Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Водзяцца ў Пушчы, як і паўсюль на Беларусі, бабры. Да рэвалюцыі іх амаль выбілі, але ўжо ў 1925 годзе спецыяльнай пастановай СНК БССР быў арганізаваны Бярэзінскі запаведнік, шмат заказнікаў. Баброў узялі пад найстражэйшую ахову, і цяпер бабёр для Беларусі досыць звычайны звер. Яго тут болей, чым паўсюль у СССР, таму ён пачынае ўжо набываць прамысловае значэнне. Але пакуль што баброў болей вывозяць з Беларусі і рассяляюць у многіх і многіх мясцінах краіны. У Пушчы я, праўда, не бачыў бабровых паселішчаў, неяк не трапіў у тыя мясціны, дзе яны водзяцца. Затое шмат бачыў іх у басейне Сожа, у прыватнасці ў Чэрыкаўскім заказніку.

…Ідзём з працаўнікамі заказніка па беразе старыцы, зарослым дубамі. Сям-там зрэзаныя бабрамі дубкі, дыяметрам сантыметраў з сорак. Пень і ствол ля яго, як два завостраныя алоўкі. Бабры ўзяліся за такія таўстыя дрэвы, бо з'елі ля вады шмат вярбы і іншага падлеску. Ім тут цесна, і яны перасяляюцца — ужо самі! — у суседнія вадаёмы. Бабёр есць кару, а таму на зіму зацягвае ствалы дрэў на дно, прытаплівае іх і, калі адчувае голад, нырае, ласуецца проста пад лёдам карою і вяртаецца ў сваю хатку. Хаткі яны робяць урэшце толькі ў топкіх мясцінах. Там жа робяць і грэблі з бярвенняў, замазаных зямлёй і глінай з галінкамі. Вада падымаецца, і выхад з бабровай хаткі заўсёды пад вадой. Але тут, у лясніцтве Лімень, вады шмат, берагі цвёрдыя і таму бабры проста робяць у іх норы. Наверх на "дах" нары яны нацягваюць кучу галін, бярвенняў. Гэта каб ніхто не лез. Чалавек — гэта не страшна, яго столь вытрымае. А вось калі ўсцярэбіцца карова або лось!.. І бабер як ведае, што яны ніколі не палезуць у хаос галін, сукоў і іншага ламачча.

Я стаў на гэтую кучу, паскакаў крыху. І вось ад падводнага хода ў нару пацягнулася ракою вузкая стужачка бурбалак. Далёка, метраў за сто, за бліжэйшы мыс. Ратаваў жыццё, бедалага. Так вось іх і ловяць, падстаўляючы да ўвахода жалезную клетку асаблівай канструкцыі.

Друг мой, пiсьменнiк, расказаў мне, як калiсьцi ў iхняй вёсцы злавiлi бабра. Усе беглi глядзець, як на дзiва. Бабёр сядзеў у дзежцы з вадой, абапёршыся пярэднiмi лапамi, якiя дужа падобны да дзiцячых, на край дзежкi i: плакаў. Гэта праўда. У нас жа, беларусаў, ёсць нават прыказка: "Заплакаў, як бабёр" — значыць горка, нястрымна, з патокамi слёз.

Цяпер нiхто нават асаблiва не цiкавiцца ловамi. Ну, злавiлi, i добра. Баброў садзяць у клеткi, накрываюць зверху, каб не было сонечнага ўдару, а пасля вывозяць партыямi i выпускаюць у розных iншых рэках, аж да Сiбiры.

…Так яно ў Пушчы. Усякіх звяроў тут безліч. 55 відаў сысуноў, 204 — птушак, 11 — земнаводных, 7 — паўзуноў. Тут каля 2000 аленяў, 1500 дзікіх козаў, каля тысячы пяцісот дзікоў. Ёсць лісіцы, тарпаны, барсукі, куніцы.

Жыхарам весак, што ляжаць ў Пушчы, часам даводзіцца даволі цяжка. Палі трэба ахоўваць ад звера: бульбяныя — ад дзікоў, аўсы — ад аленяў. А страляць жа нельга. На ўсіх платах развешваюць бляшанкі, каб звінелі ў выпадку нападу звяроў на поле. Ну, проста хоць плач.

Нямая пушча з парадзелымі дубровамі і амаль выбітым звяр'ём пачала, пасля жахаў апошняй вайны, ажываць. (Дарэчы, у вайну яна была аддадзена ў асабістае валоданне Герынгу. Ён наклаў лапу на яе і навакольныя лясы, бо ведаў іх; яшчэ да 1939 года прыязджаў паляваць у панскую Польшчу.)

Дбаннем лесаводаў і ўсіх працаўнікоў гэтай вялікай навуковай гаспадаркі ўзняліся на грабежніцкіх лесасеках маладыя лясы, старыя (а іх усё яшчэ многа) напоўніліся птушыным свістам, вясеннім такаваннем глушцоў, трубнымі клікамі лебедзяў, асеннім рыкам аленяў. Зноў скаланаецца зямля ад цяжкага тупату зубрыных чарод. Зноў прыйшлі на пакутную, стагоддзямі пашматаную зямлю Пушчы мір і спакой.

Хай ён будзе давеку. Бо не трэба, каб уставалі ў нетрах слупы дыму, каб гэты (адзіны ў Еўропе) і такі шматпакутны лес аддаваўся на водкуп маршалкам, царкам і герынгам розных масцей, каб бухалі пад яго шатамі стрэльбы браканьераў, а то і аўтаматы, каб пры адным ляманце "чалавек!" усё жывое захлыналася ў чорным адчаі і перадсмяротнай тузе.

Яна была запаведнікам. У 1957 г. стала дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадаркай. Чакае Пушча, на наш погляд, ператварэння ў штосьці накшталт нацыянальнага парку. Бо гэта не толькі неацэнны скарб усіх на свеце людзей. Галоўнае тое, што мы звязаны з чацвёраногімі і пёрыстымі братамі нашымі адзінай повяззю еднасці ўсяго жывога на зямлі. Таму задача і гонар чалавека не забіваць, а бараніць і карміць. Ён зараз і робіць гэта, сапраўдны чалавек.

Калі і забівае, то дужа рэдка, каб ведаць пра жывёл усё і каб потым ужо нікога не пазбаўляць жыцця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x