Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жарсна глыталі газеты і часопісы, перыёдыку больш, чым кнігі. Тыражы «тоўстых часопісаў» падскочылі да мільёнаў асобнікаў. Раніцай у метро з дня ў дзень на вачах адна і тая ж карціна: увесь вагон сядзіць і чытае. Тыя, хто стаяць, таксама чытаюць. Абменьваюцца адзін з адным газетамі. Незнаёмыя людзі. Мы з мужам выпісвалі дваццаць найменняў, адну зарплату цалкам трацілі на падпіску. З працы я бегла хутчэй дамоў, каб залезці ў чырвоны халат і чытаць. Нядаўна памерла мая мама, яна казала: «Я паміраю, як пацук на сметніку». Яе аднапакаёвая кватэра нагадвала чытальную залу: часопісы, газеты — стосікамі на кніжных паліцах, у шафе. На падлозе і ў вітальні. Шматкаштоўныя «Новый мир» і «Знамя»… «Даугава»… усюды — скрынкі выразак. Вялікія скрынкі. Я адвезла ўсё на лецішча. Выкінуць шкада, аддаць — каму? Макулатура цяпер! А ўсё чытана-перачытана. Шмат падкрэсліванняў — чырвоным алоўкам, жоўтым. Чырвоным — найважнейшае. Паўтоны, я думаю, у мяне ляжыць. Усё лецішча заваліла.

Вера была шчырая… наіўная вера… Паверылі, што вось зараз… ужо стаяць на вуліцы аўтобусы, якія павязуць нас у дэмакратыю. Будзем жыць у прыгожых дамах, а не ў шэрых «хрушчоўках», пабудуем аўтабаны замест раздзяўбаных дарог, станем усе добрымі. Рацыянальных доказаў гэтаму ніхто не шукаў. Іх і не было. А навошта? Верылі сэрцам, а не розумам. І галасавалі на выбарчых участках сэрцам. Ніхто канкрэтна не казаў, што трэба рабіць: свабода — і ўсё. Калі ты сядзіш у закрытым ліфце, то марыш аб адным — каб ліфт расчыніўся. У цябе шчасце, калі яго адкрыюць. Эйфарыя! Ты не думаеш пра тое, што ты цяпер павінен нешта рабіць… ты нарэшце дыхаеш на поўныя грудзі… Ты ўжо шчаслівы! Мая сяброўка выйшла замуж за француза, ён працаваў у маскоўскай амбасадзе. І вось ён увесь час ад яе чуў: паглядзі, маўляў, якая ў нас, у рускіх, энергія.

«Ты мне растлумач, для чаго гэтая энергія?» — пытаўся ён у яе. Ні яна, ні я не маглі нічога яму растлумачыць. Я яму так і адказвала: прэ энергія — і ўсё. Я бачыла вакол сябе жывых людзей, жывыя твары. Якія ўсе былі ў той час прыгожыя! Адкуль узяліся гэтыя людзі? Учора ж іх яшчэ не было!

Тэлевізар у нас у доме не выключаўся… Праграму «Новости» глядзелі кожную гадзіну. У мяне якраз нарадзіўся сын, я выходзіла з ім у двор і абавязкова брала з сабой прыймач. Людзі сабак выводзілі гуляць і радыё бралі. Смяёмся цяпер з сына: ты ў нас змалку — у палітыцы, а яму гэта нецікава. Слухае музыку, вучыць мовы. Хоча ўбачыць свет. Іншым жыве. Нашыя дзеці не падобныя да нас. Да каго яны падобныя? Да свайго часу, адзін да аднаго. А мы тады… Ой-ой! Зараз Сабчак на з’ездзе выступае… Усе кідаюць справы і бягуць да экрана. Мне падабалася, што Сабчак у нейкім прыгожым, здаецца, аксамітным пінжаку, гальштук завязаны «па-еўрапейску». Сахараў на трыбуне… Значыць, у сацыялізму можа быць «чалавечы твар»? Вось яно… Для мяне гэта быў твар акадэміка Ліхачова, а не генерала Ярузельскага. Калі я казала «Гарбачоў», то мой муж дадаваў «Гарбачоў… і Раіса Максімаўна таксама». Упершыню мы ўбачылі жонку генеральнага сакратара, за якую было не сорамна. Прыгожая фігура, добра апранутая. Кахаюць адно аднаго. Нехта прынёс нам польскі часопіс, дзе пісалася, што Раіса — шык! Як мы ганарыліся!.. Бясконцыя мітынгі. Вуліцы патаналі ва ўлётках. Заканчваўся адзін мітынг, пачынаўся наступны. Людзі ішлі і ішлі, кожны думаў, што ён прыйдзе туды і пачуе штосьці новае. Вось цяпер правільныя людзі знойдуць правільныя адказы… Наперадзе чакала невядомае жыццё, яно ўсіх прыцягвала. Здавалася, што царства свабоды ўжо на парозе… Але жыць станавілася ўсё горш і горш. У хуткім часе, акрамя кніг, нічога ўжо не прадавалася. У крамах толькі кнігі…»

Алена Юр’еўна :

Дзевятнаццатага жніўня дзевяноста першага… Прыязджаю ў райкам. Іду па калідоры і чую: ва ўсіх кабінетах, на ўсіх паверхах уключана радыё. Сакратарка перадае просьбу «першага» зайсці да яго. Заходжу. У «першага» гучна працуе тэлевізар, сам ён, змрочны, сядзіць каля прыёмніка, ловіць то «Свабоду», то «Нямецкую хвалю»… «Бі-бі-сі»… Усё, што даступна. На стале спіс членаў Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы… ГКЧП… як яго потым назавуць. «Адзін Варэннікаў, — кажа ён мне, — выклікае павагу. Усё ж такі баявы генерал. Ваяваў у Афганістане». Заходзяць другі сакратар… загадчык аргаддзела… Пачынаецца ў нас размова: «Які жах! Будзе кроў. Зальёмся крывёю». — «Усіх не зальюць, а зальюць каго трэба». — «Даўно пара ратаваць Савецкі Саюз». — «Гара трупаў будзе». — «Ну ўсё, Гарбач даскакаўся. Нарэшце нармальныя людзі, генералы, прыйдуць да ўлады. Бардак скончыцца». «Першы» абвясціў, што ранішнюю планёрку вырашыў не праводзіць — пра што дакладваць? Ніякіх указанняў не паступіла. Пры нас ён патэлефанаваў у міліцыю: «Што ў вас чуваць?» — «Нічога». Яшчэ пагаварылі пра Гарбачова — ці то хворы, ці арыштаваны. Усе больш схіляліся да трэцяга варыянту — уцёк з сям’ёй у Амерыку. А куды ж яшчэ?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x