Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бабулькі кармілі іх варанымі яйкамі і блінамі. На душы стала лягчэй, калі ля Белага дома я ўбачыла дзясяткі тысячаў людзей! Настрой ва ўсіх цудоўны. Адчуванне, што мы ўсё можам. Скандавалі: «Ельцын, Ельцын! Ельцын!» Ужо фармаваліся атрады самаабароны. Запісвалі толькі маладых, а сталым адмаўлялі, і яны былі незадаволеныя. Нейкі стары абураўся: «У мяне камуністы жыццё скралі! Дайце хоць бы памерці прыгожа!» — «Баця, адыдзіце…» Цяпер кажуць, што мы хацелі абараніць капіталізм… Няпраўда! Я абараняла сацыялізм, але нейкі іншы… не савецкі… І я яго абараніла! Я так думала. Мы ўсе так думалі… Праз тры дні танкі выходзілі з Масквы, гэта ўжо былі добрыя танкі. Перамога! І мы цалаваліся, цалаваліся…»

Сяджу на кухні ў маіх маскоўскіх знаёмых. Тут сабралася вялікая кампанія: сябры, сваякі з правінцыі. Успомнілі, што заўтра чарговая гадавіна жнівеньскага путчу.

— Заўтра — свята…

— А што святкаваць? Трагедыя. Народ прайграў.

— Пад музыку Чайкоўскага саўдэпію пахавалі…

— Першае, што я зрабіла, — узяла грошы і пабегла ў крамы. Ведала, чым бы яно ні скончылася, а кошты вырастуць.

— Узрадаваўся: Горбі прыбяруць! Надакучыў ужо гэты балбатун.

— Рэвалюцыя была дэкаратыўная. Спектакль для народа. Памятаю поўную абыякавасць, з кім ні загаворыш. Чакалі.

— А я патэлефанаваў на працу — і пайшоў рабіць рэвалюцыю. Выграб з буфета ўсе нажы, якія былі дома. Разумеў, што вайна… зброя патрэбна…

— Я быў за камунізм! У нас у сям’і — усе камуністы. Замест калыханак мама спявала нам рэвалюцыйныя песні. І ўнукам цяпер пяе. «Ты што, звар’яцела?» — кажу. А яна: «Я іншых песняў не ведаю». І дзед быў бальшавік… і бабка…

— Вы яшчэ скажыце, што камунізм — прыгожая казачка. Бацькі майго таты зніклі ў лагерах Мардовіі.

— Я пайшоў да Белага дома разам з бацькамі. Тата сказаў: «Хадзем. А то каўбасы і добрых кніг не будзе ніколі». Разбіралі брук і будавалі барыкады.

— Зараз народ працверазеў, і стаўленне да камуністаў мяняецца. Можна не хавацца… Я працаваў у райкаме камсамола. У першы дзень усе камсамольскія білеты, чыстыя бланкі і значкі забраў дадому і схаваў у падвале, потым бульбу не было куды складваць. Я не ведаў, навошта яны мне патрэбныя, але ўявіў, як прыйдуць апячатваць і ўсё гэта знішчаць, а гэта былі дарагія для мяне сімвалы.

— Мы маглі пайсці забіваць адзін аднаго… Бог выратаваў!

— Нашая дачка ляжала ў радзільні. Я прыйшла да яе, а яна: «Мам, рэвалюцыя будзе? Грамадзянская вайна пачнецца?»

— Ну, а я скончыў ваеннае вучылішча. Служыў у Маскве. Далі б нам загад кагосьці арыштаваць, дык, без усялякіх сумневаў, мы б гэты загад выканалі. Многія б выканалі яго са стараннасцю. Надакучыў бардак у краіне. Усё раней было дакладна і ясна, усё па загадзе. Быў парадак. Вайскоўцы любяць так жыць. Наогул людзі любяць так жыць.

— Я баюся свабоды, прыйдзе п’яны мужык і спаліць лецішча.

— Якія, браце, ідэі? Жыццё кароткае. Давайце вып’ем!

19 жніўня 2001 года — дзесяцігадовы юбілей жнівеньскага путчу. Я ў Іркуцку — сталіцы Сібіры. Бяру некалькі бліц-інтэрв’ю на вуліцах горада.

Пытанне:

— Што было б, калі б ГКЧП перамог?

Адказы:

— Захавалі б вялікую краіну…

— Паглядзіце на Кітай, дзе камуністы ва ўладзе. Кітай стаў другой эканомікай у свеце…

— Гарбачова і Ельцына судзілі б як здраднікаў Радзімы.

— Залілі б краіну крывёй… І запоўнілі людзьмі канцлагеры.

