Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перапыняемся надоўга. Заўсёдны чай, на гэты раз з вішнёвым сочывам, звараным па ўласным рэцэпце гаспадыні.

Восемдзесят дзявяты год… Я да гэтага часу ўжо была трэцім сакратаром райкама партыі. На партработу мяне забралі са школы, я выкладала рускую мову і літаратуру. Маіх улюбёных пісьменнікаў — Талстога, Чэхава… Калі прапанавалі — спалохалася. Такая адказнасць! Але ні хвіліны не вагалася, быў шчыры парыў — служыць партыі. Тым летам я прыехала дадому ў адпачынак. Звычайна ўпрыгожанняў не нашу, а тут купіла сабе нейкія кар а лі танныя, мама мяне ўбачыла: «Ты — як царыца». Была ў захапленні… ну не кар а лямі ж! Тата сказаў: «Ніхто з нас цябе ні пра што прасіць не будзе. Ты павінна быць чыстай перад людзьмі». Бацькі ганарыліся! Былі шчаслівыя! А я… я… што перажывала я? Ці верыла я партыі? Шчыра адкажу — верыла. І цяпер веру. З партыйным білетам не расстануся, што б ні здарылася. Ці верыла я ў камунізм? Шчыра скажу, не буду хлусіць: я верыла ў магчымасць справядлівага ладу жыцця. І зараз… я ўжо казала… веру. Мне надакучыла слухаць расповеды пра тое, як нам дрэнна жылося пры сацыялізме. Ганаруся савецкім часам!

Шыкоўнага жыцця не было, але жылі нармальна. Было каханне і сяброўства… сукенкі і туфлі… Прагна слухалі пісьменнікаў і артыстаў, а цяпер перасталі. Месца паэтаў на стадыёнах занялі ведзьмакі і экстрасэнсы. Ведзьмакам вераць, як у Афрыцы. Нашае… савецкае жыццё… гэта была спроба альтэрнатыўнай цывілізацыі, калі хочаце. Калі з пафасам… Улада народа! Ну не магу супакоіцца! Дзе вы сёння ўбачыце даярак, токараў ці машыністаў метро? Няма іх — ні на старонках газетаў, ні на экранах тэлевізараў, ні ў Крамлі, калі ўручаюць ордэны і медалі. Нідзе іх няма. Усюды новыя героі: банкіры і бізнесмены, мадэлі і інтэрдзеўкі… менеджары… Маладыя яшчэ могуць прыстасавацца, а старыя паміраюць моўчкі, пры зачыненых дзвярах. У галечы паміраюць, у забыцці. У мяне пенсія — пяцьдзясят даляраў… ( Смяецца .) І ў Гарбачова, я чытала, пяцьдзясят даляраў… Пра нас кажуць: «Камуністы жылі ў палацах, елі чорную ікру лыжкамі. Сабе яны пабудавалі камунізм». Бог мой! Я вас вадзіла па сваіх «палацах» — звычайная двухпакаёвая кватэра, агульная плошча — пяцьдзясят сем метраў. Нічога не схавала: савецкі крышталь, савецкае золата…

— А спецпаліклінікі і спецпайкі, «свае» чэргі на атрыманне кватэраў і казённыя лецішчы… партыйныя санаторыі?

