Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А іншы раз, — сказаў Швэйк, — пры рукапашнай бойцы чалавека ад чаго-небудзь так занудзіць, што рады няма. У Празе ў Падгарэльцы, у шынку «Панорама» адзін з каманды ачуньваючых, паранены пад Перамышлем, расказваў, як яны дзесьці пад нейкай крэпасьцю пашлі ў штыхі. Адкуль узяўшыся, палез на яго рускі салдат, хлопец-гара, штых на перавес, а з носа ў яго вісеў здаровы сапляк. Няшчасны толькі глянуў на яго валізарны нос з сапляком, і так яго зразу занудзіла, шго прышлося бегчы ў палявы шпіталь. Яго там палічылі за халернага і паслалі ў халерны барак ў Будапэшт, дзе ён сапраўды захварэў на халеру.

— Кім ён быў: радавым ці капралам? — запытаўся вольнапісаны.

— Капралам, — спакойна адказаў Швэйк.

— Тое-ж самае можа здарыцца і з кожным вольнапісаным, — па-дурному заўважыў капрал і пры гэтым з пераможным выглядам паглядзеў на вольнапісанага, нібы кажучы: «А што, выкусіў? I крыць няма чым».

Але вольнапісаны не адказаў і лёг на лаўцы.

Цягнік падходзіў да Вены. Хто ня спаў, глядзеў праз вакно на драцяныя загароды і ўмацаваньні для абароны Вены. Гэта ўсіх прыгнятала. Нават нясьціханы лямант, які чуўся з вагонаў, дзе ехалі «бараны», з Кашпэрскіх гор, — Wann isch kum, wann isch kum, wann isch wieda, wieda kum — сьціх пад уплывам цяжкога пачуцьця, выкліканага выглядам драцяных загарод, якімі была абведзена Вена.

— Усё ў парадку — сказаў Швэйк, гледзячы на акопы, — усё ў поўным парадку. Адно толькі нядобра, што венцы могуць падраць сабе штаны, калі паедуць за горад, каб падыхаць чыстым паветрам. Тут трэба быць вельмі асьцярожным. Наогул Вена — вельмі важны горад, — гаварыў ён далей. — Узяць напрыклад, дзікіх зьвяроў у шэнбрунскім зоолёгічным садзе. Калі я некалькі гадоў таму назад быў у Вене, я ахватней за ўсё хадзіў глядзець на малпаў, але калі праяжджае якая-небудзь асоба з імпэратарскага палацу, то нікога, на жаль, туды праз кардон ня пускаюць. Са мною быў адзін кравец, з Вены з дзесятага раёну, дык яго арыштавалі за тсе, што яму загарэлася абавязкова паглядзець на гэтыя малпы.

— А ў палацы вы былі? — запытаўся капрал.

— Там надзвычайна, — адказаў Швэйк. — Я там ня быў, але мне расказваў адзін чалавек, які там быў. Самае цікавае, што там ёсьць, гэта палацавы канвой. Кожны з іх павінен быць два мэтры на вышкі, а потым атрымоўвае трафіку [60] Крамка, у якой прадаюцца паштовыя і гербавыя маркі, папяросы і тытунь (у Аўстра Вэнгрыі была тытунёвая дзяржаўная монополія) і інш. Концэсія на трафіку давалася інвалідам, удовам салдат і інш. і была як-бы пэнсіяй. . А прынцэс там як сабак нярэзаных.

Цягнік прамільгнуў паўз нейкую станцыю, і адтуль, паступова заціхаючы, даносіліся гукі аўстрыйскага гімну. Капэля была выслана на станцыю для спатканьня эшалёну, мусіць памылкова, бо цягнік праз досыць доўгі кавалак часу спыніўся на другім вакзале, дзе для эшалёну быў нарыхтаваны абед і ўрачыстае спатканьне.

Але ўрачыстыя спатканьні ўжо ня мелі такога характару, як у пачатку вайны, калі салдаты, якія накіроўваліся на фронт, атрымлівалі на кожнай станцыі што-небудзь перакусіць і калі іх усюды сустракалі цэлыя плоймы адзетых у ідыёцкія белыя сукенкі дзяўчатак з яшчэ больш ідыёцкімі тварамі і такімі-ж самымі ідыёцкімі букетамі. Але дурнейшымі за ўсё былі, вядома, прывітальныя прамовы тае ці іншай пані, муж якой лічыў сябе ўра-патрыётам.

Урачыстая дэлегацыя, што сустрэла эшалён, у якім ехаў Швэйк, складалася з трох пань — членаў аўстрыйскага таварыства Чырвонага Крыжу, дзьвюх пань — членаў нейкага вайсковага гуртка венскіх пань і паненак, аднаго офіцыйнага прадстаўніка венскага магістрату і аднаго вайскоўца. На іх тварах відаць была стомленасьць. Эшалёны праяжджалі днём і ноччу, санітарныя цягнікі з раненымі прыбывалі кожную гадзіну, на станцыях увесь час перакідваліся з аднаго шляху на другія цягнікі з палоннымі, і пры ўсім гэтым павінны былі прысутнічаць члены розных таварыстваў і корпорацый. Дзень-у-дзень было ўсё тое самае, і першапачатковы энтузіязм зьмяніўся пазяхотай. На зьмену адным прыходзілі другія, і ў кожнага з іх на любым з венскіх вакзалаў быў той-жа самы стомлены выгляд, як і ў тых, што сустракалі будэйовіцкі полк.

З цялячых вагонаў выглядвалі салдаты з безнадзейным выглядам людзей, якія ідуць на шыбеніцу.

Да вагонаў падыходзілі пані і раздавалі салдатам пернікі з цукровымі надпісамі: «Sieg und Rache», «Gott, strafe England!», «Der Osterreicher hat eine Vaterland. Er liebst und hat auch Ursach furs Vaterland zu kampfen» [61] «Перамога і помства». «Божа, пакарай Англію». «У сына Аўстра-Вэнгрыі ёсьць бацькаўшчына. Ён любіць яе, і ў яго ёсьць за што ваяваць». .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x