

Наіўным і недалёкім, толькі напалову добрым, выглядае тут "бог", асцярожным бюракратам выглядае Мікола. У гэтай легендзе ёсць толькі адзін герой, народ, які прыдумаў яе. Жывы, разумны і вольналюбівы. Так ён глядзеў на сябе сам, так павінны глядзець на ягоны тагачасны воблік і мы.

Ён давёў гэтае вальналюбства і, хай сабе не заўсёды спалучаную з зухаватасцю, спакойную смеласць і ў бясконцых паўстаннях супраць прыгнятальнікаў, і ў пераможных войнах з татарамі і крыжаносцамі, і ў вялікай мужыцкай вайне XVII ст., і, урэшце, у апошняй вайне з фашызмам.

Як было відаць з той легенды, якую я вам толькі што расказаў, зямляк наш вызначаецца і ўтрапёнай любоўю да працы. Я нават сказаў бы: валовай упартасцю ў ёй. Гэта таксама добра тлумачыцца. Скупая зямля ой як нялёгка давала хлеб. Для новага поля даводзілася (а часам і зараз даводзіцца) карчаваць "ляду". Сячы лес, выдзіраць з зямлі карчы, зносіць на межы камяні.

Упартасць гэтая ва ўсім. У досыць бязлеснай мясцовасці пад Карэлічамі жанчына надумала сама, адна насадзіць цэлы лес. І насадзіла. Адусюль цягала саджанцы бярозы, дуба, клена. Старалася некалькі год. Цяпер на гэтым месцы шуміць густы, досыць ужо высокі, паверхі на чатыры, лес.

Мабыць, з-за гэтага працалюбства і кранальнай сваяцкай, кроўнай любові да зямлі — беларус і дагэтуль пераважна аратай, земляроб. У сельскай гаспадарцы занята 57 працэнтаў насельніцтва. Але агульная урбанізацыя ідзе і ў нас. У 1960 годзе сялян было 68 працэнтаў, у 1965 — 62,8 працэнта, цяпер, як ужо сказана, 57 працэнтаў. Тут трэба ўлічыць яшчэ і тое, што многа сялян з Палесся і іншых мясцін, дзе досыць цесна з зямлёй, выехалі на Алтай, у Барабінскі лесастэп, Хабараўскі край і асабліва Прымор'е, дзе ёсць мноства беларускіх вёсак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x