Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мая Радзіма — Кастрычнік. Ленін… сацыялізм… Я любіў рэвалюцыю! Партыя — найдаражэйшае для мяне. Я семдзесят гадоў у партыі. Партбілет — мая біблія. (Дэкламуе.)

«Весь мир насилья мы разрушим
До основанья, а затем
Мы наш, мы новый мир построим.
Кто был никем, тот станет всем…»

Хацелі пабудаваць Царства Божае на зямлі. Прыгожая, але нязбытная мара, чалавек яшчэ да гэтага не гатовы. Недасканалы ён. Ну так… Але ад Пугачова і дзекабрыстаў… да самога Леніна… усе марылі пра роўнасць і братэрства. Без ідэі справядлівасці будзе іншая Расія і іншыя людзі. Зусім іншая будзе краіна. Мы яшчэ не перахварэлі на камунізм. Не спадзявайцеся. І свет не перахварэў. Чалавек заўсёды будзе марыць пра Горад Сонца. Ён яшчэ ў скуры хадзіў, у пячоры жыў, а ўжо прагнуў справядлівасці. Успомніце савецкія песні і савецкія фільмы… Якая там мара! Вера… «Мерседэс» — гэта не мара…

Унук праз усю размову будзе маўчаць. Раскажа ў адказ на мае пытанні толькі некалькі анекдотаў.

з анекдотаў, расказаных унукам

Трыццаць сёмы год… Два старыя бальшавікі ў камеры. Адзін кажа:

«Не, не дажывём мы да камунізму, але нашы дзеці…» Другі: «Бедныя нашы дзеці!»

Стары я… даўно… Але старасць — гэта таксама цікава. Разумееш, што чалавек — жывёла… жывёльнага раптам выяўляецца шмат… Гэта час, як казала Ранеўская, калі свечкі на імянінным пірагу каштуюць даражэй за сам пірог, а палова мачы ідзе на аналізы. ( Смяецца .) Нічога не ратуе ад старасці — ні ордэны, ні медалі… Не-е-е… Гудзе халадзільнік, стукае ківач. Больш нічога не адбываецца. ( Загаварылі пра ўнука. Унук на кухні гатуе гарбату .) Дзеці пайшлі… у іх толькі камп’ютар у галаве… У дзявятым класе гэты мой унук, ён малодшы, сказаў мне: «Пра Івана Жахлівага чытаць буду, а пра Сталіна не хачу. Абрыд твой Сталін!» Нічога не ведаюць, а ўжо абрыд. Праехалі! Усе праклінаюць сямнаццаты год. «Дурні! — кажуць пра нас. — Навошта яны рэвалюцыю рабілі?» А ў мяне ў памяці… Я памятаю людзей з палымянымі вачыма. Сэрцы нашыя гарэлі! Ніхто мне не верыць! Але я ж не звар’яцеў… Памятаю… Та-а-а-к… Гэтыя людзі нічога не хацелі для сябе, не было, як цяпер, на першым месцы — я. Міса баршчу… домік… садок… Было — мы. Мы! Мы!! Да мяне часам заходзіць сябар майго сына, прафесар універсітэта. За мяжу ездзіць, лекцыі там чытае. Спрачаемся з ім да сіпу. Я яму пра Тухачэўскага, а ён у адказ: чырвоны камандарм тамбоўскіх сялян газам труціў, матросаў у Кранштаце вешаў. Спачатку, кажа, вы пастралялі дваран і папоў… гэта ў сямнаццатым годзе… а ў трыццаць сёмым вас саміх пастралялі… Ужо і да Леніна дабраліся. Леніна я нікому не аддам! З Леніным у сэрцы памру! Зараз… Пачакайце… ( Моцны кашаль. Праз кашаль далей зноў не вельмі разборліва .) Раней будавалі флот, асвойвалі космас, а цяпер — катэджы, яхты… Шчыра прызнацца, часта ні пра што не думаю. Працуе або не працуе страўнік? — вось што з раніцы важна. Так жыццё канчаецца.

…Нам было па васямнаццаць-дваццаць гадоў… Пра што мы гаварылі? Гаварылі пра рэвалюцыю і пра каханне. Мы былі фанатыкі рэвалюцыі. Але шмат спрачаліся і пра папулярную ў той час кнігу Аляксандры Калантай «Каханне пчол працоўных». Аўтарка абараняла вольнае каханне, гэта значыць, каханне без усяго лішняга… «як выпіць шклянку вады»… Без уздыхаў і без кветак, без рэўнасці і слёз. Каханне з пацалункамі і любоўнымі запісачкамі лічылася буржуазным забабонам. Усё гэта сапраўдны рэвалюцыянер павінен быў у сабе перамагчы. Мы нават праводзілі сходы на гэтую тэму. Нашыя погляды падзяляліся: адны — за вольнае каханне, але з «чаромхай», значыць з пачуццямі, а іншыя — без усялякай «чаромхі». Я быў за тое, каб з «чаромхай», хоць бы цалавацца. Так! Ну так… (Смяецца.) Якраз у гэты час я закахаўся, заляцаўся да сваёй будучай жонкі. Як заляцаўся? Чыталі разам Горкага: «Буря! Скоро грянет буря!… Глупый пингвин робко прячет тело жирное в утёсах…» Наіўна? Але і выдатна таксама. Выдатна, трасца табе ў бок! ( Смяецца па-маладому. І я заўважаю, што ён і сёння яшчэ прыгожы.) Танцы… звычайныя танцы… мы лічылі мяшчанствам. Ладзілі суды над танцамі і каралі тых камсамольцаў, якія танцавалі, дарылі сваім дзяўчатам кветкі. Я колькі часу нават быў старшынёй суданад танцамі. Праз гэтае сваё «марксісцкае» перакананне так і не навучыўся танчыць. Пасля шкадаваў. Ніколі не мог патанчыць з прыгожай жанчынай. Мядзведзь! Ладзілі камсамольскія вяселлі. Без свечак, без вянкоў. Без папоў. Замест абразоў — партрэты Леніна і Маркса. У маёй нявесты былі доўгія валасы, дык да вяселля яна іх абрэзала. Прыгажосцю мы пагарджалі. Ну вядома, гэта было няправільна. Як кажуць, перагіб… (Зноў кашаль. Махае рукой, каб я не выключала дыктафон.) Нічоганічога… мне няма куды адкладаць… Хутка спарахнею на фосфар, кальцый і іншае. Ад каго вы яшчэ даведаецеся праўду? Засталіся адны архівы. Паперкі. Ну, так… Я працаваў у архіве і ведаю: паперкі хлусяць яшчэ горш за людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x