Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нашая кампанія… З намі быў яшчэ Лёшка… Нядаўна памёр ад перадозу. Вадзім у дзевяностыя знік. Заняўся кніжным бізнесам. Пачалося як жарт… вар’яцкая ідэя… А як толькі на грошы ўзбіўся — адразу ж на яго наехаў рэкет, хлопцы з наганамі. Ён то адкупляўся, то бегаў ад іх — спаў у лесе на дрэвах. У тыя гады біцца перасталі, больш забівалі. Дзе ён? Слядоў няма… да гэтага часу міліцыя не знайшла… Закапалі дзе-небудзь. Аркадзь зваліў у Амерыку: «Я лепей буду жыць у Нью-Ёрку пад мостам». Засталіся я і Ілюша… Ілюша ажаніўся па вялікім каханні. Жонка трывала яго дзівацтвы, пакуль была мода на паэтаў і мастакоў, але потым у моду ўвайшлі брокеры і бухгалтары. Жонка сышла. У яго пачалася цяжкая дэпрэсія, ён выйдзе на вуліцу — і тут жа панічная атака. Яго трасе ад страху. Сядзіць дома. Вялікае дзіця ў бацькоў. Піша вершы — крык душы… А ў юнацтве мы слухалі адны і тыя ж касеты і чыталі адны і тыя ж савецкія кніжкі. Ездзілі на аднолькавых роварах… У тым жыцці ўсё ў нас было проста: адны чаравікі на ўсе поры года, адна куртка, адны штаны. Нас выхоўвалі, як маладых ваяроў у старажытнай Спарце: калі Радзіма загадае, на вожыка сядзем.

…Нейкае ваеннае свята… Наш дзіцячы сад прывялі да помніка піянеру-герою Марату Казею: «Вось, дзеці, — сказала выхавальніца, — гэта юны герой, ён падарваў сябе гранатай і знішчыў шмат фашыстаў. Калі вы вырасцеце, вы павінны стаць такімі ж». Таксама падарваць сябе гранатай? Сам я гэтага не памятаю… з маміных слоў… Уначы я моцна плакаў: мне трэба памерці, буду ляжаць недзе адзін, без мамы і таты… раз я плачу, значыць, я ні кропелькі не герой… Я захварэў.

…А калі вучыўся ў школе, у мяне ўжо была мара — патрапіць у атрад, які нёс вахту ля Вечнага агню ў цэнтры горада. Туды бралі лепшых вучняў. Ім шылі ваенныя шынялі, шапкі-аблавухі і выдавалі вайсковыя пальчаткі. Гэта не нейкая там «абязалаўка», а вялікі гонар — патрапіць туды. Слухалі заходнюю музыку, ганяліся за джынсамі, яны ўжо з’явіліся і ў нас… сімвал дваццатага стагоддзя, як і аўтамат Калашнікава… Мае першыя джынсы былі з лэйблам «Мантана» — як жа гэта было крута! А ўначы мне снілася, як я кідаюся з гранатай на ворага… …Памерла бабуля, да нас пераехаў жыць дзед. Кадравы афіцэр, падпалкоўнік. У яго было шмат ордэнаў і медалёў, я ўвесь час чапляўся да яго: «Дзед, за што табе далі гэты медаль?» — «За абарону Адэсы». — «А які ты подзвіг здзейсніў?» — «Абараняў Адэсу». І кропка. Я на яго за гэта крыўдзіўся. «Дзед, а ты што-небудзь высакароднае, высокае ўспомні». — «З гэтым не да мяне, а ў бібліятэку. Вазьмі кнігу і пачытай». Дзед у мяне быў класны, мы проста хімічна з ім прыцягваліся адзін да аднаго. Памёр у красавіку, а хацеў дажыць да мая. Да Дня Перамогі.

…У шаснаццаць гадоў мяне, як належыць, выклікалі ў ваенкамат: «У якія войскі хочаш?» Я заявіў ваенкаму, што закончу школу і буду прасіцца ў Афганістан. «Дурань», — сказаў ваенкам. Але я доўга рыхтаваўся: скакаў з парашутам, вывучыў аўтамат… Мы — апошнія піянеры Краіны Саветаў. Будзь гатовы!

…З нашага класа з’язджаў у Ізраіль адзін хлопчык… Склікалі агульнашкольны сход, яго пераконвалі: калі твае бацькі хочуць з’ехаць, няхай з’язджаюць, але ў нас ёсць добрыя дзіцячыя дамы, ты там давучышся і застанешся жыць у СССР. Для нас ён быў здраднікам. Яго выключылі з камсамола. Назаўтра ўвесь клас ехаў у калгас «на бульбу», ён таксама прыйшоў, яго вывелі з аўтобуса. Дырэктар школы ўсіх на лінейцы папярэдзіла: хто, маўляў, пачне з ім ліставацца, таму будзе цяжка скончыць школу. Калі ён з’ехаў, мы ўсе сталі дружна яму пісаць… …У перабудову… Тыя ж настаўнікі нам сказалі: забыць усё, што мы раней вучылі, і чытаць газеты. Вучыліся па газетах. Выпускны экзамен па гісторыі наогул адмянілі, не прыйшлося зубрыць з’езды КПСС усякія. На апошняй кастрычніцкай дэманстрацыі нам яшчэ раздавалі плакаты і партрэты правадыроў, але для нас гэта ўжо было, як карнавал для бразільцаў.

…Памятаю, як людзі хадзілі з мяшкамі савецкіх грошай па пустых крамах…

Паступіў ва ўніверсітэт… Чубайс у гэты час агітаваў за ваўчары, ён абяцаў, што адзін ваўчар будзе каштаваць дзве «Волгі», тады як цяпер ён каштуе дзве капейкі. Драйвовы час! Я раздаваў улёткі ў метро… Усе марылі пра новае жыццё… Марылі… Марылі, што каўбасы на прылаўках стане навалам, па савецкіх коштах, і члены Палітбюро будуць стаяць па яе ў агульнай чарзе. Каўбаса — пункт адліку. У нас экзістэнцыйная любоў да каўбасы… Пагібель багоў! Фабрыкі — рабочым! Зямлю — сялянам! Рэкі — бабрам! Бярлогі — мядзведзям! Шэсці на вуліцах і трансляцыя З’езду народных дэпутатаў выдатна замянялі мексіканскія серыялы… Правучыўся я два курсы… І кінуў універсітэт. Шкада было бацькоў, ім наўпрост сказалі: вы — нікчэмныя саўкі, ваша жыццё знікла ні за нюх табакі, вы вінаватыя ва ўсім, пачынаючы з Ноева каўчэга, вы цяпер нікому не патрэбныя. Усё жыццё шмат працаваць, і ў выніку — нічога. Усё гэта іх падкасіла, разбурыла іх свет, яны так і не аднавіліся, не ўпісаліся ў круты паварот. Малодшы брат пасля ўрокаў мыў машыны, гандляваў у метро жуйкамі і ўсякай фігнёй, і ён зарабляў больш за нашага бацьку… Бацька быў вучоны. Доктар навук! Савецкая эліта! У камерцыйных крамах з’явілася каўбаса, усе пабеглі глядзець. Убачылі кошты! Так у нашае жыццё ўвайшоў капіталізм…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x