Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Расіі адраджаюцца старамодныя ідэі: пра вялікую імперыю, «жалезную руку», «пра адмысловы рускі шлях»… Вярнулі савецкі гімн, ёсць камсамол, толькі ён называецца «Нашы», ёсць партыя ўлады, якая капіруе камуністычную партыю. У Прэзідэнта ўлада, як у Генеральнага сакратара. Абсалютная. Замест марксізму-ленінізму — праваслаўе…

Перад рэвалюцыяй сямнаццатага года Аляксандр Грын напісаў:

«А будучыня неяк перастала стаяць на сваім месцы». Мінула сто гадоў — і будучыня зноў не на сваім месцы. Прыйшоў час second-hand. Барыкада — небяспечнае месца для мастака. Пастка. Там псуецца зрок, звужаюцца зрэнкі, свет губляе фарбы. Там чорна-белы свет. Адтуль чалавека ўжо не пазнаеш, а бачыш толькі чорную кропку — мішэнь. Я ўсё жыццё — на барыкадах, я хацела б сысці адтуль. Навучыцца радавацца жыццю. Вярнуць сабе нармальны зрок. Але дзясяткі тысячаў людзей зноў выходзяць на вуліцы. Бяруцца за рукі. У іх белыя стужачкі на куртках. Сімвал адраджэння. Святла. І я з імі.

Сустрэла на вуліцы маладых людзей у майках з сярпом і молатам і партрэтам Леніна. Ці ведаюць яны, што такое камунізм?

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

СУЦЯШЭННЕ АПАКАЛІПСІСАМ

З ВУЛІЧНАЙ ГАМАНЫ І РАЗМОВАЎ НА КУХНІ (1991–2001)

ПРА ІВАНА-ПРАСЦЯКА І ЗАЛАТУЮ РЫБКУ

«Што я зразумеў? Я зразумеў, што героі аднаго часу рэдка бываюць героямі іншага часу, апроч Івана-прасцяка. І Ямелі. Улюбёных герояў рускіх казак. Нашыя казкі — пра шанцунак, пра імгненне ўдачы. Пра чаканне цудоўнай дапамогі, каб усё ў рот само звалілася. Лежачы на печы, мець усё. Каб печ сама бліны пякла, а залатая рыбка ўсе жаданні выконвала. Хачу тое і хачу гэтае. Хачу царэўну чароўную! І хачу жыць у царстве іншым — з малочнымі рэкамі і кісельнымі берагамі. Мы — летуценнікі, вядома. Душа працуе і пакутуе, а справа мала рухаецца, бо на яе змогі ўжо не хапае. Справа на месцы стаіць. Загадкавая руская душа… Усе спрабуюць яе зразумець… чытаюць Дастаеўскага… Што там у іх за душой? А за душой у нас толькі душа. Пагаварыць любім на кухні, пачытаць кнігу. Галоўная прафесія — чытач. Глядач. І пры гэтым адчуванне сваёй нешараговасці, выключнасці, хоць падставаў для гэтага ніякіх, акрамя нафты і газу. З аднаго боку, гэта якраз і перашкаджае змяніць жыццё, а з другога боку — дае адчуванне сэнсу, ці што. Заўсёды ў паветры, што Расія павінна стварыць, паказаць свету штосьці надзвычайнае. Богаабраны народ. Адмысловы рускі шлях. Спрэс у нас Абломавы, ляжаць на канапе і чакаюць цуду. Але не Штольцы. Дзейсныя, спрытныя Штольцы пагарджаныя за тое, што ссеклі любімы бярозавы гай, вішнёвы садок. Заводзікі там будуюць, робяць грошы. Чужыя нам Штольцы…»

«Руская кухня… Бедная «хрушчобная» куханька (дзевяць-дванаццаць квадратных метраў — шчасце!), за тонкай сценкаю прыбіральня.

Савецкая планіроўка. Цыбуля на акенцы ў слоічках з-пад маянэзу, у гаршку альяс ад катару. Кухня ў нас — гэта не толькі месца для гатавання ежы, гэта і сталовая, і гасцёўня, і кабінет, і трыбуна. Месца для калектыўных псіхатэрапеўтычных сеансаў. У дзевятнаццатым стагоддзі ўся руская культура жыла ў дваранскіх сядзібах, а ў дваццатым — на кухнях. І перабудова таксама. Усё «шасцідзясятніцкае» жыццё — гэта «кухоннае» жыццё. Дзякуй Хрушчову! Гэта пры ім выйшлі з камуналак, займелі ўласныя кухні, дзе можна было лаяць уладу, а галоўнае — не баяцца, бо на кухні ўсе свае. Там нараджаліся ідэі, фантастычныя пражэкты. Баялі анекдоты… Анекдоты квітнелі! Камуніст — гэта той, хто Маркса чытаў, а антыкамуніст — той, хто яго зразумеў. Мы выраслі на кухнях, і нашыя дзеці таксама, яны разам з намі слухалі Галіча і Акуджаву. Круцілі Высоцкага. Лавілі Бі-бі-сі. Размовы пра ўсё: пра тое, як хрэнова ўсё, і пра сэнс жыцця, пра шчасце для ўсіх. Успамінаю смешны выпадак… Заседзеліся неяк да паўночы, нашая дачка, ёй было дванаццаць гадоў, тут, на маленькай канапцы і заснула. А мы нешта гучна заспрачаліся. І яна праз сон як зараве: «Не трэба больш пра палітыку! Ізноў Сахараў… Салжаніцын… Сталін…» ( Смяецца .)

Бясконцая гарбата. Кава. Гарэлачка. А ў сямідзясятыя гады пілі кубінскі ром. Усе былі закаханыя ў Фідэля! У кубінскую рэвалюцыю! Чэ ў берэце. Галівудскі прыгажун! Бясконцая балбатня. Страх, што нас праслухоўваюць, напэўна праслухоўваюць. У сярэдзіне размовы абавязкова хто-небудзь паглядзіць, смеючыся, на люстру або на разетку: «Вы чуеце, таварыш маёр?» Быццам бы рызыка… быццам бы гульня… Атрымлівалі нават нейкае задавальненне ад гэтага ілжывага жыцця. Мала хто быў у адкрытым супраціве, больш было «кухонных дысідэнтаў». З дуляй у кішэні…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x