— Не здрадзілі б сацыялізму. Не падзяліліся б на багатых і бедных.

— Не было б ніякай вайны ў Чачні.

— Ніхто не адважыўся б казаць, што Гітлера перамаглі амерыканцы.

— Я сам стаяў ля Белага дома. І ў мяне такое адчуванне, што мяне падманулі.

— Што было б, калі б путч перамог? А ён і перамог! Помнік Дзяржынскаму зрынулі, а Лубянка засталася. Будуем капіталізм пад кіраўніцтвам КДБ.

— Маё жыццё не змянілася б…

ПРА ТОЕ, ЯК РЭЧЫ ЗРАЎНАЛІСЯ З ІДЭЯМІ І СЛОВАМІ

«Свет рассыпаўся на дзясяткі рознакаляровых кавалачкаў. Як нам хацелася, каб шэрыя савецкія будні хутчэй ператварыліся ў салодкія карцінкі з амерыканскага кіно! Пра тое, як мы стаялі ля Белага дома, ужо мала хто ўспамінае… Тыя тры дні ўзрушылі свет, але не ўзрушылі нас… Дзве тысячы чалавек мітынгуюць, а астатнія едуць міма і глядзяць на іх, як на ідыётаў. Шмат пілі, у нас заўсёды шмат п’юць, але тады асабліва шмат пілі. Грамадства заціхла: куды рушым? Ці то будзе капіталізм, ці то будзе добры сацыялізм? Капіталісты тоўстыя, страшныя — гэта нам убівалі ў галовы з дзяцінства… ( Смяецца .) Краіна абрасла банкамі і гандлёвымі палаткамі. З’явіліся зусім іншыя рэчы. Не грубыя боты і мышыныя сукенкі, а рэчы, пра якія мы заўсёды марылі: джынсы, дублёнкі… жаночая бялізна і добры посуд… Усё каляровае, прыгожае. Нашыя савецкія рэчы былі шэрыя, аскетычныя, нібы для вайскоўцаў. Бібліятэкі і тэатры абязлюдзелі. Іх замянілі кірмашы і камерцыйныя крамы. Усе захацелі быць шчаслівымі, атрымаць шчасце цяпер. Як дзеці, адкрывалі для сябе новы свет… Перасталі губляць прытомнасць у супермаркеце… Знаёмы хлопец заняўся бізнесам. Распавядаў мне: першы раз прывёз тысячу слоікаў распушчальнай кавы — расхапалі за пару дзён, купіў сто пыласосаў — таксама ў момант размялі. Курткі, швэдры, усялякая дробязь — толькі давай! Усе пераапраналіся, пераабуваліся. Мянялі тэхніку і мэблю. Рамантавалі лецішчы… Захацелі рабіць прыгожыя агароджы і дахі… Пачнём часам з сябрамі ўспамінаць, дык са смеху паміраем… Дзікуны! Цалкам убогія былі людзі. Усяму трэба было вучыцца… У савецкі час дазвалялася мець шмат кніг, але не дарагую машыну і дом. І мы вучыліся добра апранацца, смачна гатаваць, раніцай піць сок і ёгурт… Я да гэтага пагарджала грашыма, бо не ведала, што гэта такое. У нашай сям’і нельга было гаварыць пра грошы. Сорамна. Мы выраслі ў краіне, у якой грошы, можна сказаць, адсутнічалі. Я, як усе, атрымлівала свае сто дваццаць рублёў — і мне хапала. Грошы прыйшлі з перабудовай. З Гайдарам. Сапраўдныя грошы. Замест «Наша будучыня — камунізм» усюды віселі расцяжкі «Купляйце! Купляйце!» Хочаш — падарожнічай. Можаш убачыць Парыж… Ці Іспанію… Фіеста… бой быкоў… Я пра гэта чытала ў Хемінгуэя, чытала і разумела, што ніколі гэтага не ўбачу. Кнігі былі замест жыцця… Так скончыліся нашыя ўсяночныя на кухнях і пачаліся заробкі, падзаробкі. Грошы сталі сінонімам свабоды. Гэта хвалявала ўсіх. Наймацнейшыя і агрэсіўныя заняліся бізнесам. Пра Леніна і Сталіна забыліся. Так мы ўратаваліся ад грамадзянскай вайны, а то зноў былі б «белыя» і «чырвоныя». «Нашы» — «не нашы». Замест крыві — рэчы… Жыццё! Выбралі прыгожае жыццё. Ніхто не хацеў прыгожа паміраць, усе хацелі прыгожа жыць. Іншая справа, што пернікаў на ўсіх не хапіла…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x