Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Дан приказ ему на запад,
Ей в другую сторону.
Уходили комсомольцы
На гражданскую войну»

Я памятаю словы ўсіх песень на памяць, я нічога не забылася, часта іх спяваю. Спяваю сама сабе. (Ціха напявае.)

«Широка страна моя родная,
Много в ней лесов, полей и рек.
Я другой такой страны не знаю,
Где так вольно дышит человек»

Нядаўна знайшла ў шафе старыя кружэлкі, зняла з антрэсоляў патэфон, увесь вечар прайшоў ва ўспамінах. Песні Дунаеўскага і Лебедзева-Кумача — як мы іх любілі! ( Маўчыць.) І вось я высокавысока. Гэта тата падымае мяне на руках… вышэй, яшчэ вышэй… Надыходзіць найважнейшы момант — зараз з’явяцца і загрымяць па бруку магутныя цягачы з замаскаванымі ракетамі, танкі, і пойдзе артылерыя. «Запомні гэта на ўсё жыццё!» — імкнецца перакрычаць шум тата. І я ведаю, што запомню! А па дарозе дадому мы зойдзем у краму, і я атрымаю сваё ўлюбёнае сітро «Бураціна». У гэты дзень мне дазвалялася ўсё: свістулькі, ледзяшы-пеўнікі на палачках…

Я любіла начную Маскву… гэтыя агні… Калі мне было ўжо васямнаццаць гадоў… васямнаццаць гадоў! — я закахалася. Калі я зразумела, што закаханая, я паехала, ні за што не здагадаецеся, куды я паехала. Я паехала на Чырвоную плошчу, першае, што я захацела, — быць у гэтыя хвіліны на Чырвонай плошчы. Крамлёўская сцяна, чорныя елкі ў снезе і засыпаны гурбамі Аляксандраўскі сад. Я глядзела на ўсё гэта і ведала, што буду шчаслівая. Абавязкова буду!

А нядаўна мы з мужам былі ў Маскве. І ўпершыню… Упершыню не пайшлі на Чырвоную плошчу. Не пакланіліся. Упершыню… (На вачах слёзы.) Муж у мяне армянін, ажаніліся мы яшчэ студэнтамі. У яго коўдра, а ў мяне раскладушка — так мы пачыналі жыць. Пасля заканчэння Маскоўскага медінстытута атрымалі размеркаванне ў Мінск. Усе мае сяброўкі раз’ехаліся хто куды: адна — у Малдову, другая — ва Украіну, хтосьці ў Іркуцк. Тых, хто паехаў у Іркуцк, мы звалі «дзекабрысткамі». Краіна адна — едзь, куды хочаш! Ніякіх межаў тады не было, віз і мытняў. Муж хацеў вярнуцца на Радзіму. У Арменію. «Паедзем на Севан, убачыш Арарат. Пакаштуеш сапраўднага армянскага лавашу», — абяцаў ён мне. Але прапанавалі — Мінск. І мы: «Давай у Беларусь!» — «Давай!» Гэта ж маладосць, наперадзе яшчэ столькі часу — здаецца, яго на ўсё хопіць. Прыехалі ў Мінск, і тут нам спадабалася. Едзеш і едзеш: азёры і лясы, партызанскія лясы, балоты і пушчы, рэдкія палі сярод гэтых лясоў. Нашы дзеці тут выраслі, у іх улюбёныя стравы — дранікі, беларуская мачанка.

«Бульбу смажаць, бульбу вараць…» Армянскі хаш на другім месцы… Але кожны год усёй сям’ёй мы ездзілі ў Маскву. Як жа! Без гэтага я не магла жыць, я павінна была пахадзіць па Маскве. Падыхаць яе паветрам. Чакала… Заўсёды нецярпліва чакала гэтых першых хвілін, калі цягнік падыходзіў да Беларускага вакзала, грымеў марш, і сэрца грукатала ад слоў: «Таварышы пасажыры, наш цягнік прыбыў у сталіцу нашай Радзімы — горад-герой Маскву!»

«Кипучая, могучая, никем не победимая,
Москва моя, страна моя, ты самая любимая…»

Выходзіш з вагона пад гэтую музыку.

Што… Дзе мы? Cустрэў нас чужы, незнаёмы горад… Вецер насіў па вуліцах брудныя абгорткі, абрыўкі газет, пад нагамі грымелі бляшанкі з-пад піва. На вакзале… і ў метро… Усюды шэрыя шэрагі людзей, усе нешта прадавалі: жаночую бялізну і прасціны, стары абутак і дзіцячыя цацкі, цыгарэты можна было купіць паштучна. Як у фільмах пра вайну. Я толькі там гэта бачыла. На нейкіх ірваных паперах, кардонных скрынках проста на зямлі ляжалі каўбаса, мяса, рыба. У адным месцы прыкрыта ірваным цэлафанам, а ў іншым — не. І масквічы гэта куплялі. Збівалі цану. Вязаныя шкарпэткі, сурвэткі. Тут жа цвікі, і побач ежа, адзенне. Гаворка ўкраінская, беларуская, малдаўская… «Мы з Вінніцы прыехалі…» — «А мы — з Брэста…» Шмат жабракоў… Адкуль іх столькі? Калекі… Як у кіно… У мяне адно параўнанне — як у старым савецкім кіно. Нібыта я фільм глядзела… На Старым Арбаце, улюбёным маім Арбаце я ўбачыла гандлёвыя кропкі — з матрошкамі, самаварамі, абразамі, фотаздымкамі цара і яго сям’і. Партрэты белагвардзейскіх генералаў — Калчака, Дзянікіна і бюст Леніна… Матрошкі розных відаў — «горбіматрошкі» і «ельцына-матрошкі». Я не пазнавала сваю Маскву. Што гэта за горад? Проста на асфальце, на нейкіх цаглінах сядзеў стары і граў на акардэоне. З ордэнамі на грудзях. Спяваў ён ваенныя песні, каля ног — шапка з манеткамі. Песні нашы ўлюбёныя:

«Бьется в тесной печурке огонь,
На поленьях смола, как слеза…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x