Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Савецкі час… У Слова быў святы, магічны статус. І па інерцыі на інтэлігенцкіх кухнях яшчэ гаварылі пра Пастарнака, варылі суп, не выпускаючы з рук Астаф’ева і Быкава, але жыццё ўвесь час даказвала, што гэта ўжо неістотна. Словы нічога не значаць. У дзевяноста першым… Мы паклалі нашу маму ў шпіталь з цяжкай пнеўманіяй, і яна вярнулася адтуль гераіняй, у яе рот там не закрываўся. Распавядала пра Сталіна, пра забойства Кірава, пра Бухарына… Яе гатовыя былі слухаць дзень і ноч. Людзі тады хацелі, каб ім расплюшчылі вочы. А нядаўна яна зноў трапіла ў шпіталь, і колькі там была, столькі маўчала. Гадоў пяць прайшло ўсяго, і рэальнасць ужо размеркавала ролі інакш. Гераіняй на гэты раз была жонка буйнога бізнесмена… анямелі ўсе ад яе апавяданняў… Які ў яе дом — трыста квадратных метраў! Колькі прыслугі: кухарка, нянька, кіроўца, садоўнік… Адпачываць з мужам ездзяць у Еўропу… Музеі — зразумела, а буцікі… Буцікі! Адзін пярсцёнак столькі вунь карат, а іншае… А падвескі… залатыя кліпсы… Поўны аншлаг! Пра ГУЛАГ ці пра нешта такое ні слова. Ну было і было. Што цяпер спрачацца са старымі?

Я заходзіла па звычцы ў букіністычны — там спакойна стаялі ўсе дзвесце тамоў «Всемирки» і «Библиотеки приключений», той самай — аранжавай, якой я трызніла. Глядзела на карэньчыкі і доўга ўдыхала гэты пах. Ляжалі горы кніг! Інтэлігенты распрадавалі свае бібліятэкі. Публіка, вядома, збяднела, але не таму кнігі выносілі з хаты, не толькі з-за грошай — кнігі расчаравалі. Поўнае расчараванне. Стала ўжо непрыстойным пытанне: «А што ты цяпер чытаеш?» У жыцці шмат што змянілася, а ў кнігах гэтага няма. Рускія раманы не вучаць, як дамагчыся поспеху ў жыцці. Як стаць багатым… Абломаў ляжыць на канапе, а героі Чэхава ўвесь час п’юць гарбату і скардзяцца на жыццё… ( Маўчыць .) Не дай Бог жыць у эпоху пераменаў — кажуць кітайцы. Мала хто з нас захаваўся такі, які быў. Кудысьці зніклі прыстойныя людзі. Усюды локці і зубы…»

«Калі пра дзевяностыя… Я б не сказаў, што гэта быў прыгожы час, ён быў агідны. Адбыўся пераварот у розумах на сто восемдзесят градусаў… Хтосьці не вытрымаў і звар’яцеў, бальніцы для псіхічна хворых былі перапоўненыя. Я наведваў там свайго сябра: адзін крычыць: «Я — Сталін! Я — Сталін!», а другі: «Я — Беразоўскі! Я — Беразоўскі». Іх цэлае аддзяленне — сталіных і беразоўскіх. На вуліцах увесь час стралялі. Забілі велізарную колькасць людзей. Кожны дзень ішлі разборкі. Выдраць. Паспець. Пакуль іншыя не паспелі. Кагосьці абрабавалі, кагосьці пасадзілі. З трона — у сутарэнне. А з другога боку, кайф — усё адбываецца на тваіх вачах…

У банках стаялі чэргі людзей, якія вырашылі пачаць сваю справу: адкрыць булачную, прадаваць электроніку… Я таксама быў у гэтай чарзе. І мяне здзівіла, як нас шмат. Нейкая цётка ў вязаным берэце, хлопчык у спартыўнай куртачцы, здаравенны мужык, падобны да зэка… Семдзесят з лішкам гадоў вучылі: не ў грашах шчасце, усё лепшае ў жыцці чалавек атрымлівае бясплатна. Каханне, напрыклад. Але варта было з трыбуны вымавіць: гандлюйце, багацейце — на ўсё забыліся. На ўсе савецкія кніжкі забыліся. Гэтыя людзі зусім не былі падобныя да тых, з кім я сядзеў да світання і дрынькаў на гітары. Тры акорды з ліхам напалам я вывучыў. Адзінае, што іх аб’ядноўвала з «кухоннымі» людзьмі, дык гэта тое, што ім таксама надакучылі кумачовыя сцягі і ўся тая мішура: камсамольскія сходы, палітзаняткі… Сацыялізм лічыў чалавека дурненькім…

Я вельмі добра ведаю, што такое мара. Усё дзяцінства я прасіў купіць мне ровар, і мне яго не купілі. Бедна жылі. У школе я фарцаваў джынсамі, у інстытуце — савецкай ваеннай формай плюс сімволікай рознай. Замежнікі куплялі. Звычайная фарца. У савецкі час за гэта саджалі на тэрмін ад трох да пяці гадоў. Бацька бегаў за мной з папругай і крычаў: «Спекулянт! Я пад Масквой кроў праліваў, а выгадаваў такое гавенца!» Учора злачынства, сёння — бізнес. У адным месцы купіў цвікі, у іншым набойкі — спакаваў у поліэтыленавы мяшэчак і прадаў як новы тавар. Прынёс дадому грошы. Накупляў усяго, поўны халадзільнік. Бацькі чакалі, што па мяне прыйдуць і арыштуюць. ( Рагоча .) Гандляваў тэхнікай. Скараваркамі, параваркамі… прыганяюць з Германіі машыну з прычэпам гэтага дабра. Усё ішло валам… У мяне ў кабінеце стаяла скрынка з-пад камп’ютара, поўная грошай, я толькі так разумеў, што гэта грошы. Бярэш, бярэш з гэтай скрынкі, а там усё не канчаецца. Ужо быццам бы ўсё купіў: тачку, кватэру… гадзіннік «Ролекс»… Памятаю гэтае ап’яненне… Ты можаш здзейсніць усе свае жаданні, таемныя фантазіі. Я шмат даведаўся пра сябе: па-першае, што ў мяне няма густу, а па-другое, што я закамплексаваны. Не ўмею з грашыма абыходзіцца. Я не ведаў, што вялікія грошы павінны працаваць, яны не могуць ляжаць. Грошы — такое ж выпрабаванне для чалавека, як улада, як каханне… Марыў… І я паехаў у Манака. У казіно Монтэ-Карла прайграў велізарныя грошы, вельмі шмат. Несла мяне… Я быў рабом сваёй скрынкі. Ёсць там грошы ці не? Колькі іх? Іх павінна быць больш і больш. Мяне перастала цікавіць тое, што цікавіла раней. Палітыка… мітынгі… Памёр Сахараў. Я пайшоў з ім развітацца. Сотні тысячаў людзей… Усе плакалі, і я плакаў. А тут нядаўна чытаю пра яго ў газеце: «памёр вялікі юродзівы Расіі». І я падумаў, што ён своечасова памёр. Вярнуўся з Амерыкі Салжаніцын, усе кінуліся да яго. Але ён не разумеў нас, а мы яго. Замежнік. Ён прыехаў у Расію, а за акном Чыкага…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x