Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Узарвалі царкву… Да гэтага часу ў вушах крык бабуль: «Дзетачкі, не рабіце гэтага!» Малілі. Чапляліся за ногі. Дзвесце гадоў царква прастаяла. Намоленае месца, як той казаў. Пабудавалі замест царквы гарадскую прыбіральню. Святароў прымусілі там прыбіраць. Гаўно чысціць. Цяпер… вядома… цяпер я разумею… А тады… весела… …У полі ляжалі нашыя таварышы… На ілбе і на грудзях у іх былі выразаныя зоркі. Чырвоныя зоркі. Распоратыя жываты, туды насыпана зямля: хацелі зямлі — наце! Нашыя пачуцці — смерць альбо перамога! Хай мы памром, але мы ведаем, за што памром.

…Каля рэчкі ўбачылі праколатых штыкамі белых афіцэраў. Пачарнелі на сонцы «іх благароддзі». З жыватоў тырчалі пагоны… жываты нашпігаваныя пагонамі… Не шкада! Мёртвых людзей бачыў столькі, колькі і жывых…

— Сёння шкада ўсіх: і «белых», і «чырвоных». Мне шкада.

— Вам шкада… Шкада? (Мне падалося, што на гэтым наша гутарка можа і скончыцца.) Ну, так… вядома… «Агульначалавечыя каштоўнасці»… «абстрактны гуманізм»… Тэлевізар гляджу, газеты чытаю. А ў нас міласэрнасць было папоўскім словам. Бі белага гада! Даеш рэвалюцыйны парадак! Лозунг першых гадоў рэвалюцыі: загонім жалезнай рукой чалавецтва ў шчасце! Раз партыя сказала — я веру партыі! Я веру.

Горад Орск пад Арэнбургам. Дзень і ноч гоняць таварнякі з кулацкімі сем’ямі. У Сібір. Мы ахоўваем станцыю. Адчыняю адзін вагон: у куце вісіць на папружцы напаўголы мужчына. Маці люляе на руках маленькага, а хлопчык старэйшы сядзіць побач. Рукамі есць сваё гаўно, як кашу. «Зачыняй! — крычыць мне камісар. — Гэта — кулацкая сволач! Яны для новага жыцця не падыходзяць!» Будучыня… яна ж мусіць быць прыгожай… Потым будзе прыгожа… Ну верыў я! ( Амаль крычыць.) Мы верылі ў нейкае прыгожае жыццё. Утопія… гэта была ўтопія… А вы? У вас свая ўтопія — рынак. Рынкавы рай. Рынак усіх зробіць шчаслівымі! Хімера! Ходзяць па вуліцах гангстэры ў малінавых пінжаках, залатыя ланцугі да пуза. Капіталізм карыкатурны, як на малюнках у савецкім часопісе «Крокодил». Пародыя! Замест дыктатуры пралетарыяту — закон джунгляў: кусай таго, хто слабейшы за цябе, а таму, хто мацнейшы, — кланяйся. Самы старажытны закон на зямлі… (Прыступ кашлю. Перадышка.) Мой сын насіў будзёнаўку з чырвонай зорачкай… У дзяцінстве гэта быў лепшы падарунак яму на дзень нараджэння. Я даўно не хаджу ў магазіны. Ці прадаюць там будзёнаўкі? Іх доўга насілі. Пры Хрушчове яшчэ насілі. Якая цяпер мода? (Спрабуе ўсміхнуцца.) Я адстаў… вядома… Я ўжо зусім стары… Мой адзіны сын… ён памёр… дажываю з нявесткай і ўнукамі. Сын быў гісторык і перакананы камуніст. А ўнукі? (З насмешкай.) Унукі чытаюць Далай-ламу. Замест «Капіталу» ў іх «Махабхарата». «Кабала»… Сёння ўсе вераць у рознае. Ага… цяпер так… Чалавек заўсёды хоча ў нешта верыць. У Бога ці ў тэхнічны прагрэс. У хімію, у палімеры, у касмічны розум. Цяпер — у рынак. Ну, дапусцім, наямося, а далей што? Я заходжу ў пакой да сваіх унукаў — там усё чужое: кашулі, джынсы, кнігі, музыка, зубная шчотка — і тая не наша. На паліцах стаяць пустыя бляшанкі з-пад «Пэпсі», «Кока-колы»… папуасы! У супермаркеты ходзяць як у музей. Адсвяткаваць дзень нараджэння ў «Макдональдсе» — крута! «Дзед, мы хадзілі ў “Піца-хат”!» Мека! Пытаюцца ў мяне: «Ты на самай справе верыў у камунізм, а чаму не ў гуманоідаў?» Я марыў: мір — хацінам, вайна — палацам, а яны хочуць стаць мільянерамі. Прыходзяць іх сябры. Чую размовы: «Я лепей буду жыць у слабой краіне, але з ёгуртам і добрым півам», «Камунізм — адстой!», «Шлях Расіі — манархія. Божа, Цара беражы!» Круцяць песні:

«Всё будет прекрасно, поручик Голицын,
За всё комиссары получат сполна…»

А я жывы… я яшчэ тут… На самай справе… Я ж не звар’яцеў… (Глядзіць на ўнука. Той маўчыць.) У крамах поўна каўбасы, а людзей шчаслівых няма. Я не бачу людзей з палымянымі вачыма.

з анекдотаў, расказаных унукам

Спірытычны сеанс. Размаўляюць прафесар і стары бальшавік. Прафесар: «У ідэю камунізму першапачаткова забралася памылка. Памятаеце песню: «Наш паровоз, вперед лети, / В коммуне остановка…» Стары бальшавік: «Вядома, памятаю. А памылка якая?» Прафесар: «Паравозы не лётаюць».

Спачатку арыштавалі жонку… Пайшла ў тэатр і дадому не вярнулася. Вяртаюся з працы: сын разам з катом спіць на дыванку ў вітальні. Чакаў-чакаў маму і заснуў. Жонка працавала на абутковай фабрыцы. Чырвоны інжынер. «Нешта незразумелае робіцца, — казала яна. — Забралі ўсіх маіх сяброў. Гэта нейкая здрада…» — «Вось мы з табой не вінаватыя, і нас не бяруць». Быў у гэтым перакананы… Абсалютна перакананы… шчыра! Спачатку я быў ленінцам, пасля сталінцам. Да трыццаць сёмага года я быў сталінцам. Верыў усяму, што казаў і рабіў Сталін. Так… найвялікшы… геніяльны… правадыр усіх часоў і народаў. Нават калі ворагамі народа абвясцілі Бухарына, Тухачэўскага, Блюхера, я яму верыў. Выратавальная думка… дурная… Я думаў так: Сталіна падманваюць, наверх прабраліся здраднікі. Партыя разбярэцца. І вось арыштавалі маю жонку, сумленнага і адданага байца партыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x