Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Захацелася падысці… але яго ўжо атачылі замежнікі… сталі фатаграфавацца. Нешта яму крычалі па-італьянску, па-французску і па-нямецку. Пляскалі па плячы: «Давай! Давай!» Ім было весела, яны былі задаволеныя. Як жа! Так нас баяліся… а цяпер… Вось! Гара хламу… Імперыя — пшык! Побач з матрошкамі і самаварамі гарой наваленыя чырвоныя сцягі і вымпелы, партыйныя і камсамольскія білеты. І баявыя савецкія ўзнагароды! Ордэны Леніна і Чырвонага Сцяга. Медалі! «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Кратаю іх… гладжу… Не веру! Не веру!

«За абарону Севастопаля» і «За абарону Каўказа». Усё сапраўднае. Роднае. Савецкая ваенная форма: мундзіры, шынялі… фуражкі з зорачкамі… А кошты — у доларах… «Колькі?» — спытаў муж і паказаў на медаль «За адвагу». — «За дваццаць долараў прадам. А, няхай, давай «штуку» — тысячу рублёў». — «А ордэн Леніна?» — «Сто даляраў…» — «А сумленне?!» — Мой муж гатовы быў у бойку кінуцца. — «Ты што, ідыёт? З якой дзіркі вылез? Прадметы эпохі таталітарызму». Так і сказаў… Маўляў, гэта ўжо «жалязякі», але замежнікам падабаюцца, у іх цяпер мода на савецкую сімволіку. Добры тавар. Я закрычала… Паклікала міліцыянта… Я крычала: «Глядзіце!

Глядзіце… А-а-а…» Міліцыянт нам пацвердзіў: «Прадметы эпохі таталітарызму… Да адказнасці прыцягваем за наркотыкі і парнаграфію…» А партбілет за дзесяць долараў — не парнаграфія? Ордэн Славы… Ці гэта — чырвоны сцяг з партрэтам Леніна — за долары? Было такое пачуццё, што мы стаім сярод нейкіх дэкарацый. Нас разыгрываюць. Мы кудысьці не туды прыехалі. Я стаяла і плакала. Італьянцы побач прымяралі вайсковыя шынялі і шапкі з чырвонымі зорачкамі.

«Карашо! Карашо!» А ля рус…

Упершыню я была ў маўзалеі з мамай. Памятаю, што ішоў дождж, халодны, восеньскі дождж. Мы прастаялі ў чарзе шэсць гадзін. Прыступкі… паўзмрок… вянкі… Шэпт: «Праходзьце. Не затрымлівайцеся». Ад слёз я нічога не разгледзела. Але Ленін… здалося мне, што ён свеціцца… Маленькая, я маму пераконвала: «Мама, я ніколі не памру». — «Чаму ты так думаеш? — пыталася мама. — Усе паміраюць. Нават Ленін памёр». Нават Ленін… Я не ведаю, як мне пра ўсё расказаць… А мне трэба… я хачу. Я хацела б гаварыць… гаварыць, але не ведаю з кім. Пра што? Пра тое, якія мы былі дзівосна шчаслівыя! Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўненая. Раслі беднымі і наіўнымі, але пра гэта не здагадваліся і нікому не зайздросцілі. У школу мы хадзілі з таннымі пеналамі і ручкамі за сорак капеек. Улетку абуеш парусінавыя тапачкі, начысціш іх зубным парашком — прыгожа! Узімку — у гумовых боціках, мароз — падэшвы пячэ. Весела! Верылі, што заўтра будзе лепш, чым сёння, а паслязаўтра лепш, чым учора. У нас была будучыня. І мінулае. Усё ў нас было!

Любілі, бязмежна любілі Радзіму — самую-самую! Першы савецкі аўтамабіль — ура! Непісьменны рабочы адкрыў сакрэт савецкай нержавеючай сталі — перамога! А тое, што гэты сакрэт ужо даўно вядомы ўсяму свету, мы потым даведаліся. А тады: першымі паляцім праз полюс, навучымся кіраваць паўночным ззяннем… павернем у другі бок гіганцкія рэкі… аводнім вечныя пустыні… Вера! Вера! Вера! Нешта вышэйшае за розум. Я прачыналася пад гукі гімна замест будзільніка:

«Союз нерушимый республик свободных
Сплотила навеки Великая Русь…»

У школе мы часта спявалі… Я памятаю нашыя песні… (Напявае.)

«Отцы о свободе и счастье мечтали.
За это сражались не раз.
В борьбе создавали и Ленин и Сталин
Отечество наше для нас…»

Дома ўспаміналі… На наступны дзень, як мяне прынялі ў піянеры, уранку зайгралі гімн, я ўсхапілася і стаяла ў ложку, пакуль гімн не скончыўся. Піянерская клятва: «Я… уступаючы ў шэрагі… перад абліччам сваіх таварышаў… урачыста абяцаю: горача любіць сваю Радзіму…» Дома было свята, пахла пірагамі ў мой гонар. З чырвоным гальштукам я не расставалася, мыла і прасавала яго кожнае раніцы, каб ніводнай складачкі. І нават у інстытуце завязвала шалік на піянерскі вузел. Мой камсамольскі білет… ляжыць ён у мяне і цяпер… дадала сабе лішні год, каб хутчэй уступіць у камсамол. Я любіла вуліцу, там заўсёды гучала радыё… Радыё — гэта было нашае жыццё, гэта ўсё. Адчыніш акно — музыка льецца, і такая музыка, што ўстанеш і крочыш па кватэры. Як салдат… Можа, гэта была турма, але мне было цёпла ў гэтай турме. Так мы прывыклі… Нават у чэргах дагэтуль стаім адзін каля другога, зусім блізка, каб разам. Вы заўважылі? ( І зноў ціха пяе. )

«Сталин — наша слава боевая,
Сталин — нашей юности полет,
С песнями, борясь и побеждая,
Наш народ за Сталиным идет…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x