Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паклікала мама варажбітку… Варажбітка наваражыла: «Усё будзе добра». А нам няма чаго ёй даць. Мама знайшла два буракі ў склепе і была рада. І варажбітка рада. Паехала я паступаць, як марыла, у педвучылішча. Там трэба было запоўніць анкету… Усё я напісала і дайшла да пытання: ці былі вы ці вашы сваякі ў палоне або пад акупацыяй? Я адказала — так, вядома, былі. Дырэктар вучылішча паклікаў мяне ў кабінет: «Дзяўчынка, забяры свае дакументы». Быў ён франтавік, без адной рукі. З пустым рукавом. Так я даведалася, што мы… усе, хто быў пад акупацыяй… нядобранадзейныя. Пад падазрэннем. Ужо ніхто не казаў нам «браты і сёстры»… Праз сорак гадоў толькі гэтую анкету адмянілі. Сорак гадоў! Жыццё маё скончылася, пакуль адмянілі. «А хто нас пад немцамі пакінуў?» — «Ціха, дзяўчынка, ціха…» — дырэктар зачыніў дзверы, каб ніхто не чуў.

«Ціха… ціха…» Як ты лёс аб’едзеш? Сярпом ваду рэзаць… А Сашка паступаў у ваеннае вучылішча… Напісаў у анкеце, што сям’я іх была пад акупацыяй, а бацька прапаў без вестак. Яго адразу адлічылі… ( Маўчыць.) Нічога, што я вам і пра сябе, і сваё жыццё апісваю? Мы ўсе аднолькава жылі. Каб мяне толькі не пасадзілі за гэтую размову. Ёсць яшчэ савецкая ўлада ці ўжо зусім яна знікла?

За горам і дабро забылася… Як маладыя мы былі, кахалі як. Я на Сашкавым вяселлі гуляла… Любіў ён Лізку, доўга заляцаўся. Марнеў без яе! Белы вэлюм на вяселле з Мінска прывёз. Унёс нявесту ў барак на руках… Старыя нашыя звычаі… Жаніх нясе нявесту на руках, як дзіця, каб дамавік не ўсачыў. Ці не прыкмеціў. Дамавік чужых не любіць, праганяе. Ён жа ў доме гаспадар, трэба яму спадабацца. А-а-а… ( Махнула рукою.) Цяпер ужо ні ў што не вераць. Ні ў дамавіка, ні ў камунізм. Жывуць людзі без усякай веры! Ну можа, у каханне яшчэ вераць… «Горка! Горка!» — крычалі мы ў Сашкі за сталом. А як тады пілі? Адна пляшка на ўвесь стол, на дзесяць чалавек… Цяпер на кожнага пляшку давай. Кароўку трэба прадаць, каб сыну або дачцы вяселле справіць. Кахаў ён Лізку… Але сэрцам не завабіш, і за вушы не прыцягнеш. А ў цэлым… у цэлым… Гуляла яна, як котка. Дзеці выраслі, зусім пайшла ад яго. Не азірнулася. Я яму раіла: «Сашка, знайдзі добрую жанчыну. Сап’ешся». — «Шкляначку налью. Фігурнае катанне пагляджу і спаць кладуся». Аднаму спаць — і коўдра не грэе. І ў раі моташна аднаму. Піў, але не запіваў. Не… не запіваў, як іншыя. О! Тут у нас адзін сусед… ён і адэкалон «Гваздзіка» п’е, і ласьён, і дэнатурат, і мыйныя сродкі… І трэба ж — жывы! Цяпер пляшка гарэлкі каштуе, як раней паліто. А закуска? Паўкіло каўбасы — палова маёй пенсіі. Піце свабоду! Ешце свабоду! Такую краіну здалі! Дзяржаву!! Без адзінага стрэлу… Я аднаго не разумею, чаму ў нас ніхто не спытаўся? Я ўсё жыццё вялікую краіну будавала. Так нам казалі. Абяцалі.

Я і лес валіла, і шпалы на сабе цягала… Ездзілі мы з мужам у Сібір. На камуністычную будоўлю. Памятаю рэкі: Енісей, Біруса, Мана… Будавалі чыгунку Абакан–Тайшэт. Везлі нас туды ў таварных вагонах: два ярусы пазбіваных нараў, ні матрацаў, ні бялізны, пад галаву — кулак. У падлозе — дзірка… Для вялікай патрэбы вядро (загароджвалі яго прасцінай). Стане састаў у полі, грабі сена: наш ложак! Святла ў вагонах не было. Але ўсю дарогу спявалі камсамольскія песні! Дралі горла. Сем дзён ехалі… Прыехалі! Глухая тайга, снегу — у чалавечы рост. Хутка пачалася цынга, кожны зуб хістаўся. Вошы. А норма — ого! Мужчыны, хто паляўнічыя, хадзілі на мядзведзя. Тады ў нас з’яўлялася мяса ў катлах, а то — каша і каша. Я запомніла, што мядзведзя б’юць толькі ў вока. Жылі ў бараках — ні душа, ні лазні. Летам ездзілі ў горад і ў фантане мыліся. (Смяецца.) Ці хочаш слухаць, дадам яшчэ…

Забылася расказаць, як я замуж выйшла… Мне васямнаццаць гадоў. Ужо гэта працавала я на цагельні. Цэментны завод закрылі, і я пайшла на цагляны. Спачатку была гліншчыцай. У той час гліну капалі ўручную, рыдлёўкамі… Мы разгружалі машыны і складалі гліну ў двары роўным пластом, каб яна «даспявала». Праз паўгода ўжо катала нагружаныя ваганеткі ад прэса да печы: туды — з сырымі цаглінамі, а назад — з абпаленымі, гарачымі. Цэглу мы самі даставалі з печы… Шалёная тэмпература! За змену — чатыры-шэсць тысяч цаглін выцягнеш. Да дваццаці тон. Працавалі адны жанчыны… і дзяўчынкі… Былі і хлопцы, але хлопцы, у асноўным, на машынах. За рулём. Стаў адзін да мяне заляцацца… Падыдзе, засмяецца… і пакладзе руку мне на плячо… Аднойчы кажа: «Паедзеш са мной?» — «Паеду». Нават не спыталася — куды. Так мы завербаваліся ў Сібір. Камунізм будаваць! ( Маўчыць.) А зараз… ох! А ў цэлым… у цэлым… Усё дарэмна… дарэмна пакутавалі… Гэта цяжка прызнаць і цяжка з гэтым жыць. Столькі працавалі! Будавалі. Усё рукамі. Час суровы! Я на цагельні працавала… Адзін раз праспала. Пасля вайны за спазненне на працу… на дзесяць хвілін спазніўся — турма. Уратаваў брыгадзір: «Скажаш, што я цябе ў кар’ер пасылаў…» Калі б хто данёс, то і яго судзілі б. Пасля пяцьдзясят трэцяга ўжо за спазненне не каралі. Пасля смерці Сталіна людзі сталі ўсміхацца, а да таго асцярожна жылі. Без усмешкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x