Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кім бы я быў, калі б не перабудова? ІТР з убогім заробкам… ( Смяецца .) А цяпер у мяне свая вочная клініка. Некалькі сотняў чалавек залежаць ад мяне са сваімі сем’ямі, дзядулямі, бабулямі. Вы корпаецеся ў сабе, рэфлексуеце, а ў мяне гэтай праблемы няма. Я працую дзень і ноч. Закупіў найноўшае абсталяванне, адправіў хірургаў у Францыю на стажыроўку. Але я не альтруіст, я добра зарабляю. Усяго дамогся сам… У мяне было толькі трыста даляраў у кішэні… Пачынаў бізнес з партнёрамі, ад якіх вы прытомнасць страцілі б, калі б яны цяпер зайшлі ў пакой. Гарылы! Люты погляд! Цяпер іх ужо няма, яны зніклі, як дыназаўры. Хадзіў у бронекамізэльцы, у мяне стралялі. Калі хтосьці есць каўбасу горшую за маю, мяне гэта не цікавіць. Вы ж усё хацелі, каб быў капіталізм. Марылі! Не крычыце, што вас падманулі…»

ПРА ТОЕ, ШТО МЫ ВЫРАСЛІ СЯРОД КАТАЎ І АХВЯРАЎ

«Ідзём вечарам з кіно. У лужыне крыві ляжыць мужчына. На спіне ў плашчы дзірка ад кулі. Каля яго стаіць міліцыянер. Так першы раз я ўбачыў забітага чалавека. Неўзабаве прывык да гэтага. Дом наш вялікі, дваццаць пад’ездаў. Кожную раніцу ў двары знаходзілі труп, і ўжо нас не калаціла. Пачынаўся сапраўдны капіталізм. З крывёю. Я чакаў ад сябе ўзрушэнняў, а іх не было. Пасля Сталіна ў нас іншыя адносіны да крыві… Памятаем, як свае забівалі сваіх… І пра масавыя забойствы людзей, якія не ведалі, за што іх забіваюць… Гэта засталося, гэта прысутнічае ў нашым жыцці. Мы выраслі сярод катаў і ахвяраў… Для нас нармальна — жыць разам. Няма мяжы паміж мірным і ваенным становішчам. Заўсёды вайна. Уключыш тэлевізар — усе балбочуць па фені: і палітыкі, і бізнесмены, і прэзідэнт: адкаты, хабары, распілы… Чалавечае жыццё — плюнуць і расцерці. Як у зоне…»

«Чаму мы не асудзілі Сталіна? Я вам адкажу… Каб асудзіць Сталіна, трэба асудзіць сваіх родных, знаёмых. Самых блізкіх людзей. Распавяду пра сваю сям’ю… Тату пасадзілі ў трыццаць сёмым, дзякуй Богу, ён вярнуўся, але адседзеў дзесяць гадоў. Вярнуўся і вельмі хацеў жыць… Сам здзіўляўся, што яму пасля ўсяго, што ён бачыў, хочацца жыць… Так было не з усімі, далёка не з усімі… Маё пакаленне вырасла з татамі, якія вярнуліся або з лагераў, або з вайны. Адзінае, пра што яны маглі нам расказаць, дык гэта пра гвалт. Пра смерць. Яны рэдка смяяліся, шмат маўчалі. І пілі… пілі… У рэшце рэшт співаліся. Другі варыянт… Тыя, каго не пасадзілі, баяліся, што пасадзяць. Усё гэта не месяц ці два, а гадамі доўжылася — гадамі! А калі не пасадзілі, то пытанне: чаму ўсіх пасадзілі, а мяне не? Што я раблю не так? Маглі арыштаваць, а маглі накіраваць на працу ў НКУС… Партыя просіць, партыя загадвае. Выбар непрыемны, але многія павінны былі яго зрабіць… А цяпер пра катаў… Звычайных, не страшных… Данёс на тату наш сусед… дзядзька Юрый… З-за дробязі, як казала мама. Мне было сем гадоў. Дзядзька Юрый браў на рыбалку сваіх дзетак і мяне, катаў на кані. Папраўляў наш плот. Разумееце, зусім іншы партрэт ката атрымліваецца — звычайны чалавек, нават добры… Нармальны… Арыштавалі тату і праз некалькі месяцаў забралі татавага брата. Пры Ельцыне мне далі яго справу, там ляжала некалькі даносаў, адзін напісала цётка Оля… Пляменніца… Прыгожая жанчына, вясёлая… Добра спявала… Яна ўжо была старая, я спытаў: «Цётка Оля, раскажы пра трыццаць сёмы год…» — «Гэта быў самы шчаслівы год у маім жыцці. Я была закаханая», — адказала яна мне… Татаў брат не вярнуўся дадому. Знік. У турме ці ў лагеры — невядома. Мне было цяжка, але я ўсё ж такі задаў пытанне, якое мяне мучыла: «Цётка Оля, навошта ты гэта зрабіла?» — «Дзе ты бачыў сумленнага чалавека ў сталінскі час?» ( Маўчыць .) А яшчэ быў дзядзька Павел, які служыў у Сібіры ў войсках НКУС… Разумееце, не існуе хімічна чыстага зла… Гэта не толькі Сталін і Берыя… Гэта і дзядзька Юрый, і прыгожая цётка Оля…»

Першага мая. У гэты дзень камуністы праходзяць па вуліцах Масквы шматтысячным маршам. Сталіца зноў «чырванее»: чырвоныя сцягі, чырвоныя шарыкі, чырвоныя футболкі з сярпом і молатам. Нясуць партрэты Леніна і Сталіна. Партрэтаў Сталіна больш. Плакаты: «У труне мы бачылі ваш капіталізм!», «Чырвоны сцяг — на Крэмль!». Звычайная Масква стаіць на тратуары, «чырвоная» коціць лавінай па праезнай частцы. Паміж імі ўвесь час ідзе сварка, якая месцамі даходзіць да боек. Паліцыя не ў змозе падзяліць гэтыя дзве Масквы. А я не паспяваю запісваць усё, што чую…

— Пахавайце Леніна, прычым без ушанаванняў.

— Амерыканскія лёкаі! За што прадалі краіну?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x