— Шчыра? Было гэта… ну было… але больш там… ( Падымае руку ўверх .) А я заўсёды ўнізе, найніжэйшае звяно ўлады. Унізе, каля людзей. Заўсёды на вачах. Калі недзе і было… не спрачаюся… Не адмаўляю! Чытала, як і вы, у час перабудовы… што дзеці сакратароў ЦК лёталі на паляванне ў Афрыку. Брыльянты скуплялі… Усё адно не параўнаць гэта з тым, як жывуць цяпер «новыя рускія». З іх замкамі ды яхтамі. Паглядзіце, што панабудавалі яны вакол Масквы. Палацы! Двухметровыя каменныя платы, дрот з электрычным токам, відэаназіранне. Узброеныя ахоўнікі. Як у зоне або на сакрэтным ваенным аб’екце. Што, там Біл Гейтс жыве, камп’ютарны геній? Ці Гары Каспараў, чэмпіён свету па шахматах? Там жывуць пераможцы. Грамадзянскай вайны быццам бы не было, а пераможцы ёсць. Там яны — за каменным плотам. Ад каго яны хаваюцца? Ад народа? Народ думаў, што прагоніць камуністаў, і наступяць цудоўныя часы. Райскае жыццё. Замест вольных людзей з’явіліся гэтыя… з мільёнамі і мільярдамі… Гангстары! Страляюць сярод белага дня… Нават у нас аднаму бізнесоўцу балкон разнеслі. Нікога не баяцца. Лётаюць у асабістых самалётах з пазалочанымі ўнітазамі, яшчэ і выхваляюцца. Сама бачыла па тэлевізары… адзін паказваў свой гадзіннік: каштуе, як бамбардзіроўшчык. А другі — мабільнік з дыяментамі. І ніхто! Ніхто не крыкне на ўсю Расію, што гэта сорамна. Брыдка. Калісьці былі Успенскі і Караленка. Шолахаў напісаў Сталіну ліст у абарону сялянаў. Цяпер я хачу… Вы ў мяне пытаецеся, а я хачу ў вас запытацца: дзе нашая эліта? Чаму я чытаю кожны дзень у газетах меркаванне з любой нагоды Беразоўскага і Патаніна, а не Акуджавы… Іскандэра… Як так здарылася, што вы саступілі сваё месца? Сваю кафедру… І першымі пабеглі да аб’едкаў са стала алігархаў. У лёкаі. Руская інтэлігенцыя раней не бегала і не выслужвалася. А цяпер нікога не засталося — няма нікога, хто скажа пра дух, апрача папа. А дзе перабудоўшчыкі?

У камуністаў майго пакалення мала было агульнага з Паўкам Карчагіным. З першымі бальшавікамі з партфелямі ды рэвальверамі. Ад іх засталася толькі ваенная лексіка: «салдаты партыі», «працоўны фронт», «бітва за ўраджай». Мы ўжо не адчувалі сябе салдатамі партыі, мы былі служачыя партыі. Клеркі. Існаваў такі абрад — светлая будучыня: у актавай зале вісеў партрэт Леніна, у кутку стаяў чырвоны сцяг. Абрад… рытуал… Салдаты былі ўжо непатрэбныя, патрабаваліся выканаўцы: «давай-давай», а не — дык «партбілет на стол». Загадалі — выканаў. Зрабіў справаздачу. Партыя не ваенны штаб, а апарат. Машына. Бюракратычная машына. Гуманітарыяў на службу бралі рэдка, партыя ім не давярала з часоў Леніна, які пісаў пра інтэлігенцкае саслоўе: «не мозг, а гаўно нацыі». Такіх, як я, было мала. Філолагаў. Кадры кавалі з інжынераў, заатэхнікаў, з тых, чыя спецыяльнасць — машыны, мяса і збожжа, а не чалавек. Кузні партыйных кадраў — сельскагаспадарчыя інстытуты. Патрэбныя былі дзеці рабочых і сялянаў. З народу. Даводзілі да абсурду: ветэрынара, напрыклад, маглі ўзяць на партыйную працу, а ўрача-тэрапеўта — наўрад. Не сустракала там ні лірыкаў, ні фізікаў. Што яшчэ? Субардынацыя, як у войску… Пад’ём наверх павольны, з прыступкі на прыступку: лектар райкама партыі, затым — загадчык парткабінета… інструктар… Трэці сакратар… другі сакратар… Я ўсе прыступкі за дзесяць гадоў прайшла. Гэта цяпер малодшыя навуковыя супрацоўнікі і загадчыкі лабараторый кіруюць краінай, старшыня калгаса або электрык становіцца прэзідэнтам. Замест калгаса — адразу краіна!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x